КЛЯРО́ (Ігнат Вікенцьевіч) (11.1.1897, г. Віцебск — 13.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. З 1932 выкладчык у ваен. акадэміях, на курсах «Выстрал». У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах: нач. штаба дывізіі, аператыўнага аддзела арміі, нам. камандзіра і камандзір дывізіі, нам. камандзіра 13-га гвардз.стралк. корпуса. Загінуў у баі ў г. Паставы Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЎШЫЦ (Іосіф Барысавіч) (28.9.1936, Мінск — 28.10.1991),
бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1970 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг.аддзела). Навук. працы па эксперым. і клінічнай эндакрыналогіі.
Тв.:
Влияние острых нагрузок фуросемидом и хлористым натрием на уровень ряда гормонов в крови больных ишемической болезнью сердца // Кардиология. 1982. № 3;
Простагландины и атеросклероз (разам з А.Г.Мрочакам, Т.Дз.Цябут) // Патол. физиология и эксперимен. терапия. 1983. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́РСКІ (Сцяпан Іванавіч) (27.12. 1896, в. Новыя Пескі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.4.1945),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на Зах., 2-м Бел., 4-м і 1-м Укр. франтах: нам.нач. аператыўнага аддзела штаба фронту, нам.нач. штаба армій. Загінуў пры фарсіраванні р. Нэйсе ў Германіі. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́НДРАС (Ілья Гіршавіч) (н. 7.6.1937, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне лазернай медыцыны. Д-рмед.н. (1994), праф. (1999). Скончыў Свярдлоўскі мед.ін-т (1960). З 1988 заг.аддзелагар. клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска, з 1996 адначасова ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння лазернага выпрамянення і біятканак, выкарыстанні лазераў у хірургіі і тэрапіі, распрацоўцы лазернай апаратуры.
Тв.:
Механизмы биостимуляции низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1998 (у сааўт.);
Низкоинтенсивные лазеры в клинической практике. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́Ў (Вячаслаў Іванавіч) (1.10. 1915, г. Алматы, Казахстан — 14.8. 1969),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі. Д-рвет.н. (1961), праф. (1967). Скончыў Алма-ацінскі вет.ін-т (1941). З 1966 заг.аддзелаБел.н.-д.вет. ін-та. Навук. працы па патагенезе, імунітэце і прафілактыцы яшчуру, бруцэлёзу, вібрыёзу, інфекц. атрафічнага рыніту і анаэробных інфекцыях жывёл. Прапанаваў тыпаспецыфічныя сывараткі і вакцыны для дыягностыкі і прафілактыкі інфекц. энтэратаксеміі.
Тв.:
Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. Мн., 1974 (разам з В.А.Ляньковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ПЕЛЬ (Яўхім Яўсеевіч) (7.1.1896, в. Байлюкі Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 27.7.1969),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. Скончыў БДУ (1926). З 1915 у рас. арміі, з 1918 у Чырв. Арміі; у 1919—20 удзельнік баёў на сав.-польскім фронце. З 1921 у Мінску, чл.Навук.-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасветы БССР. З 1926 сакратар аддзела прыроды і нар. гаспадаркі Ін-та бел. культуры. У кастр. 1929 выключаны з аспірантуры БДУ, у чэрв. 1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», у крас. 1931 высланы на 5 гадоў у Вяцкую вобл.; паўторна арыштаваны ў снеж. 1935 і зняволены на 5 гадоў. Пасля вызвалення настаўнічаў у г. Саратаў. У пач. 1942 мабілізаваны ў дзеючую Чырв. Армію. адкуль дэзерціраваў. З чэрв. 1942 у Мінску. супрацоўнічаў з ням.-фаш. ўладамі: чл. Інспектарыята бел. школ пры ген камісарыяце Беларусі, чл. Мінскай акр. рады Бел.нар. самапомачы (БНС), з 1943 у аддзеле культуры БНС, адзін з рэдактараў газ.«Голас вёскі», з 1944 кіраўнік навук.аддзелаБеларускай цэнтральнай рады, на Другім Усебеларускім кангрэсе 1944 выбраны яго старшынёй. З сярэдзіны 1944 у Германіі. З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі. Успаміны К. захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сакратарыя́т
(фр. secretariat)
1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства, с. ААН);
2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела;
3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНДРО́ПАЎ (Юрый Уладзіміравіч) (15.6.1914, станіца Нагуцкая Стаўрапольскага краю — 9.2.1984),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сац. Працы (1974). З 1944 на парт. рабоце ў Карэліі. З 1953 пасол СССР у Венгрыі, з 1957 заг.аддзела, у 1962—67 і з мая 1982 сакратар ЦККПСС. У 1967—82 старшыня КДБСССР. З ліст. 1982 Ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з чэрв. 1983 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл. Палітбюро ЦККПСС з 1973. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54 і з 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАПЯТРО́ВІЧ (Ежы) (1740 — 16.3.1812),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Лідскі стражнік (1764), лоўчы (1771), навагрудскі гродскі суддзя (1780), пісар вайсковы літоўскі (1783—87), чл. Пастаяннай рады (1780—84), удзельнічаў у рабоце дэпартамента справядлівасці. У час паўстання 1794 зачытаў на гар. рынку ў Вільні акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ. Сябар Вышэйшай літоўскай рады ў Вільні, суддзя крымінальны літоўскі. З утварэннем Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага кіраўнік аддзелавайск. патрэб. За справядлівасць, самаадданае выкананне грамадскіх і службовых абавязкаў яго назвалі «літоўскім Арыстыдам». Увекавечаны ў паэме А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш».