Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) рух цераз якую‑н. прастору, перасячэнне яе, напрыклад: трансарктычны, трансатлантычны, трансакіянскі; б) размяшчэнне за межамі чаго‑н., напрыклад: трансальпійскі; в) перадача ці абазначэнне пры дапамозе чаго‑н., напрыклад: транслітарацыя.
[Лац. trans — цераз, скрозь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыццаці...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які мае трыццаць адзінак таго, што паказана ў другой частцы, напрыклад: трыццацівугольны, трыццацігранны; 2) які складаецца з трыццаці адзінак або мерай у трыццаць якіх‑н. адзінак, напрыклад: трыццацігадовы, трыццаціпавярховы, трыццацітонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франка-...
Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая ў спалучэнні з наступнымі назоўнікамі — назвамі месца, пункта дастаўкі абазначае: з пагрузкай і дастаўкай за кошт адпраўшчыка-прадаўца да гэтага месца, пункта. Адправіць груз франка-вагон. Груз ідзе франка-Мінск.
[Ад іт. franco — свабодны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часці́ца, ‑ы, ж.
1. У граматыцы — службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.
2.Спец. Элементарная частка ў складзе якога‑н. рэчыва. Электроны — найдрабнейшыя часціцы матэрыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і пад., а таксама само збудаванне, механізм.
К. моста.
Новая к.
2. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў.
К. складанага сказа.
Сінтаксічная к.
|| прым.канструкцы́йны, -ая, -ае.
Канструкцыйныя матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сагрэ́цца, -грэ́юся, -грэ́ешся, -грэ́ецца; зак.
1. Сагрэць сябе, сваё цела.
С. ў хаце ля печы.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць гарачым, цёплым; нагрэцца.
Вада ў печы сагрэлася.
3.перан. Падабрэць ад добрых, сардэчных слоў, адносін.
Ад добрай парады сагрэлася душа.
|| незак.саграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.саграва́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
этымало́гія, -і, ж.
1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і роднасныя сувязі слоў.
2. Паходжанне таго або іншага слова ці выразу.
○
Народная этымалогія (спец.) — памылковае пераасэнсаванне запазычанага слова шляхам устанаўлення сувязі з вядомым словам роднай мовы на аснове некаторых агульных прымет, без уліку рэальных фактаў паходжання.
|| прым.этымалагі́чны, -ая, -ае.
Э. слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Rußm -es са́жа, куро́дым;
◊
mach kéinen ~разм. дава́й без лі́шніх слоў [без валакі́ты];;
da wird nicht viel ~ gemáchtразм. там до́ўга не цырымо́няцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
улаві́цьсов., в разн. знач. улови́ть;
у. пах кве́так — улови́ть за́пах цвето́в;
у. скры́ты сэнс слоў — улови́ть скры́тый смысл слов;
у. зру́чны мо́мант — улови́ть удо́бный моме́нт;
у. гукаву́ю хва́лю — радио улови́ть звукову́ю волну́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фарма́льныв разн. знач. форма́льный;
~ныя асаблі́васці слоў — форма́льные осо́бенности слов;
атрыма́ць ф. дазво́л — получи́ть форма́льное разреше́ние;
~ныя адно́сіны да спра́вы — форма́льное отноше́ние к де́лу;
~ная дэмакра́тыя — форма́льная демокра́тия;
○ ~ная ло́гіка — форма́льная ло́гика
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)