Гарба́ты ’гарбаты’. Рус. горба́тый, укр. горба́тий, польск. garbaty, чэш. hrbatý, балг. гърба́т, серб.-харв. грба̀т і г. д. Прасл. *gъrbatъ (*gъrbatъjь) ’гарбаты’. Прасл. утварэнне суфіксам ‑аtъ ад *gъrbъ ’горб’. Падрабязны агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 198–199. Прасл. характар мае і бел. дыял. гарба́ч ’гарбаты’ (Бяльк.: гырба́ч); параўн. рус. дыял. горба́ч, укр. дыял. горба́ч (два гэтыя словы з некалькі іншай семантыкай), чэш. hrbáč, славен. grbač і г. д. (прасл. *gъrbačь; гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 198: пад *gъrbačь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гра́біць ’грабіць’ (БРС). Параўн. рус. гра́бить, укр. гра́бити, польск. grabić, балг. гра́бя, ст.-слав. грабити і г. д. Прасл. *grabiti ’хапаць, грабіць, браць; зграбаць і да т. п.’ Да і.-е. *ghrōbh‑; параўн. ст.-інд. grāháyati ’прымусіць схапіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 97; Фасмер, 1, 449–450; Траўтман, 95–96; Бернекер, 1, 344; Слаўскі, 1, 333–334. Ад гэтага прасл. дзеяслова ўтворана *grabja, *grabji ’граблі, грэбень’ (’тое, чым зграбаюць’): бел. гра́блі, рус. гра́бли, укр. граблі́, польск. grabie, чэш. hrábě і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛЮ́ШКІН (Канстанцін Дзмітрыевіч) (н. 22.4.1932, в. Тыльцы Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет. Ін-т (1955). З 1969 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па прафілактыцы аліментарнай бясплоднасці кароў пры вітамінна-мінеральнай недастатковасці. Распрацаваў вучэнне пра акушэрска-гінекалагічную дыспансерызацыю жывёлы.

Тв.:

Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з В.​М.​Васкабойнікавым, А.​С.​Церашэнкавым);

Витамины и микроэлементы в профилактике бесплодия коров. Мн., 1981;

Акушерско-геникологическая диспансеризация коров и телок. Мн., 1987.

т. 3, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСКАБО́ЕЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 30.9.1944, в. Шашкі Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны-біяхімік. Д біял. н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1968). З 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі, з 1986 у Гродзенскім ун-це імя Я.​Купалы. Навук. працы па вывучэнні ферментаў біясінтэзу, кокарбаксілазы, па імабілізацыі мікраарганізмаў, якія ўдзельнічаюць у сінтэзе лізіну, па вывучэнні біяапрацоўкі поліамідных валокнаў мікраарганізмамі.

Тв.:

Биосинтез, деградация и транспорт фосфорных эфиров тиамина. Мн., 1987 (разам з І.​П.​Чарнікевічам);

Малы практыкум па фізіялогіі і біяхіміі раслін. Гродна, 1994 (разам з В.​М.​Туманавым).

т. 4, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСКАБО́ЙНІКАЎ (Васіль Міхайлавіч) (н. 9.8.1923, г. Лебядзін Харкаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі вет. Ін-т (1948). З 1955 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1968—73 прарэктар). Навук. працы па пытаннях барацьбы з ялавасцю і бясплоднасцю, укараненні ў практыку жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Распрацаваў метады дыягностыкі і лячэння гінекалагічных хвароб с.-г. жывёл, даследаваў пытанні фізіялогіі і паталогіі родаў.

Тв.:

Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з К.​Дз.​Валюшкіным, А.​С.​Церашэнкавым);

Маститы коров. Мн., 1981.

т. 4, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ХРУШАЎ (Валянцін Аляксандравіч) (н. 28.2.1919, в. Выстаўка Спірыдонаўская Вілягодскага р-на Архангельскай вобл., Расія),

бел. геолаг. Д геал. н. (1964), праф. (1971). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1943). Працаваў у Сібірскім аддз. Расійскай АН. З 1978 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па мінералогіі, петраграфіі і геахіміі горных парод і радовішч карысных выкапняў Урала і Сярэдняй Азіі, Зах. і Усх. Сібіры, Беларусі. Упершыню вылучыў скарнава-рудную фармацыю як самаст. генетычны тып залатарудных радовішч. Сааўтар адкрыцця новага мінералу — шабыніту.

Тв.:

Рудные минералы изверженных пород. Новосибирск, 1980.

т. 4, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕЛІЧКЕ́ВІЧ (Фелікс Юльянавіч) (н. 4.1.1942, в. Завідаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. палеабатанік. Д біял. н. (1982). Скончыў Ленінградскі пед. ін-т імя А.​І.​Герцэна (1969). З 1972 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Навук. працы па палеакарпалогіі, стратыграфіі і палеаграфіі антрапагену, эвалюцыйнай марфалогіі, гісторыі познакайназойскай флоры.

Тв.:

Антропогеновые семенные флоры Белоруссии и смежных областей. Мн., 1973;

Плейстоценовые флоры ледниковых областей Восточно-Европейской равнины. Мн., 1982;

Позднеплиоценовая флора Дворца на Днепре. Мн., 1990;

Березовский страторайон плейстоцена Беларуси. Мн., 1993 (у сааўт.).

т. 4, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́КА (Вячаслаў Ульянавіч) (н. 20.10.1942, в. Маркі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. біяхімік. Д біял. н. (1990). Замежны чл. Нью-Йоркскай АН (1994), чл. Міжнар. АН Еўразіі (1995). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1971 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па рэгуляцыі метабалізму тлушчавых кіслот пры алкагольным пашкоджанні печані, малекулярных механізмах алкагольнага, радыяцыйнага і таксічнага пашкоджання, засцярозе печані ад уздзеяння гепататаксінаў і іанізавальнай радыяцыі.

Тв.:

Простагландины при алкогольном поражении печени. Мн., 1991;

Molecular and cell biology of liver fibrogenesis. London, 1992.

т. 3, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́РТЫС (Надзея Андрэеўна) (н. 23.2.1929, Мінск),

бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Канд. біял. н. (1966). Скончыла БДУ (1952). У 1957—86 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па геабат. структуры, прадукцыйнасці і заканамернасцях распаўсюджання лугавых фітацэнозаў. Распрацавала класіфікацыю прыроднай лугавой расліннасці Беларусі. Адзін са стваральнікаў першай карты расліннасці Беларусі і рэгіянальнай методыкі геабат. картаграфавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Растительный покров Белоруссии. Мн., 1969 (у сааўт.);

Геоботаническая структура и биологическая продуктивность пойменных лугов: (По исследованиям поймы р. Березины). Мн., 1981 (разам з І.​Д.​Юркевічам, С.​Р.​Бусько).

т. 3, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЫХО́ЎСКІ (Бярнард Эмануілавіч) (12.9.1901, г. Бабруйск — 19.4.1980),

бел. філосаф. Д філас. н. (1941), праф. (1929). Скончыў БДУ (1923). У 1929—53 праф. БДУ. Даследаваў праблемы дыялект. і гіст. матэрыялізму, гісторыі зах.-еўрап. і сучаснай замежнай філасофіі. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1941—43) Дзярж. прэмія СССР 1944.

Тв.:

Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму. Мн., 1930;

Философия Декарта. М.; Л., 1940;

Метод и система Гегеля. М., 1941;

Философия неопрагматизма. М., 1959;

Людвиг Фейербах. М., 1967;

Джордж Беркли. М., 1970;

Кьеркегор. М., 1972;

Гассенди. М., 1974;

Шопенгауэр. М., 1975.

т. 3, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)