пахава́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Схавацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Навакол было пуста і ціха, нават птушкі і тыя некуды пахаваліся ад спякоты. Шамякін. Пахаваліся званочкі Пад зялёныя лісточкі. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перама́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.

Запэцкацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае; запэцкацца ў многіх месцах. Уся вопратка перамазалася. □ Маці, сустрэўшы нас у сенцах, успляснула рукамі. — Дзе гэта вы так перамазаліся?.. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., каго-што.

Сапсаваць, папсаваць усё, многае. Перапсаваць усе дэталі. □ [Палашка:] — Учора .. надумаўся [дзед Аўсей] аладкі пячы: колькі мукі перапсаваў, сала перапаліў... Лынькоў. // Разм. Зрабіць дрэнны ўплыў на ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пахапаць усё паасобку. Аднекуль з-за бар’ера паявіліся дзяўчаты, уміг расхапалі цэглу і зніклі. Асіпенка. Але ўсіх жарэбчыкаў расхапалі сабе шасцікласнікі і сямікласнікі. Якімовіч. // Разм. Хутка раскупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазніка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Знікнуць, перастаць існаваць — пра ўсё, многае. Ягады пазнікалі. □ Пазнікалі ночы суму, Зноў жаданні расцвілі. Броўка. // Згубіцца — пра ўсё, многае. Недзе пазнікалі патрэбныя рэчы.

2. Стаць нябачным — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Байцы пазнікалі ў цемры. □ З паўдня ў лесе пачало цямнець. І жалуды раптам пазнікалі: ці то ўжо ўсе пазбіраны, ці пахаваліся ў змроку пад лісцем... Якімовіч. // Пакінуць якое‑н. месца — пра ўсіх, многіх. Хлопцаў у Заграддзі амаль не засталося. Хто адразу пайшоў з арміяй, а каторыя не паспелі — пазнікалі з дому. Паўлаў.

3. Доўга не з’яўляцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Цяпер, калі.. [Ніна] ўжо сабралася галасаваць, усе машыны нібы пазнікалі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысцыплі́на

(лац. disciplina = навучанне)

1) абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне ўстаноўленым правілам (напр. воінская д., працоўная д.);

2) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Дуда́ ’дуда, дудка’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.). *Duda, *dudъka вядома ва ўсіх слав. мовах (агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 146) і з’яўляецца старым утварэннем гукапераймальнага характару. Сюды адносяцца і дзеясловы *dudati, *dudeti (у тым ліку і бел. дудзець), *duditi (параўн. і бел. дудзіць), якія маюць прасл. характар (гл. у Трубачова, там жа, 147). Таксама прасл. словам можна лічыць і *dudarь (параўн. і бел. дуда́р). Магчыма, сюды адносіцца і бел. ду́ды ’жарты, падман’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зру́чны. Рус. сру́чныи ’зручны, спрытны’ (Даль), укр. зру́чний ’зручны’, польск. zręczny ’спрытны, зграбны’, чэш. zručný ’спрытны, зручны’, славац. zručný ’спрытны’, в.-луж. zručny ’тс’, балг. сръчен ’спрытны’. Ст.-рус. (XI ст.) сърѫчание ’ўзнагарода, дар’. Прасл. sъ‑rǫč‑ьn‑. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 7, 150), прыметнік утворан са спалучэння з рукі. Паколькі слова прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў, у гэтым выпадку зыходны выраз sъ(n) rǫky павінен быць аднесен да прасл. перыяду. Аб корані гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пекці́ны

(ад гр. pektos = зацвярдзелы)

група поліцукрыдаў і блізкіх да іх па будове рэчываў, якія змяшчаюцца ва ўсіх раслінных арганізмах, галоўным чынам у пладах і караняплодах; выкарыстоўваецца ў кандытарскай вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прадме́т в разн. знач. предме́т;

~ты ха́тняга ўжы́тку — предме́ты дома́шнего обихо́да;

~ты шыро́кага ўжы́тку — предме́ты широ́кого потребле́ния;

п. вывучэ́ння — предме́т изуче́ния;

здаць экза́мены па ўсі́х ~тах — сдать экза́мены по всем предме́там;

п. каха́ння — предме́т любви́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)