хра́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зламацца з трэскам, трэснуць.

Вось у калёсах храснула.

2. каго-што. Моцна стукнуць, ударыць (груб.).

Храснуў дручком па спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбудава́цца, ‑будуюся, ‑будуешся, ‑будуецца; зак.

1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася. Гурскі. [Кастрыца] — У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора. Марціновіч.

2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся! Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безгало́ўе, ‑я, н.

1. Пра адсутнасць добрага кіраўніцтва, разумнай галавы. [Сяргей:] — І ты, Макар, пра гэта падумай. Не век жа табе звекаваць у гэтым безгалоўі. Сабаленка.

2. Абл. Пра вельмі дрэннае надвор’е (завіруху, дождж, буру). У такое безгалоўе ні кажух, ні валёнкі не ўпасуць. Ваўкі і тыя ідуць з лесу бліжэй да будыніны. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., каго-што.

Зрабіць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліць. Пакрывіць раму. □ Ні вецер .. [стог] не пакрывіць, ні завіруха, і не пацячэ ён нідзе. Кулакоўскі. // На некаторы час скрывіць у грымасе твар, рот, губы ад незадавальнення ці якога‑н. іншага пачуцця. Эма, ухмыльнуўшыся, пакрывіла вусны: — І зусім тут нічога цікавага... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расцэньваць — расцаніць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑нак. Устаноўленая цана (за якія‑н. тавары), устаноўленая аплата (якой‑н. работы). Заніжаныя расцэнкі. Гарантаваныя расцэнкі. □ Ні стары, ні малы не верылі, што ім на расцяробе лініі «гэтулькі многа» будуць плаціць. Давялося паказаць расцэнкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Уст. і высок. Вораг, непрыяцель. Нам не забыць ні хат, ні нават траў, Што супастатам спалены, стаптаны. Астрэйка. Няхай помняць супастаты, Што значаць бравыя салдаты. Колас.

2. Разм. лаянк. Разбойнік, злачынец, ліхадзей. [Маці:] — А, супастат... Драчонікі даўно пастылі, авечак трэба ісці займаць, а ён храпе сабе! Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усча́ць, узачну, узачнеш, узачне; узачнём, узачняце; пр. усчаў, ‑чала, ‑чало; заг. узачні зак., што і чаго.

Разм. Пачаць, распачаць. Усчаць сварку. □ Хлапец затрымліваўся, наравіў усчаць доўгую гаворку. Кулакоўскі. Ні ў гэты вечар, ні ў наступныя ўсчаць бок Мірон не адважыўся... Сачанка. [Язэп:] «Каб я згадзіўся з Шугаем, Гаравы не ўсчаў бі гэтай справы». Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Зберагчы сябе, пазбегнуць якой‑н. небяспекі, чаго‑н. шкоднага, непажаданага; уберагчыся. У мелкіх, зробленых на скорую руку акопах цяжка было ўхавацца. Лобан. // Захавацца ў цэласці; не прапасці. [Казік:] — Нічога ж [з дакументаў] не засталося, ні дзедавага пашпарта, ні яго даведак, а картка гэта ўхавалася і блукала ўслед за мной... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Часта мяняючы што‑н., дайсці да непрыемных вынікаў. Дамяняўся, што ні з чым астаўся. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уке́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і без дап.

Разм. Уцяміць, зразумець што‑н. Колькі ні тлумачылі, ён не мог укеміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)