баклажа́н
(перс. baklažan)
агародная расліна сям. паслёнавых, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках, а таксама мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру; вырошчваецца на поўдні Беларусі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
граўва́ка
(ад ням. grau = сыры + Wacke = разнавіднасць горнай пароды)
горная парода шэрага, чорнага, зялёнага колеру, якая складаецца з дробных кавалкаў асадачных, метамарфічных і вулканічных парод, пераважна сцэментаваных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дальтані́зм
[ад англ. J. Dalton = прозвішча англ. фізіка і хіміка (1766—1844)]
асаблівасць зроку, якая выражаецца ў няздольнасці адрозніваць некаторыя колеры, пераважна чырвоны і зялёны (параўн. ахраматапсія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ако́рус
(н.-лац. acorus)
від аеру з сіметрычным ізумрудна-зялёным лісцем, пашыраны пераважна ў Японіі, дзе называецца японскім чаротам; на Беларусі вырошчвацца як акварыумная расліна; аер злакавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ало́э
(н.-лац. aloe ад гр. aloe)
травяністая расліна сям. мальвавых з тоўстым прадаўгаватым калючым лісцем, пашыраная пераважна ў Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альтэрнантэ́ра
(н.-лац. alternanthera)
травяністая або паўкустовая расліна сям. аксамітнікавых з дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўд. Амерыцы і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ага́ва
(н.-лац. agave, ад гр. agauos = варты здзіўлення)
дрэвападобная расліна сям. агававых з шорсткім буйным лісцем, пашыраная пераважна ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нефрале́піс
(н.-лац. nephrolepis, ад гр. nephros = нырка + lepis = луска)
папараць сям. даваліевых са стужкападобным перыстым лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях, аранжарэях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пі́хта
(ням. Fichte = сасна)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае пераважна ў гарах Паўн. паўшар’я; дае каштоўную драўніну, піхтавы бальзам, піхтавы алей; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
празо́піс
(н.-лац. prosopis)
дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых, часта калючая з дробнымі кветкамі ў гронках або галоўках, пашыраная ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)