1.што. Наразаць дробнымі кавалкамі. Крышыць сала. Крышыць цыбулю. □ Анежка, якая стаяла каля стала і крышыла капусту, разгубілася так, што выпусціла нож з рук.Броўка.// Расціраць, раздрабняць на невялікія часткі, ператвараць у крошкі. Крышыць хлеб курам.
2.каго-што. Разм. Ламаць, руйнаваць, разбіваць на часткі. Крышыць, ломіць вецер І платы і стрэхі.Купала.Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю.Звонак.// Забіваць, нішчыць. Як пайшлі глушыць І мячом крышыць, — Парадзелі раці.Пушча.//перан. Ліквідаваць, разбураць. Рабочы клас пачаў ламаць і крышыць устоі старога свету.«ЛіМ».
3.Разм. Накідваць крошак дзе‑н. Не крышы на падлогу.
Крышыць на капусту — сячы на дробныя часткі (мячом, шабляй і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зажы́ць1, ‑жыве; пр. зажыў, ‑жыла, ‑ло; зак.
Зарубцавацца, загаіцца (пра рану, пашкоджанае месца). Андрэя завезлі ў шпіталь, дзе ён пралежаў тры тыдні, пакуль не важыла рана.Скрыпка.Назаўтра ўсе драпіны амаль зажылі, хоць рукі і ногі яшчэ шчымелі.Якімовіч.
Разм. Набыць што‑н., разжыцца на што‑н. — Хто нічога не робіць, яму і скідкі, і льготы розныя, а калі другі мазалём сваім зажыў нешта, .. на яго ўся бяда.Галавач.
Пачаць жыць (пэўным чынам). І зажылі Язэп з Настуляю на дзіва ўсяму свету.Чарот.Да вясны жораў паправіўся і зажыў у хаце царом над курамі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Зачыніцца, зашчоўкнуцца (пра замок). Замок замкнуўся.
2. Зачыніцца (на замок, на ключ) у якім‑н. памяшканні. Прыехаў .. [Ясь] у свой палац, замкнуўся ў пакоі і заплакаў.А. Александровіч.
3.ушто, учым і без дап. Адасобіцца, адмежавацца ад навакольнага свету; абмежаваць сваю дзейнасць, інтарэсы пэўнымі рамкамі. Тэхнікум даў Ціхану Піменавічу спецыяльнасць, якой ён аддаваўся ўсімі сіламі, але ў якой аднак жа не замкнуўся.Чорны.Пра бацьку Мацея Гусака Трахіма гаварылі мала — ён нікуды не ходзіць, замкнуўся.Пестрак.
4.(1і2ас.неўжыв.). Злучыцца канцамі; самкнуцца. Ланцуг электраправодкі замкнуўся. □ Варожае кола навокал раёна ўжо сцягвалася, звужалася і неўзабаве гатова было замкнуцца.Чорны.
•••
Замкнуцца ў сабе — стаць нелюдзімым, адасобіцца ад іншых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’е́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. Паехаць куды‑н., пабыць там з якой‑н. мэтай і вярнуцца назад. З’ездзіць па дровы. З’ездзіць у горад. З’ездзіць у госці. З’ездзіць паглядзець новабудоўлю. □ У нядзелю Ганна Лявонаўна і Іван Трахімавіч з’ездзілі на базар, купілі тое-сёе.Корбан.
2.што. Пабыць у шмат якіх мясцінах, аб’ездзіць якую‑н. тэрыторыю. З’ездзіў усю краіну ўдоўж і ўпоперак. □ Не мала страціў зім, Не мала з’ездзіў свету. Не вытрымаў Максім, Рашыў: Дадому еду.Куляшоў.
3.каго-што. Разм. Сапсаваць, зрабіць непрыгодным ад частай язды. З’ездзіць колы.// Часта або многа ездзячы па чым‑н., стаптаць, папсаваць. З’ездзіць пасевы. З’ездзілі калёсамі ўсю пожню.
4.пачым, каму. Разм. Стукнуць, ударыць (у 6 знач.). — Трэба было, унучка, чапялою разы са тры па гарбу яму з’ездзіць.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.‑а. Месца, шлях, па якім пад’язджаюць куды‑н. Гарышны паклаў свой багаж на лавачку, паглядзеў на пад’езд да ракі, на гадзіннік і апусціўся на лавачку і сам.Ракітны.Ціток абышоў усю.., круговіну лесу, агледзеў, як дбалы гаспадар, усе пад’езды і выезды.Лобан.
3.‑а. Уваход (звычайна крыты) у будынак. Каля цэнтральнага пад’езда Дома ўрада стаялі грузавыя машыны.Якімовіч.Людзі кідаліся ў двары, у парадныя пад’езды.Лынькоў.Герояў Сацыялістычнай Працы яшчэ не так многа, і калі ўжо ў вашым доме жыве герой, дык яго, як і чэмпіёна свету, ведаюць усе: і ў якім пад’ездзе ён жыве, і па якім паверсе, і якая нават кватэра...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паня́цце, ‑я, н.
1. Адна з форм адлюстравання свету ў мысленні чалавека, якая ўзнікае як вылучэнне і абагульненне прадметаў пэўнага класа. // Разуменне, якое адлюстроўвае найбольш агульныя істотныя ўласцівасці, сувязі і адносіны прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці. Паняцце трохвугольніка. Паняцце прыбавачнай вартасці. □ У паняцце «беларуская мова» ўваходзіць як беларуская літаратурная мова, так і народная мова ва ўсёй сукупнасці яе разнастайных гаворак.Юргелевіч.
2. Уяўленне аб чым‑н.; веданне чаго‑н. Кожная вышывальшчыца павінна мець паняцце аб колерах.Данілевіч.//звычайнамн. (паня́цці, ‑яў). Сукупнасць поглядаў на што‑н.; ўзровень разумення чаго‑н. Па вобразу жыцця і па паняццях земляробчы клас усёй Заходняй Еўропы прадстаўляе як бы адно цэлае.Лушчыцкі.//Разм. Здольнасць разабрацца ў чым‑н.; разуменне, меркаванне. [Дзед Сымон:] — Я вось так гляджу: павінен чалавек да ўсяго мець паняцце.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць умоўнага (у 1–5 знач.). Умоўнасць прысуду. Умоўнасць сюжэта.// Сукупнасць асаблівасцей, уласцівых чаму‑н. умоўнаму, заснаванаму на ўмоўным паказе рэчаіснасці. Тэатр стварыў цікавы спектакль, у якім спалучаюцца яркія рэалістычныя вобразы і дэкаратыўная ўмоўнасць.«ЛіМ».Праз фантастыку, праз умоўнасць Купала дае тыпова рамантычную .. інтэрпрэтацыю буржуазнага свету.Бярозкін.
2. Агульнапрынятая, хоць і непатрэбная сістэма звычак, норм паводзін. Адразу адпалі ўсе фармальнасці і ўмоўнасці. Мы маглі гаварыць пра ўсё на свеце.Шамякін.У прасторнай зале .. стаіць той шматгалосы тлум, які сведчыць, што весялосць у разгары, што госці даўно перайшлі мяжу ўмоўнасці і не вельмі зважаюць адно на другога.Навуменка.Старасветчына была і сплыла не толькі ва ўкладзе жыцця. Сучасны чалавек тым і розніцца ад продкаў, што стаіць вышэй над умоўнасцямі.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фунт1, ‑а, М ‑нце, м.
1. Руская мера вагі, роўная 409,5 г, якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы. Насечкі на пруце зроблены па старой сістэме — на фунты. Два з палавінай фунты роўны кілаграму.Жычка.// У Вялікім княстве Літоўскім — мера вагі, якая з 1766 г. адпавядала 374,82 г.
2. У краінах з англійскай сістэмаю мер — мера вагі, роўная 453,6 г.
•••
Пачым фунт ліха (ведаць, зазнаць, паказаць і пад.) — як цяжка ў горы, у нястачы.
[Ням. Pfund ад лац. pondus — вага, гіра.]
фунт2, ‑а, М ‑нце. м.
1. Грашовая адзінка Вялікабрытаніі; тое, што і фунт стэрлінгаў. Было калісьці так: англійскі фунт На біржах свету ўздымаў тайфун.Панчанка.
2. Грашовая адзінка Арабскай Рэспублікі Егіпет, Лівана, Судана, Сірыі і некаторых іншых краін.
•••
Фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.
[Англ. pound (sterling).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
французскі паэт. Папярэднік франц. сімвалізму. Друкаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Удзельнік Рэвалюцыі 1848, выдаваў дэмакр.-рэсп. газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх. Выпрацаваў новую канцэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кн. «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) трагічная карціна свету, ахопленага шаленствам разбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вял. горада. Аўтар зб. артыкулаў пра франц. мастацтва і л-ру «Рамантычнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э.По і перакладаў яго твораў. На бел. мову вершы Бадлера перакладалі Ю.Гаўрук, У.Жылка, З.Колас, С.Ліхадзіеўскі.
Тв.:
Бел.пер. — Маленькія паэмы прозай // Далягляды. Мн., 1983;
Рус.пер. — Цветы Зла. Ростов н/Д, 1991.
Літ.:
Нольман М. Шарль Бодлер: Судьба. Эстетика. Стиль. М., 1979.