французскі мовазнавец. Праф. Сарбоны (1907). Чл.Акадэміі надпісаў і л-ры (у Парыжы), 7 еўрап. акадэмій. Распрацоўваў праблемы агульнага і індаеўрап. мовазнаўства; прыхільнік т.зв.сацыялагічнай школы ў мовазнаўстве («Мова», 1921). Даследаваў класічныя і кельцкія мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Ігар Мікалаевіч) (н. 19.4.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Акад.Бел.акадэміімед.н. (1997). Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Акадэмік і прэзідэнт Бел.акадэміімед.н. (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1973 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. кафедры і кіраўнік Рэсп. цэнтра клінічнай і эксперым. хірургіі). Навук. працы па хірургіі стрававода, крывяносных сасудаў, печані і жоўцевывадных шляхоў, падстраўнікавай залозы, эндакрыннай сістэмы, хірург. гастраэнтэралогіі і практалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1993 1992.
Тв.:
Клиническая ангиология и ангиохирургия. Т. 1—2. Мн., 1980—81 (разам з А.М.Саўчанкам);
Разрывы аневризм брюшной аорты и их лечение. Мн., 1987 (разам з І.А.Давідоўскім, М.П.Бацяном);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАША ((Kadosa) Пал) (6.9.1903, г. Левіцэ, Славакія — 1983),
венгерскі кампазітар, піяніст, педагог. Нар.арт. Венгрыі (1963). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1967), чл.кар.Акадэміі мастацтваў ГДР (1970). Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Будапешце па класах кампазіцыі (клас З.Кодая) і фп. (1927), выкладаў у ёй (праф. з 1945). З 1923 выступаў як піяніст. Арганізатар 1-га Міжнар. конкурсу імя Б.Бартака і Фестывалю музыкі ў Будапешце. У творчасці развіваў традыцыі Бартака. Сярод тв.: опера-араторыя «Дзяржаве ўласціва памыляцца» (паст. 1947), «Прыгода ў Хусце» (1951), 5 кантат; 8 сімфоній (1942—68); 7 канцэртаў для інструментаў з аркестрам, камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, фп. п’есы і інш. Прэміі імя Л.Кошута 1950, 1975 і Ф.Эркеля 1955, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПУЦЬ (Іван Мацвеевіч) (н. 1.1.1938, в. Даўбянкі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар.Акадэмііагр. навук Беларусі (1992). Д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1961). З 1964 у Віцебскай акадэміівет. медыцыны (з 1979 заг. кафедры, з 1989 прарэктар). Навук. працы па патамарфалогіі, кроваўтварэнні, імуннай рэактыўнасці здаровых жывёл і хворых на незаразныя, пратазойныя, бактэрыяльныя і вірусныя хваробы, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, імуналогіі размнажэння, лактацыі, вітаміна- і антыбіётыкатэрапіі.
Тв.:
Иммунная реактивность свиней. Мн., 1981;
Микроэлементозы сельскохозяйственных животных. Мн., 1986 (у сааўт.);
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);
Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1991 (у сааўт.);
Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКІ ((Karski) Мацей) (24.2.1662, Дабжынская зямля, Польшча — 10.2.1717),
філосаф, прававед. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1683—86), Полацкім езуіцкім калегіуме, у Варшаве (1689—93). Праф. рыторыкі ў Плоцку і Варшаве, выкладаў філасофію ў Полацку (1696—99). Рэктар Полацкага калегіума (з 1709), Віленскай акадэміі (з 1710). Аўтар «Курса філасофіі і логікі...» (1696, рукапіс захоўваецца ў б-цы Вільнюскага ун-та), які складаецца з 8 трактатаў: «Логіка як мова навукі», «Аб метэорах», «Тайны навукі этыкі» і інш. У «Трактаце пра душу» даў аналіз адчуванняў, пачуццяў, уяўленняў і інш. элементаў псіхалогіі, апісаў органы пачуццяў, што сведчыла аб пэўным адыходзе ад схаластычнай філасофіі, якая адмаўляла прынцыпы сенсуалізму. Пасля ўдзелу ў падрыхтоўцы новага польскамоўнага выдання Статута ВКЛ 1588 (Вільня, 1693) К. набыў вядомасць як «знаўца айчынных законаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШ (Валерый Мітрафанавіч) (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эпізааталогіі. Чл.-кар.Акадэмііагр. навук Беларусі (1994), д-рвет.н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміівет. медыцыны. Навук. працы па лейкозе буйн. раг. жывёлы, паталаг. марфалогіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадуктаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.);
Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Биологическая оценка качества мяса при лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.І.Пахомавым) // Уч. зап. Витебской гос. академии ветеринарной медицины. 1995. Т. 32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́ХІН (Сяргей Сцяпанавіч) (7.10.1911, в. Тотаршава Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 15.6.1972),
савецкі ваен. дзеяч, ген. арміі (1968). Скончыў Ваен.акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Бранскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах: нач. штаба танк. брыгады, штаба ўпраўлення бранятанк. і механіз. войск фронту, нач. аператыўнага аддзела танк. арміі, камандзір танк. брыгады. Пасля вайны на камандных пасадах у войсках, выкладчык Ваен.Акадэміі Генштаба. З 1960 1-ы нам. камандуючага, камандуючы Паўн. групай войск, у 1964—67 камандуючы войскамі БВА. З 1968 нам. міністра абароны — нач. тылу Узбр. Сіл СССР. Чл.ЦККПСС у 1971—72, чл.ЦККПБ у 1966—68. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—72.
румынскі мовазнавец. Акад.Акадэміі Румыніі (1948). Вучыўся ў Клужскім ун-це (з 1919) і ў Сарбоне. Праф. (1935) і рэктар (1946—51) Клужскага ун-та, прэзідэнт Клужскага філіяла (1948—56) і секцыі філал. навук Акадэміі Румыніі (з 1966). Працаваў у Сафійскім (1930—31), Бухарэсцкім (1956—58) ун-тах, у Ін-це рус. мовы імя М.Горкага (1956—57). Чл.Міжнар.к-та славістаў (з 1955), прэзідэнт Асацыяцыі славістаў Румыніі (1956). Гал. рэдактар час. «Cercetări de lingvistică» («Лінгвістычныя даследаванні», з 1956) і «Romanoslavica» (з 1958). Удзельнічаў у складанні «Румынскага лінгвістычнага атласа» (1929—39). Аўтар прац у галіне гісторыі рум. мовы і народа, лінгвістычнай геаграфіі, фанетыкі і фаналогіі, анамастыкі, славяна-рум. лінгвістычных адносін, рум. і слав. дыялекталогіі.
польскі архітэктар, адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Ганаровы чл.франц.Акадэміі архітэктуры (з 1952). Скончыў політэхн.ін-т у Варшаве (1923). З 1932 праф.Акадэміівыяўл. мастацтваў, з 1945 — політэхн. ін-та. Для творчасці П. характэрна спалучэнне рыс неакласіцызму і функцыяналізму. Яго пабудовы адметныя рацыянальнай прастатой форм, манументальнасцю аб’ёмаў, фактурнай выразнасцю: жылыя дамы на вул. Мадалінскага (1925—26), віла на вул. Клёнавай (1935—37), будынкі Польскага радыё (1939), Мін-ва шляхоў зносін (1946—47), Дом селяніна (1957—61, з М.Гандзялевіч), перабудова комплексу будынкаў Сейма (1948—51), Вял.т-ра (1954—65, у сааўт.; усе ў Варшаве); віла «Патрыя» ў г. Крыніца (1934). Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІЗА́ЦЫІ СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКІ НДІАкадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1947 у Мінску на базе Бел.н.-д. станцыі механізацыі сельскай гаспадаркі (засн. ў 1933 на базе створанага ў 1930 Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі). У 1961—93 Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР. З 1994 сучасная назва. Асн. кірункі навук. даследаванняў: прагназіраванне развіцця механізацыі сельскай гаспадаркі, распрацоўка занальнай сістэмы машын і ацэнка эфектыўнасці выкарыстання с.-г. тэхнікі, матэрыяльных і энергет. рэсурсаў, распрацоўка аўтаматызаваных энергазберагальных тэхналогій і тэхн. сродкаў для экалагічна бяспечнага выкарыстання ўгнаенняў і ядахімікатаў, механізацыі глебаапрацоўкі і паляпшэння с.-г. угоддзяў, для кормавытворчасці і жывёлагадоўлі, вырошчвання, уборкі і пасляўборачнай апрацоўкі асн.с.-г. культур. У складзе ін-та 13 н.-д. лабараторый і 3 дапаможныя аддзелы, спец. канструктарска-тэхнал. бюро, эксперыментальны завод, доследная вытв-сць у Ждановічах. Аспірантура з 1948. Выдае міжведамасны тэматычны зб. «Механізацыя і электрыфікацыя сельскай гаспадаркі». У ін-це ў розны час працавалі акад.АНБССР Ю.А.Вейс, акад. УАСГНІЛ і АНБССР М.Я.Мацапура, акад. УАСГНІЛ С.А.Лазараў, чл.-кар. УАСГНІЛ М.А.Сазонаў, чл.-кар.АНБССР Ф.А.Алейка, д-ртэхн.н. В.В.Кацыгін; працуюць акадэмікі Рас.акадэмііс.-г. навук і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь М.М.Севярніў, І.С.Нагорскі і інш.