гастралгі́я

(ад гастра- + гр. algos = боль)

схваткападобныя болі ў вобласці страўніка галоўным чынам пры яго захворваннях, неўрозах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геамарфало́гія

(ад геа- + марфалогія)

навука, якая вывучае рэльеф паверхні Зямлі, яго паходжанне, гісторыю развіцця і гаспадарчае выкарыстанне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

не́рунгі

(ням. Nehrung)

доўгія пясчаныя косы на паўднёвым беразе Балтыйскага мора, якія аддзяляюць ад яго паўпрэснаводныя ліманы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рынапла́стыка

(ад гр. rhis, -inos = нос + -пластыка)

аднаўленне носа або выпраўленне яго формы з дапамогай пластычнай хірургіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіно́птыка

(гр. synoptikos = які ахоплівае вокам)

раздзел метэаралогіі, які вывучае працэсы фарміравання надвор’я з мэтай яго прадказвання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрыле́н

(англ. terylene)

назва ў Англіі сінтэтычнага валакна і тканіны з яго, якія на Беларусі называюцца лаўсанам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

філагене́з

(гр. phyle = племя + -генез)

працэс развіцця арганічнага свету або асобных яго формаў з моманту ўзнікнення жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электро́ліз

(ад электра- + -ліз)

хімічны працэс распаду рэчыва на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго электрычнага току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

speculation

[,spekjəˈleɪʃən]

n.

1) прыпушчэ́ньне, разважа́ньне n.; здага́дка, меркава́ньне n.

2) спэкуля́цыя f.

His speculations in stock made him poor — Спэкуля́цыі на бі́ржы зрабі́лі яго́ бе́дным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ба́ця, ‑і, м.

Разм.

1. Бацька. — Ведаю, баця, вайсковую службу, — усміхаючыся, адказаў Іван, — варон страляць не буду. Колас.

2. Фам. Бацюшка, поп. У папа ды быў сабака, Поп яго любіў. Ён не краў у баці сала, — Поп яго не біў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)