адна з асн. асабістых свабод чалавека, якая ўключае права індывідуальна або сумесна з інш. вызнаваць любую рэлігію, свабодна выбіраць, мець і распаўсюджваць рэлігійныя перакананні і дзейнічаць у адпаведнасці з імі. С.в. прызнаецца канстытуцыямі нават тых краін, дзе існуе інстытут дзярж. (афіц.) рэлігіі. У Рэспубліцы Беларусь гарантуецца арт. 31 Канстытуцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́ЙСКІ Васіль Серафімавіч (н. 20.4.1947, пас. Абезь, Рэспубліка Комі),
дырыжор. Нар.арт. Латвіі (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1970). З 1971 2-і дырыжор сімф. аркестра ў Новасібірску. З 1975 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Латвіі, з 1989 Дзярж. малога сімф. аркестра СССР. З 1976 выкладае ў Латвійскай кансерваторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭПА́НГІ (малайскае tripang),
віды беспазваночных жывёл кл. галатурыі з родаў галатурыя, кукумарыя, стыхопус і інш. тыпу ігласкурых. Пашыраны ў морах каля берагоў паўд.-ўсх. Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Еўропы (Італія). Найб. вядомы Т. далёкаўсходні (Stichopus japonicus), пашыраны ў Японскім м. і каля ціхаакіянскага ўзбярэжжа Японіі. Аб’екты промыслу. Іл.гл. да арт.Галатурыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРСУНАЛІ́ЕЎ Эстэбес (н. 30.5.1931, с. Кайынды Таласкай вобл., Кыргызстан),
кіргізскі акын. Нар.арт.СССР (1988). Выступае з 12-гадовага ўзросту. З 1947 артыст Кіргізскай філармоніі, адначасова з 1976 кіраўнік арганізаванай ім фальклорнай групы. У рэпертуары творы ў традыц. жанрах вуснай прафес. творчасці. Аўтар кніг. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Валянцін Іванавіч (12.8.1920, г. Екацярынбург, Расія — 10.8.1979),
расійскі артыст цырка, дрэсіроўшчык. Нар.арт.СССР (1969). З 1949 выступаў з атракцыёнам «Мядзведжы цырк», з 1975 — «Цырк звяроў», якія спалучалі высокае майстэрства дрэсіроўкі з элементамі розных цыркавых жанраў. Зняўся ў фільмах «Арэна смелых», «Мішэль і Мішутка», «Не ўсе мядзведзі спяць зімой».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЛЬСІНКСКІЯ ГРУ́ПЫпа правах чалавека ў СССР,
грамадскія ініцыятыўныя непалітычныя аб’яднанні па абароне правоў чалавека ў Сав. Саюзе, якія існавалі ў 1976—81. Дзейнічалі паўлегальна на падставе гуманіт. артыкулаў Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскі акт — адсюль назва). Гл. ў арт.Праваабарончы рух у СССР, Дысідэнты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРГО́НЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчыны-пачвары. Вызначаліся жахлівым выглядам: крылатыя, укрытыя луской, са змеямі замест валасоў, з ікламі, з поглядам, які ператварае ўсё жывое ў камень. Іх тры, старэйшыя бессмяротныя, малодшая, Медуза, смяротная. Персей адсек ёй галаву, з крыві забітай нарадзіўся крылаты конь Пегас.
Да арт.Гаргоны. Галава Медузы. Мастак Караваджа. Каля 1600.
дацкі мовазнавец. Праф. Капенгагенскага ун-та. Вывучаў з’явы субстрату ў раманскіх і германскіх мовах. Дастасоўваў да вывучэння моўных з’яў лагічныя катэгорыі. Разам з Л.Ельмслевым у 1931 заснаваў Капенгагенскі лінгвістычны гурток (гл. ў арт.Структурная лінгвістыка), які стаў цэнтрам дацкага лінгвістычнага структуралізму — гласематыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗЕ́ЎСКАЯ (сапр.Ганчава) Адрыяна
(13.12.1878, г. Добрыч, Балгарыя — 9.12.1955),
балгарская актрыса. Нар.арт. Балгарыі (1953). Скончыла тэатр. вучылішча Малога т-ра (Масква, 1899). Да 1926 у трупе «Сляза і смех» (Нар. тэатр, Сафія). Садзейнічала станаўленню рэаліст. акцёрскага мастацтва ў Балгарыі. Сярод роляў: Рада («Пад прыгнётам» І.Вазава), Свякроў («Свякроў» А.Страшымірава), Нора («Нора» Г.Ібсена).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗРО́ДНЫ Ігар Сямёнавіч (н. 7.5.1930, Тбілісі),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (праф. з 1972). У 1970 дэбютаваў у Маскве як дырыжор. Выступае як саліст і ансамбліст. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Я.Кубеліка (Прага, 1949), імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951.