На́шцы, на́сцы ’наскі, тутэйшы’ (ТС). Няясна; магчыма, глыбокі архаізм адпаведна да на́шскі ’тс’ з пераходам ‑кі > ‑цы, параўн. уроцьКурокі ’хвароба ад дрэнных вачэй’, кадуцыс кадукі, ад кадук ’бяда, няшчасце’, адносна апошніх гл. Карскі, 1, 365–366; параўн. заканамернае польск.litewscy ’літоўскія’ пры litewski ’літоўскі’ і пад. Гл. наскі.
вывучэ́нне запатрабава́нняў (насе́льніцтва) Bedárfsforschung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
odpowiednio
do czegoадпаведначаму, згодна з чым;
odpowiednio do czasu (okoliczności) — у адпаведнасці з часам (абставінамі)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
спрыя́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. спрыяць.
2. Добра зычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н., добразычлівасць. — Можа, ваша школа мае якія-небудзь прэтэнзіі да валаснога праўлення? — у тым жа тоне спрыяння распытваў далей пісар.Колас.
•••
Прынцып найбольшага спрыяння — у міжнародным праве — адзін з найважнейшых прынцыпаў рэгулявання міждзяржаўных эканамічных адносін, адпаведна якому кожная з дагаворных дзяржаў абавязваецца прадастаўляць іншай тыя ж правы і льготы, што і любой трэцяй дзяржаве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гармон пазваночных, які паскарае рост, удзельнічае ў рэгуляванні абмену бялкоў, вугляводаў і ліпідаў. Выпрацоўваецца ацыдафільнымі клеткамі пярэдняй долі адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды бялок, будова якога відаспецыфічная (у чалавека поліпептыдны ланцуг гармону росту складаецца з 191 амінакіслотнага астатку; малекулярная маса 21 500). Лішак або недахоп гармону росту ў раннім узросце вядзе адпаведна да гігантызму ці карлікавасці. У дарослых яго лішак выклікае акрамегалію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
частка глебава-біякліматычнага пояса, глебавай зоны або падзоны са спецыфічнымі асаблівасцямі глеб і ўмоў глебаўтварэння, звязанымі з увільгатненнем і тэмпературным рэжымам. Займаюць тэрыторыі, межы якіх праходзяць у шыротным напрамку. Падзяляюцца на глебава-кліматычныя акругі. На тэр. Беларусі адпаведна глебава-геагр. раянаванню вылучаны Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая глебавыя правінцыі, якія адрозніваюцца глебавым покрывам, геамарфалагічнай будовай, тэмпературным рэжымам. Гл.Глебава-геаграфічнае раянаванне і карту да яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАМАГНІТО́МЕТР,
прылада для вымярэння магн. поля Зямлі з лятальнага апарата (ЛА). Датчык (адчувальны элемент) аэрамагнітометра размяшчаецца на крыле або хвасце ЛА і ахоўваецца ад яго ўласнага магн. поля аўтам. кампенсатарамі, пры больш дакладных вымярэннях буксіруецца ў гандоле на кабель-тросе на адлегласці да 50 м ад ЛА. Найб. дакладныя ядз. (пратонныя) і квантавыя аэрамагнітометры маюць адносную хібнасць вымярэнняў да 10−5 і да 10−7адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-АЎСТРАЛІ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае цячэнне Індыйскага ак. каля зах. берагоў Аўстраліі; паўн. адгалінаванне Заходніх вятроў цячэння. Накіравана з Пд на Пн. Скорасць летам 0,9—1,8 км/гадз, зімой запавольваецца. Т-ра ў лют. ад 19 °C на Пд да 26 °C на Пн, у жн.адпаведна ад 15 да 21 °C. Салёнасць 35,5—35,7‰. У тропіках Паўд. паўшар’я З.ц. зліваецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́МБІНА (Pembina),
газанафтавае радовішча ў Канадзе, у межах Заходне-Канадскага нафтагазаноснага басейна. Нафтавыя паклады адкрыты ў 1953, эксплуатуюцца з 1954; газавыя — адпаведна ў 1957 і з 1960. Пл. 2100 км². Паклады на глыб. 0,9—1,9 км, асноўныя ў пясчаніках карбону, юры, мелу. Пачатковыя запасы нафты 240 млн.т, газу — 44 млрд.м³. Шчыльн. нафты 0,82—0,87 г/см³. Выяўлена 150 пакладаў. Цэнтр — г. Эдмантан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЕ МЕ́СЦА,
адпаведна абсталяваная прасторавая зона знаходжання работніка, дзе адбываецца яго працоўная дзейнасць. Класіфікуюцца паводле колькасці выканаўцаў (індывідуальныя і калектыўныя), тыпу вытв-сці (адзінкавыя, серыйныя і масавыя), узроўню механізацыі (ручныя, механізаваныя і аўтаматызаваныя) і інш. Павінна адпавядаць сан. нормам, інструкцыям і правілам па эксплуатацыі абсталявання, тэхніцы бяспекі, эрганоміцы, прамысл. эстэтыцы, займаць дастатковую прастору, мець аптымальна размешчаныя арганізац. і тэхн. сродкі, сістэмы сігналізацыі і сувязі.