ЛЮ́ДЭНДОРФ (Ludendorff) Эрых (9.4.1865, маёнтак Крушэўня каля г. Познань, Польшча — 20.12.1937),
германскі ваен. і паліт. дзеяч. Ген. пяхоты (1916). Скончыў ваен. акадэмію ў Берліне (1893). У 1908—12 нач. аператыўнага аддзела Генштаба. У 1-ю сусв. вайну памочнік ген. П.Гіндэнбурга і фактычны кіраўнік дзеянняў герм. войск на Усх. фронце. 23—31.8.1914 разбіў 2-ю рас. армію ген. А.В.Самсонава каля Таненберга (цяпер в. Стэмбарк у Вармінска-Мазурскім ваяв. Польшчы). 3 ліст. 1914 нач. штаба фронту, са жн. 1916 1-ы ген.-кватэрмайстар штаба вярх. камандавання і фактычны кіраўнік дзеянняў узбр. сіл Герм. імперыі. 3 кастр. 1918 у адстаўцы. Удзельнік антысеміцкага руху, Капаўскага путчу 1920 і кіраўнік (разамз А.Гітлерам) «піўнога путчу» 1923 супраць Веймарскай рэспублікі. У 1924—28 дэп. рэйхстага. У 1926 разамз жонкай заснаваў т.зв. Таненбергскі саюз (у 1933 забаронены), які меў на мэце барацьбу з «унутранымі ворагамі дзяржавы» (яўрэямі, масонамі, камуністамі). Аўтар кніг «Вядзенне вайны і палітыка» (3-е выд. 1923), «Татальная вайна» (1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТА́ЛІН Станіслаў Сяргеевіч (24.8.1934, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 1997),
расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1974). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1959 у Н.-д.эканам. ін-це пры Дзяржплане СССР, Цэнтр. эканоміка-матэм. ін-це АНСССР, у НДІ сістэмных даследаванняў Дзярж.к-та па навуцы і тэхніцы і АНСССР, у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі сістэмнага аналізу, яго выкарыстанні для вырашэння сац.-эканам. і навук.-тэхн. праблем. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Функционирование экономики развитого социализма: Теория, методы и пробл. М., 1982;
Культура и средства массовой информации: социально-экон. пробл. М., 1985 (у сааўт.);
Интенсификация общественного производства: социально-экон. пробл. М., 1987 (разамз В.Р.Грабеннікавым, А.С.Пчалінцавым);
Организация управления: Пробл. перестройки. М., 1987 (у сааўт.);
Экономическая реформа: причины, направления, пробл. М., 1989 (разамз Я.Ц.Гайдарам);
Социальные ресурсы и социальная политика. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Аляксандр Іванавіч (н. 15.12.1930, в. Панкратава Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1977), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1953), дзе і працаваў. З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па абгрунтаванні гідрадынамічных спосабаў інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў і з’яў пераносу паміж фазамі ў гома- і гетэрагенных асяроддзях; па стварэнні дасканалых апаратаў для абсорбцыі, выпарвання, рэктыфікацыі, сепарацыі і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
К вопросу интенсификации процессов тепло- и массообмена при взаимодействии газо-жидкостных систем (разамз Л.М.Гухманам) // Инженерно-физ. журн. 1966. Т. 10, № 4;
Процессы и аппараты химической технологии. Мн., 1988;
Исследования и технические разработки на кафедре ПиАПХ по совершенствованию химических производств (разамз І.М.Плехавым) // Тр. БГТУ. Сер. 3. Химия и технология неорган, веществ. Мн., 2000. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДАБУ́РАЎ Павел Паўлавіч (27.2.1877, С.-Пецярбург — 4.3.1960),
рускі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Расіі (1940). Сцэн. дзейнасць пачаў у правінцыі ў 1899; іграў у антрэпрызе Н.Васільевай у Мінскім гар. т-ры; выступаў у Віцебску (1919) і Гомелі (1928). У 1903 разамз актрысай Н.Скарскай арганізаваў у Пецярбургу Агульнадаступны т-р, у 1905 на яго аснове — Першы вандроўны драм.т-р (існаваў да 1928). На сцэне абодвух ставіў спектаклі і стварыў у іх яркія сцэн. вобразы: Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Тарцюф («Тарцюф» Мальера) і інш. У 1933—39 кіраўнік Калгасна-саўгаснага вандроўнага Т-ра, у 1944—50 у маск. Камерным т-ры, з 1955 у Т-ры імя Я.Вахтангава. У розныя гады паставіў усе п’есы А.Чэхава. Аўтар кн. «На сцэне і ў жыцці» (1959, разам са Скарскай). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САВА Лідзія Сямёнаўна (20.11.1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.8.1999),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. (1975). Скончыла Адэскі медыка-аналіт.ін-т (1931). Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных ін-тах. У 1950—81 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі), адначасова ў БДУ (1957—72). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізавальнай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляродаў у ц. н. с., зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізавальных выпрамяненняў. Дэлегат 15-й сесіі Ген. асамблеі ААН ад Беларусі (1960, Нью-Йорк).
Тв.:
Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. Мн., 1957;
Основы клинической биохимии. М., 1965 (разамз М.Ф.Меражынскім);
Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. Мн., 1977 (разамз А.Ц.Пікулевым, М.Ю.Тайцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РНАЛЬДСАН (Arnoldson) Клас (27.10.1844, г. Гётэбарг — 20.2.1916),
грамадскі дзеяч Швецыі, публіцыст. У 1881—87 дэпутат швед. парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне сканд. краін. Адзін з заснавальнікаў Швед. саюза міру і арбітражу (1883). Удзельнічаў у вырашэнні нарв. канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі. Нобелеўская прэмія міру (1908, разамз Ф.Баерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў,
князь навагрудскі ў 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе, калі ў 1236 (або 1237) галіцка-валынскі кн.Даніла Раманавіч на кн. Конрада Мазавецкага «наведе... Литву Миндога Изяслава Новогородьского». Верагодна, І. разамзМіндоўгам на той час быў у васальных або саюзных дачыненнях з Данілам. І. — адзіны навагрудскі князь, які ўпамінаецца ў летапісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУНДЗІ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
горка-салёнае возера ў Кулундзінскім стэпе, у Алтайскім краі Рас. Федэрацыі. Пл. 728 км². Глыб. да 4 м. На Пн і З берагі абрывістыя, на У і Пд — спадзістыя. Шмат астравоў. Жыўленне снегавое; зімой не замярзае. Злучана пратокай звоз. Кучукскае (разампл. 800 км²). Упадае р. Кулунда. Здабыча мірабіліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬПІ́ГІЕВЫЯ САСУ́ДЫ (ад імя М.Мальпігі),
выдзяляльныя і осмарэгулявальныя органы ў павукападобных, мнаганожак і насякомых; трубчастыя сляпыя вырасты кішэчніка на мяжы сярэдняй і задняй кішак. У М.с. прадукты абмену (напр., мачавая к-та) адсарбіруюцца з поласці цела, пераводзяцца ў стрававальны тракт, дзе абязводжваюцца, і разамз неператраўленымі рэшткамі ежы выводзяцца праз анальную адтуліну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЫ (Murray) Джозеф Эдвард (н. 1919),
амерыканскі хірург. У 1964—84 працаваў у шпіталях г. Бостан. З 1970 праф. Гарвардскай мед. школы ў г. Кембрыдж. Навук. працы па трансплантацыі органаў. Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак. У 1954 ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. Нобелеўская прэмія 1990 (разамз Э.Д.Томасам).