АЎДЗЕ́ЕЎ (Міхаіл Васілевіч) (22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці — 22.6.1979),
Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр авіяцыі (1957). У Чырв. Арміі з 1932. Скончыў школу ваен. пілотаў (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, удзельнік абароны Перакопа, вызвалення Каўказа, Новарасійска, Румыніі і Балгарыі. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветр. баях збіў 6 самалётаў праціўніка. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветр. бой, збіў 17 самалётаў праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНЯПО́ЕЗД,
браніраваны чыг. састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самаст.баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезда для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 8 кулямётаў. Бронепаязды выкарыстоўваліся ў час 1-й сусв., грамадз. і 2-й сусв. войнаў. У Вял.Айч. вайне былі бронепаязды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыг. вузлоў і станцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫГ (англ. brig, скарачэнне італьян. brigantino брыганціна),
1) марское паруснае двухмачтавае судна з прамымі парусамі на абедзвюх мачтах і косым парусам на грот-мачце. Былі пашыраны ў 18—19 ст. 2) Клас баявых караблёў паруснага флоту 18—19 ст. водазмяшчэннем 200—400 т, з парусным аснашчэннем. Даўж. да 32 м, шыр. 8—9 м, асадка 3—4 м, ход да 12 вузлоў. Узброены былі 10—24 пушкамі, экіпаж да 120 чал. Выкарыстоўваліся для разведвальнай, дазорнай, пасыльнай службаў, канваіравання гандл. суднаў.
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Тамбоўскую ваенна-авіяц. школу пілотаў (1942). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Віцебска-Полацкім напрамку, вызвалення Літвы і Латвіі, разгрому кёнігсбергскай групоўкі ворага. Капітан Вакульскі зрабіў 111 баявых вылетаў, удзельнічаў у 17 паветр. баях, збіў 3 самалёты, знішчыў вял. колькасць ваен. тэхнікі ворага. У 1946—62 у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́НЦІК (Дзмітрый Данілавіч) (23.2.1907, в. Райкова Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1969),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арэнбургскую ваенна-авіяц. школу (1933). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Эскадрылля пад камандаваннем капітана Валенціка тройчы лятала ў глыбокі тыл ворага на знішчэнне яго аператыўна-стратэгічнай базы. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах; камандзір палка Валенцік зрабіў 115 баявых вылетаў. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДАЎ (Васіль Аляксандравіч) (12.4.1921, г. Віцебск — 10.6.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Омскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Зах. і 3-м Бел. франтах. Камандзір звяна асобнага разведвальнага авіяпалка ст. лейт. Дз. вызначыўся 2.11.1944 у час палёту над Усх. Прусіяй: з падбітага самалёта паранены сфатаграфаваў паласу абароны праціўніка. За час вайны зрабіў 226 баявых вылетаў, удзельнічаў у 16 паветр. баях з варожымі знішчальнікамі. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́ЦЭ-АДМІРА́Л ДРОЗД»,
гвардзейскі эсмінец сав. Чырванасцяжнага Балт. флоту, які вызначыўся ў Вял.Айч. вайну. Да 13.2.1943 наз. «Стойкі», перайменаваны ў гонар сав. флатаводца беларуса В.П.Дразда, які загінуў. Уступіў у строй у 1940. У 1941—42 удзельнічаў у баявых дзеяннях флоту ў Рыжскім заліве, эвакуацыі гарнізона п-ва Ханка, абароне Ленінграда (падтрымліваў артыл. агнём часці сухап. войск) і інш. За мужнасць і адвагу атрымаў гвардз. званне (3.4.1942), увесь экіпаж узнаг. ордэнамі і медалямі. Выключаны са складу ВМФСССР у 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕФЕ́ЎР ((Lefebvre) Марсель) (17.3.1918, г. Туркуэн, Францыя — 5.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945).
Засл. лётчык Францыі. З 1938 у арміі. З 1941 у радах «Змагарнай Францыі», з 28.11.1942 у складзе авіяэскадрыллі «Нармандыя» (пазней авіяполк «Нармандыя—Нёман»), Удзельнік Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Лётчык-інструктар, камандзір эскадрыллі ст. лейтэнант Л. зрабіў 105 баявых вылетаў, правёў 30 паветр. баёў, збіў 11 самалётаў праціўніка. У баі самалёт Л. загарэўся, але ён давёў яго да свайго аэрадрома, памёр ад апёкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРМУЛЁЎ (Міхаіл Глебавіч) (8.11.1917, в. Арцёмаўка Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 7.4.1985),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну на акупіраванай тэр. арганізаваў партыз. атрад «Буравеснік» (са снеж. 1941 яго камандзір), са снеж. 1943 камандзір брыгады «Буравеснік» (дзейнічала на тэр. Уздзенскага, Рудзенскага, Пухавіцкага р-наў), партызаны якой правялі больш за 150 баявых аперацый. Пасля вайны на сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Іван Барысавіч) (15.1.1922, в. Арэхаўка Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 1.2.1990),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941). Тамбоўскае авіявучылішча (1943), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі: лётчык-штурмавік зрабіў 179 баявых вылетаў, удзельнічаў у 17 паветр. баях, збіў самалёт, знішчыў 12 танкаў, 7 бронетранспарцёраў, 37 аўтамашын і шмат інш. тэхнікі праціўніка. Да 1965 у Сав. Арміі.