Які мае адносіны да корму. Кармавая база. Кармавая вартасць сена.// Які служыць кормам, прыгодны для корму. Кармавыя буракі. Кармавыя травы.//узнач.наз.кармавы́я, ‑ых. Кармавыя культуры. Мяркуецца пачаць асушку балота пад пасевы кармавых.Дуброўскі.
•••
Кармавыя дрожджыгл. дрожджы.
кармавы́2, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да кармы, знаходзіцца на карме. Кармавая частка судна. Кармавое вясло. Кармавы флаг.
2.узнач.наз.кармавы́, ‑ога, м. Матрос, які працуе на карме; рулявы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.што. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.
П. панчоху.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра ваду: моцным напорам прамыць адтуліну ў чым-н., разбурыць перашкоду.
Прарвала плаціну.
3.што. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.
П. варожую блакаду.
4.што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.
П. буракі.
5.безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).
Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.
|| незак.прарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.прары́ў, -ы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).
|| прым.прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРЫЗО́НА (Arizona),
штат на ПдЗ ЗША. Мяжуе з Мексікай. Плошча 295,3 тысяч км², насельніцтва 3936 тысяч чалавек (1993). Адм. ц. — горад Фінікс. Буйныя гарады Тусон, Меса. Заняты гарамі ў цэнтральнай частцы, пустыннымі плато Каларада (з каньёнамі) на ПнУ (гара Хамфрыс-Пік 3851 метраў) і Хіла на ПдЗ.
Клімат субтрапічны, кантынентальны, сухі (самыя гарачыя ў ЗША пустыні). Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0—4 °C, ліпеня 21—30 °C, ападкаў 75—380 мм за год. Рэкі Каларада, Літл-Каларада, Хіла і іншыя. У аснове эканомікі апрацоўчая і здабыўная прамысловасць, земляробства, турызм. Прамысловасць: электронная, авіякасмічная, каляровая металургія (выплаўка медзі і вытворчасць алюмінію), паліграфічная, харчовая, швейная і іншыя. Найбольшая ў ЗША здабыча медных Рудаў, значная — малібдэнавых, поліметалічных, золата. На рацэ Каларада ГЭС Боўлдэр-Дам. Земляробства на арашальных землях. Вырошчваюць бавоўнік, цукровыя буракі, ячмень, кукурузу, пшаніцу, гародніну, цытрусавыя. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, свойскую птушку. Турызм. Транспарт аўтамабільны, чыгуначны, авіяцыйны, трубаправодны. Міжнародныя авіяпарты Фінікс, Тусон, Юма. У Арызоне нацыянальны парк Вялікі Каньён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛБЖЫ́ХСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Walbrzychskie),
на ПдЗ Польшчы. Пл. 4168 км². Нас. 740,5 тыс.чал. (1992), гарадскога 74%. Адм. ц. — г.Валбжых. На Пн і ПнУ тэрыторыі перадгор’і Судэтаў, на Пд і ПдЗ Сярэднія і Усх. Судэты (выш. да 1425 м, г. Снежнік) з гарамі Сове і Клодзскай катлавінай.
Сярэднія т-ры студз. ад -2 °C у катлавіне да -8 °C у гарах, ліп. адпаведна 17,5 °C і 16 °C, ападкаў ад 600 да 1200 мм (у гарах) за год. Рэкі — вярхоўі левых прытокаў Одры: Нысы Клодзскай, Быстшыцы, Алавы, Шлензы. Пад лесам 29,4% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл. кірунку. Развіты здабыча каменнага вугалю (у Ніжняшлёнскім бас. з 14 ст.), хім., маш.-буд. (горнае абсталяванне), харч. і інш.прам-сць. Прамысл. цэнтры: Валбжых, Свідніца, Дзяржонеў, Бялява, Клодзка і інш. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кармавыя травы, бульбу, цукр.буракі, авёс, рапс. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак. Турызм. Курорты (Кудова-Здруй, Шчаўна-Здруй, Паланіца-Здруй і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЫ́ЛІЯ-ЛЕО́Н (Castilla-Leon),
аўтаномная вобласць у цэнтр.ч. Іспаніі. Пл. 94,2 тыс.км². Нас. 2,5 млн.чал. (1991). Уключае правінцыі: Авіла, Бургас, Леон, Паленсія, Саламанка, Сеговія, Сорыя, Вальядалід, Самора. Адм. ц. — г.Вальядалід. Найб. значныя гарады і эканам. цэнтры: Саламанка, Бургас, Леон. Займае паўн.-зах.ч. пласкагор’я Месета (выш. 800—1200 м). На ўскраінах Іберыйскія, Кантабрыйскія і Кастыльскія, або Цэнтр. Кардыльера, горы. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Найб.р. — Дуэра. Пераважае расліннасць сухіх стэпаў. У гарах участкі лясоў з хвоі, дубу, каштану, хмызнякі, лугі. Найб. развіта арашальнае земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр.буракі, агародніну, тытунь. Садоўніцтва, вінаградарства, вырошчванне аліваў. Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак. Здабыча каменнага вугалю, жал. і цынкавых руд. Прам-сць: харч. (у т. л. вінаробчая), гарбарна-абутковая, металургічная, маш.-буд., металаапр., тэкст., хімічная. У г. Вальядаліду — выплаўка алюмінію і аўтамаб.з-д, вытв-сць угнаенняў. ГЭС на горных рэках. Каля г. Бургас АЭС. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАВЕ́ЦКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Mazowieckie),
адм.-тэр. адзінка ў цэнтр.ч. Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 35 тыс.км². Нас. 5068 тыс.чал. (1999), гарадскога 65%. Адм. цэнтр — г.Варшава. Найб. гарады: Радам, Плоцк, Седльцы, Астралэнка. Размешчана на Мазавецкай нізіне, у межах якой вылучаецца Варшаўская катлавіна. Рэльеф нізінны з участкамі марэнных раўнін і шырокімі далінамі. Карысныя выкапні: буд. матэрыялы (гліны, пяскі, жвір, мел). Клімат умерана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -4 °C да -2,5 °C, ліп. 18,5 °C, ападкаў 470—600 мм за год. Гал. рэкі: Вісла, Буг, Нараў. Воз. Зягжынскае. Глебы пераважна падзолістыя, балотныя, бурыя. Лясы займаюць 21% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл.-агр. тыпу. Развіты машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабіле- і трактарабудаванне, электратэхн., электронная прам-сць), нафтахім. і хім. (у т. л. фармацэўтычная), парфумерная, цэлюлозна-папяровая, харч., лёгкая, паліграф.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пад с.-г. ўгоддзямі 67% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, бульбу, пшаніцу, цукр.буракі. Інтэнсіўнае садоўніцтва і агародніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, птушак. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Змітрок Змітравіч) (н. 2.1. 1954, пас. Язбы Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1975). З 1979 на камсамольскай рабоце ў г.п. Бялынічы і ў Мінску, з 1986 у Дзяржаграпроме Беларусі. Друкуецца з 1977. Аўтар зб. вершаў «Пад небам бусліным» (1982), «Хлеб і памяць», «Хлебны верасень» (абодва 1988, за апошні прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988), «Ачышчэнне сяўбой» (1992), «Сын чалавечы» (1993), «Баліць душа па Беларусі» (1996) і інш. Піша вершы і апавяданні для дзяцей (зб-кі «Азбука агранома Валошкі», 1989; «Пра гарох і буракі, бульбу, жыта, агуркі», 1995; «Агародніна», 1996; «Гэта праўда ці мана...», 1997), публіцыст. нарысы («І скажуць унукі», 1994). Аўтар першага ў еўрап. паэзіі вянка вянкоў санетаў (зб. «Апакаліпсіс душы», 1991). У вершах — тэма кахання, чарнобыльскія праблемы, любоў да роднай зямлі, філас. роздум пра духоўную інертнасць сучасніка, шчырасць пачуццяў.
зямля (адм. адзінка) на ПнУ Германіі. Знаходзіцца паміж рэкамі Эльба на З і Одэр на У (мяжуе з Польшчай), на Пн абмываецца Балтыйскім м.Пл. 23,2 тыс.км². Нас. 1833 тыс.чал. (1994).
Адм. ц. — Шверын, значныя гарады: Ростак, Нойбрандэнбург, Штральзунд, Грайфсвальд, Вісмар. Займае нізіннае Мекленбургскае паазер’е, у Балтыйскім моры а-вы Руген, Гідэнзе, частку Узедама і інш. Клімат умераны, цёплы, пад значным уплывам марскіх мас паветра. Рэкі кароткія. Шмат азёр, найб. Мюрыц (117 км²). Вял. плошчу займаюць хваёвыя і букавыя лясы. Самы маланаселены рэгіён Германіі. Найб. развіта сельская гаспадарка. Вырошчваюць жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, бульбу, цукр.буракі, фуражныя культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і свіней. Рыбалоўства. Прам-сць суднабуд., харч. (рыбная, мясная, малочная), маш.-буд., металаапр., дрэваапрацоўчая. Каля г. Грайфсвальд АЭС (спынена пасля 1989). Добра развіта сетка аўтадарог і чыгунак. Гал.гандл. і рыбалоўны порт — Ростак, паромны порт Засніц (сувязі з Швецыяй). Важны турыстычны рэгіён Германіі (узбярэжжы Балтыйскага м. і азёр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНІ́СТАЯ РАСА́, папяліца, бель,
хвароба вышэйшых раслін, якая выклікаецца мучністарасянымі грыбамі. Пашырана амаль усюды. Найб. развіваецца ў засушлівыя гады. Пашкоджвае многія с.-г. і дзікарослыя расліны, напр.: бабовыя, злакавыя, парасонавыя, буракі, капусту (узбуджальнікі — грыбы роду эрызіфе), гарбузовыя, маліны, ружы, сунічнік, агрэст і парэчкі, Хмель (сфератэка), ігрушы, яблыні і інш. пладовыя культуры (падасфера), дубы і інш. лясныя дрэвы (мікрасфера). Расліны заражаюцца вясной (азімыя і ўвосень) аскаспорамі, пазней канідыямі грыба. На маладых надземных органах паяўляюцца плямы мучніста-белага парашкападобнага або павуціністага налёту з міцэлію і канідыяў грыба, які паступова разрастаецца, робіцца больш шчыльным (лямцавым) і цёмным. Хворыя органы дрэнна растуць і развіваюцца, дэфармуюцца, засыхаюць, плады могуць растрэсквацца і загніваць. У канцы вегетац. перыяду на паверхні міцэлію ўтвараюцца клейстатэцыі, у якіх выспяваюць (звычайна зімой) аскаспоры; зімуе таксама міцэлій (на азімых культурах і шматгадовых раслінах).
Літ.:
Головин П.Н. Мучнисторосяные грибы, паразитирующие на культурных и полезных диких растениях. М.; Л., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́РСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Pomorskie),
адм.-тэр. адзінка на Пн Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 22,7 тыс.км². Нас. 1,7 млн.чал. (1999), гарадскога 74%. Адм. цэнтр — г.Гданьск. Найб. гарады: Гдыня, Слупск, Сопат. Рэльеф нізінны на ўзбярэжжы Балтыйскага м. і ў межах дэльты р. Вісла (Віслянскія Жулавы), у цэнтр.ч. Кашубскае Паазер’е (выш. да 329 м., г. Вяжыца). Клімат умераны, пераходны да марскога. Сярэдняя т-растудз. ад -1 °C да -3 °C, ліп. 16—17,5 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Гал. рака — Вісла (з прытокамі Вда і Вяжыца), Леба, Слупя. Найб. азёры Вдзыдзе і Радунскае. Глебы пераважна падзолістыя, у далінах рэк алювіяльныя. Пад лесам каля 30% тэрыторыі (хвоя, елка, бук). Гаспадарка прамысл.-аграрная. Прам-сць: маш.-буд. (пераважае суднабудаванне і суднарамонт, радыётэхн., электронная), хім., нафтахім., фармацэўтычная, харч., дрэваапр., лёгкая. Пад с.-г. ўгоддзямі 54% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, пшаніцу, бульбу, цукр.буракі, кармавыя травы. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Рыбалоўства. Турызм (Сопат, Ястшэмбе-Гура, Уладыславова і інш.).