Валіць ш. (рыхтуючы да апрацоўкі, узбіваць, збіваць).
2. Пража з такіх валасоў.
Вязаць шкарпэткі з шэрсці.
3. Тканіна з такой пражы.
Сукенка з шэрсці.
|| прым.шарсцяны́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апрацава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад апрацаваць.
2.узнач.прым. Атрыманы ў працэсе апрацоўкі. Зліткі шкла ператвараюцца ў апрацаваныя лінзы.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандыцыяне́р, ‑а, м.
1. Устаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, вільготнасці і саставу паветра ў памяшканні.
2. Апарат для цеплавой апрацоўкі збожжа ў мукамольнай вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэаты́т, ‑у, М ‑тыце, м.
1. Тлусты на вобмацак мінерал, які складаецца з тальку.
2. Штучны ізаляцыйны матэрыял, які атрымліваюць у выніку апрацоўкі тальку.
[Ад грэч. stear, steatos — тлушч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́кер
(англ. bucker)
шматкорпусны плуг для паверхневай апрацоўкі глебы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
суперкала́ндр
(ад супер- + каландр)
машына для апрацоўкі паверхні паперы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пяце́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пятлі (у 2 знач.). Пяцельны рад. Пяцельная дзірка.// Прызначаны для петляў, для апрацоўкі петляў. Пяцельны шнур. Пяцельная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салама́с, ‑у, м.
Цвёрды штучны тлушч, які атрымліваецца шляхам хімічнай апрацоўкі алею, тлушчу марскіх млекакормячых і рыб і ідзе на выраб мыла, маргарыну і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУЛЬТЫВА́ТАР,
прылада для рыхлення глебы, знішчэння пустазелля, акучвання і падкормкі раслін (гл.Культывацыя). Падзяляюцца на папарныя (для суцэльнай апрацоўкі глебы) і прапашныя (для міжрадковай апрацоўкі прапашных культур); прычапныя, навясныя і паўнавясныя.
Папарныя К. бываюць лапавыя (палявыя, садовыя, ягаднікавыя, лясныя, рыхліцелі і проціэразійныя са стральчатымі лапамі), штангавыя (з франтальна размешчанай штангай, якая пры вярчэнні вырывае пустазелле) і пласкарэзы (для апрацоўкі глебы, схільнай да ветравой эрозіі). Прапашныя К., у т. л.К.-раслінасілкавальнікі, К.-акучнікі выкарыстоўваюць для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля ў міжрадкоўях, падкормкі раслін і іх акучвання, наразання барознаў для паліву. У залежнасці ад велічыні прасвету пад рамай (для праходу над раслінамі) бываюць для апрацоўкі пасеваў нізкасцябловых (буракоў і інш. караняплодаў) і высокасцябловых (кукурузы, бульбы, капусты і інш.) культур. Універсальныя К. прыстасаваны для суцэльнай апрацоўкі глебы і догляду за пасевамі. К. забяспечваюцца зменнымі рабочымі органамі.
На Беларусі найб. выкарыстоўваюць К. з палольнымі лапамі (аднабаковыя, стральчатыя пласкарэзныя і універсальныя), з разрыхляльнымі лапамі (долата- і коп’епадобныя), акучвальныя карпусы.