Му́льны ’каламутны’, ’брудны, запэцканы’ (шальч., іганл., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. mùlinas ’брудны, запэцканы’, ’светларуды’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мжа ’доўгае з шырокімі рукавамі адзенне рэлігійнага культу’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. komża ’стыхар’ (там жа, 2, 498). Паланізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасро́дак ’сярэдзіна’ (Нас.). З польск. pośrodek ’тс’. Разам з тым пасродак ’пасрэднік’ (там жа) — кантамінацыйнае ўтварэнне з пасрэднік і сродак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасуло́тацца ’запэцкацца’, пасулотаць ’палізаць, зрабіць абы-як’ (паст., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. sulótis ’сачыцца’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́нка ’пятка яйца’ (воран., ЛА, 1), ’тупы канец яйца’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), запазычана з літ. pūnė ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пкаць ’заікацца’ (Нас.), пыпка ’панурысты чалавек’ (там жа). Гукапераймальнае, на базе імітатываў пып‑ (запінанне, заіканне), пык‑ (плямканне губамі) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расале́ня, расалёнік ’страва з квашаных буракоў’ (трак., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. rasaliẽnė ’тс’ (там жа), параўн. расо́льнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскакаці́цца ’буйна разрасціся’ (Юрч.), раскакаці́ць ’выклікаць бурны рост’ (там жа). Сюды ж раскакаці́стый ’сукаваты, развесісты’ (Юрч. Фраз. 1). Гл. кокат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рзне́нце, рзне́ньця ’рэзкі боль у жываце’ (воран., шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Мацкевіч (там жа, 4, 331), з польск. rznięcie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

most​1 [məʊst] pron. (найвыш. ст. ад many, much, a lot of) бо́льшая ча́стка, бо́льшасць;

for the most part у асно́ўным;

I spend most of the time at home. Я праводжу большасць часу дома;

Most of the building was damaged by the fire. Большая частка будынка была пашкоджана пажарам.

♦

at (the) most не больш чым;

There were 20 people there, at the most. Там было не больш за 20 чалавек.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)