ІСА́КАВА (Ніна Сяргееўна) (н. 8.10.1928, г. Себеж Пскоўскай вобл., Расія),
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт. Расіі (1969), нар.арт.СССР (1981). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1958), з 1978 выкладае ў ёй. У 1958—85 салістка Маскоўскага муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Варвара («Бязродны зяць» Ц.Хрэннікава), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Санетка («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Выступае ў канцэртах. Лаўрэат Міжнар. конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (Жэнева, 1958). Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́НАВА (Нявена) (н. 12.12.1938, г. Станке-Дзімітроў, Балгарыя),
балгарская актрыса. Нар.арт. Балгарыі (1974). Творчую дзейнасць пачала ў т-ры, у кіно з 1956 (фільм «Дзве перамогі»). Сярод лепшых — ролі гераінь, прасякнутых шчырасцю, парывістых, унутрана значымых. Знялася ў фільмах «Гады кахання» (1957), «Будзь шчаслівая, Ані!» (1961), «Тытунь» (1962, у сав. пракаце «Канец «Нікаціяны»), «Інспектар і ноч» (1963), «Выкрадальнік персікаў» (1964), «Адхіленне» (1967), «Хлопчык адыходзіць» (1972, у сав. пракаце «Вольная птушка»), «Дрэва без каранёў» (1974), «Не зыходзь» (1976), «Тры смяротныя грахі» (1980), «Папярэджанне» (1982), «Выратаванне» (1984) і інш.
украінская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1968). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1957). У 1957—81 салістка, з 1980 педагог-рэпетытар Кіеўскага т-ра оперы і балета. Яе творчасці характэрна дасканалае валоданне тэхнікай класічнага танца, глыбокі псіхалагізм у стварэнні вобразаў. Сярод партый: Донна Анна («Каменны валадар» В.Губарэнкі), танец агню («Чорнае золата» В.Гамалякі), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Мірта («Жызэль» А.Адана).
расійскі і бел. кінааператар. Засл.арг. Беларусі (1935). У 1927—35 на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Удзельнічаў у здымках фільмаў «Джэнтэльмен і певень», «Хвоі гамоняць» (1929). Аператар бел. фільмаў «Рубікон» (1931), «Ураган» (1932), «Гонар свету» (1933), «Першы ўзвод» (1933, з Б.Рабавым), «Паручнік Кіжэ» (1934), «Шлях карабля» (1935, з Е.Менгдэнам і М.Тэйтэльбаўмам). Сярод фільмаў на інш. кінастудыях: «Дзеці капітана Гранта» (1936), «Карнавальная ноч» (1956) і інш. З 1963 выступае як рэжысёр. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКІ ((Kamieński) Мацей) (13.10.1734, г. Шопран, Венгрыя — 25.1.1821),
польскі кампазітар. З 1760 выкладаў ігру на фп. і спевы, служыў капельмайстрам у Варшаве. Аўтар 8 опер, у т. л. першай польскай «Ашчасліўленае жабрацтва» (1778) з шырокім выкарыстаннем нац.муз. фальклору, «Зоська, або Сельскія залёты», пастаральнай «Дабрадзейная прастата» (абедзве 1779). Сяродінш. твораў: опера «Султан Вампун» (1795), 2 вадэвілі на лібрэта Ф.Заблоцкага («Памешчыцкі баль», 1780, і «Жоўты чапец, або Калядкі на Новы год», 1788), «Драматычная кантата» (1788), зінгшпілі, месы, араторыі, паланэзы. Аўтар трактата па ранняй польскай оперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРО́Н ((Cameron) Чарлз) (1730-я г., Шатландыя — 1812),
расійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Францыі і Італіі. З 1779 працаваў у Пецярбургу, у 1802—05 гал. архітэктар Адміралцейскай калегіі. Сярод твораў комплекс збудаванняў у Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін): павільён «Агатавыя пакоі» (1780—85) з «Халоднымі лазнямі», «Вісячы сад» і «Камеронава галерэя» (1783—86, пандус — 1793); палац і паркавыя павільёны ў г. Паўлаўск (1780—1801). Пабудаваў палац Разумоўскага ў Батурыне на Украіне (1799—1803). Творчасці ўласцівы гарманічнасць, вытанчанасць кампазіцый, прапорцый і аддзелкі інтэр’ераў.
Ч.Камерон. Палац у г. Паўлаўск Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН’ЮГА́ТЫ (ад лац. conjugatio злучэнне),
счаплянкі, група пераважна мікраскапічных зялёных водарасцей. У парадку каля 50 родаў, 4000—6000 відаў. Пашыраны ўсюды (найб. вядомыя — кластэрыум, мужоцыя, нетрыум, спірагіра). На Беларусі каля 200 відаў. Трапляюцца ў прэснаводных вадаёмах (ціна), сярод вільготных імхоў, на вільготных глебах, сценах і інш.
Аднаклетачныя (рэдка каланіяльныя), сіметрычна пабудаваныя арганізмы, клеткі якіх звычайна перашнураваны пасярэдзіне на 2 аднолькавыя паўклеткі (дэсмідыевыя водарасці), з суцэльнай абалонкай без падзелу на паўклеткі (мезатэніевыя), з ніткаватай структурай (зігнемавыя, ганатазігавыя). Характэрная асаблівасць К. — адсутнасць у цыкле развіцця рухомых жгуцікавых стадый і наяўнасць палавога працэсу — кан’югацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕЛЯ́Н (Яфім Захаравіч) (12.4.1912, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 6.3.1975),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў студыю пры Ленінградскім Вял.драм. т-ры (1935), працаваў у гэтым тэатры. Для ігры характэрны стрыманы лірызм, уменне трымаць паўзу, прыцягваць увагу гледача да роздумаў героя. Сярод роляў: Джэксан («Скаваныя адным ланцугом» Н.Дугласа і Г.Сміта, 1961), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава, 1965). З 1932 здымаўся ў кіно: Сава Марозаў («Мікалай Баўман», 1968), Свідрыгайлаў («Злачынства і кара», 1970). Чытаў тэкст ад аўтара ў фільмах, у т. л. тэлефільме «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПРЫ́ЧЫО (італьян. capriccio літар. капрыз),
капрыс, інструментальная п’еса свабоднай будовы ў віртуозным стылі. Сяродгіст. разнавіднасцей К. — п’еса імітацыйнага складу, блізкая да рычэркара ці фантазіі; праграмная жанравая сцэнка; характарная рамант. мініяцюра для фп. або аркестравы твор з ярка выяўленай нац. афарбоўкай, падобны да рапсодыі. Узоры К. створаны І.С.Бахам, Н.Паганіні, П.Чайкоўскім, М.Рымскім-Корсакавым. У бел. музыцы К. прадстаўлены ў творчасці А.Багатырова, Р.Бутвілоўскага, Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, А.Мдывані, С.Картэса («Капрычас» для фп. з арк. паводле графічнай серыі Ф.Гоі) і інш.