наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Бел. фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 24—29 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 3-я, 28, 48, 65-я арміі, конна-механізаваная група, 16-я паветр. армія, Дняпроўская ваен. флатылія, злучэнні авіяцыі і бел. партызаны. Ім процістаяла 9-я і частка 4-й ням. арміі, якія мелі ўмацаваную глыбокаэшаланіраваную абарону. Задача аперацыі — акружыць і разграміць бабруйскую групоўку праціўніка. У ходзе аперацыі разбіты гал. сілы ням. 9-й арміі, на ПдУ ад Бабруйска акружана і ліквідавана 40-тысячная групоўка ворага (гл.Бабруйскі «кацёл»). Войскі Чырв. Арміі прасунуліся на 100—110 км, былі створаны спрыяльныя ўмовы для наступлення на Мінск і Баранавічы.
Да арт.Бабруйская аперацыя 1944. Разбітая тэхніка ворага ў раёне Бабруйска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР, вандроўная трупа,
тэатральны калектыў, створаны для паказу спектакляў у розных населеных пунктах, пераважна там, дзе няма стацыянарных тэатраў; адна з форм нар.т-ра ў краінах Еўропы і Усходу. У розных краінах вандроўныя трупы мелі сваю назву: жанглёры (Францыя), шпільманы (Германія), менестрэлі (Англія), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь, Расія) і інш. На Беларусі ў сярэднявеччы вандроўнымі былі скамарохі, батлейка, у 19 — пач. 20 ст. — Дуніна-Марцінкевіча тэатр, Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, у 1920-я г. — агітацыйныя тэатр. калектывы (напр., Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры), паказальныя — Першы, Другі, Трэці т-ры, у Вял.Айч. вайну — франтавыя тэатр. брыгады. У канцы 1920-х — 30-я г. насельніцтва аддаленых раёнаў Беларусі абслугоўвалі Беларускі рабочы тэатр імя ЦСПСБ, шматлікія калгасна-саўгасныя т-ры, Трупа У.Галубка (гл.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр), у пасляваен. час — Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУЖЭ́ННЕ (ваен.),
ізаляцыя групоўкі праціўніка ад астатніх яго войскаў з мэтай знішчэння ці ўзяцця ў палон. Паспяховае акружэнне часцей бывае, калі прарыў абароны праціўніка ажыццяўляецца на двух або некалькіх участках фронту з развіццём наступлення па напрамках, якія сыходзяцца; калі створана перавага над праціўнікам у сілах і сродках (пры спрыяльных умовах акружэнне магчыма і пры роўных сілах). Акружаная групоўка адначасова блакіруецца з паветра, а на прыморскіх напрамках і з боку мора.
Класічны прыклад акружэння — бітва пры Канах у 216 да н.э. паміж рым. і карфагенскай арміямі. Шырока практыкавалася ў час Вял.Айч. вайны, калі сав. войскі правялі шэраг значных аперацый па акружэнні войскаў праціўніка (гл.Сталінградская бітва 1942—43, Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя 1944, Яса-Кішынёўская аперацыя 1944). На тэр. Беларусі ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, Бабруйскай аперацыі 1944, Мінскай аперацыі 1944 трапілі ў акружэнне вял. групоўкі ням. войскаў (гл.Віцебскі «кацёл», Бабруйскі «кацёл», Мінскі «кацёл»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Рэдкі Рог» (радовішча торфу і торфапрадпрыемства, Бабруйскі раён) 2/48, 49; 12/690
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Іванаўка (в., Бабруйскір-н) 2/48 (к.), 49; 5/31, 582 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чорныя Броды (чыг. ст., Бабруйскір-н) 2/490; 5/288; 7/368
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБА́РА (Генадзь Іванавіч) (н. 18.5.1952, саўгас імя Леніна, Бабруйскір-н Магілёўскай вобл.),
бел. кларнетыст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя Глінкі (1970, клас У.Скараходава; у 1975—80 выкладаў у ім), Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1975), асістэнтуру-стажыроўку пры ім (1981). З 1975 саліст Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, з 1986 саліст-інструменталіст Бел. філармоніі, з 1991 артыст ансамбля салістаў «Класік-Авангард». З 1980 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (дацэнт з 1988). У сольных канцэртах выканаў анталогію камернай музыкі для кларнета з твораў класікі і сучасных кампазітараў, у т. л.бел., прысвечаных менавіта З. (Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дамарацкага, К.Цесакова і інш.). Аўтар пералажэнняў для кларнета твораў Л.Бетховена, І.Брамса, К.Вебера, Р.Шумана, Ф.Шуберта і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў (1979, Мінск), міжнар. конкурсу «Пражская вясна» (1981). Сярод яго вучняў П.Навуменка, Г.Казадой, Я.Ягудзін.
кіруючыя парт. органы на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў 1942—44 (у Баранавіцкай і ч. Мінскай абл. называліся міжраённымі падпольнымі партыйнымі цэнтрамі). Ствараліся і дзейнічалі пад кіраўніцгвам ЦККП(б)Б і абл.падп. к-таў КП(б)Б. Арганізоўвалі і ўзначальвалі ў замацаваных за імі раёнах падп.парт. органы, арг-цыі і групы, кіравалі патрыят. падполлем і партыз. рухам, ажыццяўлялі паліт. і арганізатарскую работу сярод насельніцтва, наладжвалі выданне газет (гл.Друк падпольны). Адначасова дапамагалі абкомам падбіраць і рыхтаваць кадры для падп. гаркомаў і райкомаў у зонах сваёй дзейнасці. Дзейнічала 11 міжрайкомаў КП(б)Б: Аўгустоўскі (21.11.1943—19.7.1944), Бабруйскі (11.8—4.11.1942), Бранскі (снеж. 1943—17.7.1944), Брэсцка-Жабінкаўскі (20.6—21.7.1944), Быценскі (24.9—4.11.1943), Жлобінскі (кастр. 1942 — май 1943), Лапскі (23.10.1943—1.8.1944), Маларыцка-Дамачоўскі (19.6—20.7.1944), Мінскі (3.10.1942—18.9.1943), Слуцкі (жн. 1942 — ліп. 1943), Чыжаўскі (21.11.1943—13.7.1944). Са стварэннем і арганізац. ўмацаваннем раённых падп. к-таў КП(б)Б міжрайкомы расфарміраваны.
кіруючыя камсам. органы на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Баранавіцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абл. у 1942—43. Ствараліся і дзейнічалі пад кіраўніцтвам ЦК ЛКСМБ, падп.парт. органаў і абкомаў ЛКСМБ. У сувязі з недахопам кіруючых камсам. кадраў у тыле ворага ў пач. сваёй дзейнасці міжрайкомы адначасова ўзначальвалі камсам. работу ў некалькіх раёнах. Яны кіравалі дзейнасцю гарадскіх падп. к-таў ЛКСМБ, тэрытарыяльнага камсам.-маладзёжнага падполля, пярвічных камсам. арг-цый у партыз. фарміраваннях, праводзілі паліт. і арганізатарскую работу сярод моладзі, падымалі яе на барацьбу з акупантамі, дапамагалі абкомам ЛКСМБ падбіраць і рыхтаваць кадры для падп. гаркомаў і райкомаў камсамола ў зонах сваёй дзейнасці. Працавала 6 міжрайкомаў ЛКСМБ: Бабруйскі -(24.8.1942—1.6.1943), Барысаўскі (18.7.1942—30.7.1943), Жлобінскі (кастр. 1942 — май 1943), Мінскі (18.7.1942—22.11.1943), Навагрудскі (сак. 1943—28.2.1944) і Слуцкі (18.7.1942—22.11.1943). Пасля завяршэння камплектавання сеткі падп. гаркомаў і райкомаў ЛКСМБ, іх арганізацыйнага ўмацавання М.п.к. ЛКСМБ скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАБІЯЛАГІ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна хімічнай прамысловасці, у якой вытв. працэсы звязаны з мікрабіял. сінтэзам нехарч. сыравіны. Выкарыстоўвае нафту і прыродны газ, гідралізаты драўніны, адходы прамысл. перапрацоўкі с.-г. прадукцыі (збожжавых культур, сланечніку, цукр. буракоў і інш.). Вырабляе бялкова-вітамінныя канцэнтраты, антыбіётыкі, амінакіслоты, бактэрыяльныя ўгнаенні, прэпараты для аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, а таксама прадукты комплекснай перапрацоўкі расліннай сыравіны — ксіліт, фурфурол і інш. Галіна развіта ў большасці краін свету, найбольш — у ЗША, Германіі, Японіі, Расіі, Італіі, Францыі. На Беларусі прадстаўлена кірункамі: вытв-сцю кармавых бялковых рэчываў, кармавых вітамінаў, кармавых дражджэй і антыбіётыкаў немедыцынскага прызначэння. Кармавы бялок выпускаюць Рэчыцкі доследна-прамысл. гідролізны і Бабруйскі гідролізны з-ды, кармавыя вітаміны — Пінскі з-д кармавых вітамінаў. Ветэрынарныя прэпараты выпускаюць з-ды ветэрынарных прэпаратаў у Віцебску і Магілёве. Буйнейшае прадпрыемства па вытв-сці бялкова-вітамінных канцэнтратаў — Наваполацкі бялкова-вітамінны з-д (у 1999 знаходзіцца ў стадыі рэарганізацыі ў сувязі з пераходам вытв-сці з вуглевадароднай сыравіны на с.-г. сыравіну).