1.(1і2ас.неўжыв.). Абзывацца дробным раскацістым гулам. А трактар ракатаў роўна, упэўнена...Гроднеў.Мне хацелася бегчы за .. [чайкамі] па гразі, бегчы ў заімглёны свет, туды, дзе ракоча і пеніцца мора, бае казку аб тым, што цудоўны, бязмежны свет не казка, а сапраўднасць.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Разняць склееныя часткі чаго‑н. Потым, калі пісьмо было ўжо ў руках, доўга не знаходзіла [Марыля] у сабе сілы расклеіць канверт.Кулакоўскі.
2. Наклеіць у многіх месцах. Расклеіць афішы. Расклеіць аб’явы. □ Мне трэба .. узяць у .. [настаўніцы] перапісаныя ад рукі друкарскімі літарамі зводкі Саўінфармбюро, занесці іх за пазухай у суседнюю вёску і расклеіць па сценах хат ці на дашчаных платах...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свінчо́, ‑чаці, ДМ ‑чаці, Т ‑чом, н.
Разм.
1. Падсвінак. [Соль] бераглі толькі для важных патрэб: саліць агуркі, капусту або сала, калі ўдавалася выгадаваць якое свінчо.Якімовіч.З жыўнасці ў двары — адна карова, ні свінчаці, ні кураняці няма.Навуменка.
2.перан.Памянш.да свіння (у 2, 3 знач.). [Маці:] — Малады яшчэ, а свінчо такое...Пташнікаў.Я добра разумею, што я няўдзячнае свінчо, што мне трэба змоўчаць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ла,
1.нескл., н. Музычны твор або асобныя партыя, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам. Сола для скрыпкі.// Выкананне такога твора (партыі). — Сола на баяне ў тым жа выкананы, — не сціхаў Саша.Васілевіч.
2.узнач.прысл. Асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў). Спяваць сола. Танцаваць сола. □ Я лічыўся здольным скрыпачом, мне часам нават давалі выступаць сола ў якіх-небудзь святочныя канцэртах.Рамановіч.
[Іт. solo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сшарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць шэрым. — Што такое? Нічога не разумею! — выціснуў .. [Цімох] з сябе, спалатнеўшы, альбо больш дакладна сказаць — сшарэўшы, бо ягоны твар сваім колерам зраўняўся з колерам дыму.Дубоўка.Мне здалося, што драўляны будынак, пабудаваны літарай «П», сшарэў.Місько.
2.безас. Пра надыход змроку, вечара. На дварэ ўжо сшарэла, калі .. [Ліда] апынулася каля дзвярэй свайго дома.Чарнышэвіч.Непрыкметна сшарэла, разам з дажджом прыйшоў вечар.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удружы́ць, удружу, удружыш, удружыць; зак., каго-што, каму і без дап.
Аказаць сяброўскую паслугу; узычыць. Расадка тут [у брыгадзе] заўсёды самая лепшая: сабе пасадзяць і другім калгасам удружаць на патрэбу.Кулакоўскі.//Іран. Зрабіць каму‑н. непрыемнасць. [Дзяжа:] Чаму ж «сястры» ды не ўдружыць, На радасць сум не палажыць?Колас.[Высеўка:] — Самі ж вы не захацелі быць у праўленні. [Дзядзька Яўтух:] — Сам. Правільна .. А хто давёў? Хто ўдружыў мне, Апанас Рыгоравіч?Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утну́ць1, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Уцяць 1. Ліха на яго, на таго авадня, сеў мне на левую руку ды так утнуў, што я не ўтрымаў і ўпусціў насілы.Сабаленка.А як.. [Піліп] іграў на гармоніку! Бывала, як утне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць.Якімовіч.
утну́ць2, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Уцяць 2. Утнуць канец жэрдкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаты́ў, ‑тыва, м.
1. Падстаўка або падпорка для замацавання розных прыбораў, хімічнага посуду і пад. Штатыў мікраскопа. □ За шклом шафы, замацаваныя на штатывах, паблісквалі пузатымі бакамі тры колбы.Шыловіч.
2. Складны трыножак, на якім устанаўліваецца і замацоўваецца кінакамера, фотаапарат, тэадаліт і пад. Раптам бачу: стаіць ля тралейбуснага прыпынку знаёмая мне светла-карычневая скураная куртка. І раменьчык ад фотаапарата праз плячо, і штатыў пад пахай.Аношкін.
[Ням. Stativ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Níeref -, -n анат. ны́рка;
◊
j-n auf Herz und ~n prüfen≅ ста́віць каго́-н. на выпрабава́нне;
das geht mir an [auf] die ~n гэ́та дзе́йнічае мне на не́рвы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ántragen*
1.vt
1) прапано́ўваць
2) прыно́сіць, падно́сіць
3) нано́сіць (раствор)
2.vi хада́йнічаць
3.~, sich прапано́ўваць свае́ паслу́гі;
die Gelégenheit trägt sich nur anмне трапля́ецца вы́падак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)