Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус.дыял.пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв.пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш.puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл.*puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпурус.дыял.опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́рса (persą) ’адрэзак поля, шырэйшы за загон’ (беласт., SOr, 17, 244), pers, bers ’тс’ (там жа). Рэлікт на базе кораня і.-е.*prkпараўн. літ.praparšas ’роў, акоп’, s на месцы š тлумачыцца ўплывам “мазурэння” на поўначы Беласточчыны (гл. Абрэмбская–Яблонская, Зб. Аванесаву, 200–204; Śladami, 406–412); не выключана народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне ў назвах палёў тыпуPerša, Perse (параўн. парадкавы лічэбнік першы, польск.pierwszy), літ.Peršiekščis (Słownik nazw terenowych póln.-wsch. Polski, Warszawa, 1992, 354–355), гл. Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 47. Гл. таксама перс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спахо́вы ‘адхоны, адлогі’ (ПСл, Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ‘пахілы’ (беласт., Лапіч, Term. geogr.), спахо́ваты ‘тс’ (ЛА, 2), спахо́вісты ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр.спахо́вий, спахова́тий, спахова́стий ‘пахілы, спадзісты’, польск.дыял.spachowy, spachowaty ‘тс’. Няясна. Магчыма, да спаха́ць ‘выпрацаваць да канца’, спаха́ны ‘спрацаваны, сцёрты’ (ТС), што да пахаць (гл.) — тады ‘згладжаны’, параўн. спахо́мы ‘пакаты’ (Сцяшк. Сл.) — дзеепрыметнік ад спахаць? Сюды ж, відаць, і спахало́вы ‘псіхічна хворы’ (там жа). Параўн. польск.pachać ‘мясці, зграбаць’ (Варш. сл.). Параўн. ЕСУМ, 5, 382 (мяркуюць пра кантамінацыю тыпуспуск з пахілы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Станьго́м ‘у безвыходнае становішча (пастаўлены)’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘на дыбкі (аб кані)’ (Нас.), ‘у нерашучасці’: што ты стаў станьгом? (Бяльк.). З станько́м ‘у стаялым становішчы’ (Нік. Очерки) з экспрэсіўным азванчэннем к — г. Рэдкі дэрыват ад ста́нуць ‘стаць’, параўн. наз. стань ‘пост’ (Стан.), дэвербатыў ад гэтага дзеяслова з суф. ‑к‑. Канчатак Т. скл. тут можа быць вынікам аналогіі з прыслоўямі тыпубяго́м, гл. Карскі 2–3, 75. Параўн. і стальга́, стальго́м ‘стоячы і застыўшы’ (Юрч. Вытв.), магчыма, звязаныя з формай прошлага часу дзеяслова стаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.
Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл.дыял.*stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпусерб.-харв.steći ‘здабыць, атрымаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАГА́ННІ КРЫШТАЛІ́ЧНАЙ РАШО́ТКІ,
узгодненыя зрушэнні атамаў крышталя каля становішчаў раўнавагі (вузлоў рашоткі). Характар ваганняў залежыць ад сіметрыі крышталёў, ліку атамаў у элементарнай ячэйцы, тыпухім. сувязі, віду і канцэнтрацыі дэфектаў у крышталях. Амплітуда ваганняў павялічваецца з павышэннем тэмпературы крышталя. На цеплавыя ваганні могуць накладвацца ваганні, выкліканыя распаўсюджваннем у крышталі пругкіх хваляў, абумоўленых знешнім уздзеяннем.
У крышталі з N элементарных ячэек па ν атамаў у кожнай існуе 3νN—6 незалежных найпрасцейшых нармальных ваганняў, кожнае з якіх можна ўявіць у выглядзе дзвюх плоскіх пругкіх хваляў, што распаўсюджваюцца ў процілеглых напрамках. Гэтыя ваганні складаюцца з трох акустычных галін (ім адпавядаюць зрушэнні элементарнай ячэйкі як цэлага) і 3 (ν—1) аптычных (адпавядаюць зрушэнням атамаў унутры элементарнай ячэйкі). Пры пругкім характары міжатамнага ўзаемадзеяння вагальная энергія крышталя складаецца з энергій нармальных ваганняў, кожнае з якіх уцягвае ў рух усе атамы. Вагальную энергію крышталя можна разглядаць і як суму энергій фанонаў — квантаў энергіі пругкіх ваганняў. Квантавая прырода ваганняў крышталічнай рашоткі праяўляецца ў наяўнасці нулявых ваганняў атамаў пры T = 0К. Ваганні крышталічнай рашоткі ўплываюць на электраправоднасць металаў і паўправаднікоў, на аптычныя ўласцівасці дыэлектрыкаў.
Літ.:
Анималу А. Квантовая теория кристаллических твердых тел: Пер. с англ.М., 1981;
Рейсленд Дж. Физика фононов: Пер. с англ.М., 1975;
Федоров Ф.И. Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДКІЯ ПАЎПРАВАДНІКІ́,
вадкасці, якія маюць уласцівасці паўправаднікоў. Адкрыты А.Ф.Іофе і А.Р.Рэгелем у пач. 1950-х г. Па фармальных прыкметах вадкія паўправаднікі — расплавы з удзельнай электраправоднасцю пры нармальных умовах у інтэрвале (10−8 — 10−5) Ом−1∙м−1; маюць электронную электраправоднасць.
Вадкія паўправаднікі ўтвараюцца пры плаўленні шэрагу крышталічных кавалентных паўправаднікоў (селен Se, злучэнні тыпу , , , і інш.), пры ўмове захавання кавалентных міжатамных сувязяў. У гэтым выпадку не мяняецца (ці нязначна памяншаецца) удзельная электраправоднасць і захоўваецца яе паўправадніковы характар тэмпературнай залежнасці ў адрозненне ад некаторых крышталічных паўправаднікоў (крэмній Si, германій Ge, і інш.), электраправоднасць якіх пры плаўленні рэзка павялічваецца да значэнняў, характэрных для металаў. Некаторыя вадкія паўправаднікі пры далейшым павелічэнні т-ры трацяць паўправадніковыя ўласцівасці і набываюць металічныя (напр., сплавы тэлур—селен Te—Se, багатыя Te).
Вадкія паўправаднікі выкарыстоўваюцца ў тэрмаэлементах, радыяцыйнаўстойлівых высокатэмпературных тэрмістарах і пераключальніках і інш.
Літ.:
Катлер М. Жидкие полупроводники: Пер. с англ.М., 1980;
Глазов В.М., Кольцов В.Б., Курбатов В.А. Экспериментальное исследование электрофизических свойств кремния вблизи фазового перехода кристалл — расплав в твердом и жидком состоянии. // Расплавы. М., 1987. Т. 1, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АПАЛО́Н»,
амерыканская праграма падрыхтоўкі і ажыццяўлення пілатуемых палётаў на Месяц, а таксама серыя касм. караблёў для яе выканання. Асн. прызначэнне — дастаўка касманаўтаў на Месяц; здзейснены таксама беспілотныя палёты і палёты касманаўтаў вакол Зямлі. У 1968—75 запушчана 15 «Апалонаў» з экіпажамі, усяго 38 касманаўтаў. На «Апалоне-11» здзейснена першая ў свеце пасадка на Месяц (Н.Армстранг, Э.Олдрын, 1969). Па праграме «Апалон» даследавалі Месяц і калямесяцавую прастору, на Зямлю дастаўлены ўзоры месяцавага грунту.
Карабель «Апалон» мае асн. блок (для дастаўкі 3 касманаўтаў на селенацэнтрычную арбіту і вяртання іх на Зямлю) і месяцавую кабіну (для дастаўкі 2 касманаўтаў на паверхню Месяца, забеспячэння іх знаходжання на ім і вяртання на селенацэнтрычную арбіту). Маса «Апалона» да 47 т. Асн. блок уключае адсек экіпажа (спускальны апарат для пасадкі на ваду і на сушу) і рухальны адсек. Месяцавая кабіна мае пасадачную (застаецца на Месяцы) і ўзлётную ступені. «Апалон» забяспечаны стыковачным прыстасаваннем для пераходу касманаўтаў з адсека экіпажа ў месяцавую кабіну. Запуск і вывядзенне «Апалона» на арбіту ШСЗ ажыццяўляліся ракетамі-носьбітамі тыпу «Сатурн». Мадыфікацыі «Апалона» выкарыстоўваліся для дастаўкі экіпажаў на арбітальную станцыю «Скайлэб» і стыкоўкі з караблём «Саюз-19» па праграме ЭПАС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ ІМЯ́Я́НКІ КУПА́ЛЫў Германіі.
Існавала ў 1945—50. Засн. ў лагеры для перамешчаных асоб у г. Рэгенсбург з мэтай падрыхтоўкі бел. моладзі для паступлення ў ВНУ. У 1946/47—1947/48 навуч.г. працавала ў г. Мігельсдорф, у 1948/49 у г. Віндзішбергердорф, у 1949/50 у г. Розенгайм. Дзейнічала ў сістэме ням. школьнай асветы і мела аднолькавыя правы з ням. школамі падобнага тыпу. Гімназія была 8-класная, выкладаліся агульнаадук. прадметы, рэлігія, бел., англ., ням. і лац. мовы, элементы філасофіі. 28.6.1947 гімназіі прысвоена імя Я.Купалы. 28.9.1948 пед. і вучнёўскі калектыў падзелены на 2 школы, якія захавалі імя Я.Купалы. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала скаўцкая арг-цыя, працавалі літ. (выдаваў час. «У выраі»), драм., спарт. гурткі. Адбылося 5 выпускаў, пасведчанні атрымалі 44 чал. У розны час гімназію ўзначальвалі А.Орса, М.Рагажэцкі, А.Вініцкі.
Літ.:
Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950. Нью-Йорк;
Беласток, 1994.
А.С.Ляднёва.
Да арт.Беларуская гімназія імя Янкі Купалы. Настаўнікі гімназіі ў Розенгайме. Сядзяць (злева направа): невядомая, А.Вініцкі, епіскап Васіль (Тамашчык), М.Равенскі, А.Савёнак, Л.Савёнак; стаяць: І.Муха, М.Кунцэвіч, А.Каханоўскі, В.Кажан. В.Кендыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУХАНО́ГІЯ МАЛЮ́СКІ, смаўжы,
гастраподы (Gastropoda),
клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў. 3 падкласы: пярэдняшчэлепныя (Prosobranchia), задняшчэлепныя (Opisthobranchia) і лёгачныя (Pulmonata). Каля 90 тыс. марскіх, прэснаводных і наземных відаў, каля палавіны з іх выкапнёвыя. На Беларусі 51 від, у т. л. 20 відаў наземных і 31 водных смаўжоў. Найб. пашыраны балацянікі, бітынія, жывародкі, вальваты, вінаградны смоўж, катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж.
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (выш. 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хім. адчувальнасці. Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты. Водныя бруханогія малюскі — корм для рыб; удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя бруханогія малюскі — аб’ект промыслу, наземныя — шкоднікі с.-г. культур.