Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грым, ‑у, м.
1. Спецыяльныя фарбы, наклейкі, накладкі, з дапамогай якіх надаюць твару акцёра патрэбны выгляд. Налажыць грым. Зняць грым.
2. Патрэбны для ігры на сцэне выгляд акцёра, прыдадзены яму з дапамогай фарбаў, наклеек, накладак. Асабліва многа было фатаграфій гэтай жанчыны — у грыме, у розных уборах і паставах.Карпаў.
[Ад іт. grimo — маршчыністы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ясніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Тое, што і высветліць. [Назарэўскі:] — Я тут нядаўна, а ўжо многа чаго выясніў.Чорны.[Рылю і Талашу] трэба было на нешта наважыцца, выясніць сваё становішча, пазбавіцца гэтай няпэўнасці.Колас.Куніцкі ж скрозь быў спакойны. І ў спрэчку ўмешваўся толькі тады, калі нешта сам для сябе выясніў.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадраві́к, ‑а, м.
1. Ваеннаслужачы кадравых войск. [Ян Стафанковіч] падбадзёрыўся.. і ішоў вельмі шпарка, трымаючы твар угару і размахваючы рукамі, быццам стары вайсковы кадравік на маршыроўцы.Чорны.
2. Кадравы работнік прадпрыемства, установы, арганізацыі. — Навучаць вас і ўсяму заводу дапамогуць. Тут многа кадравікоў, старых спецыялістаў.Кулакоўскі.
3.Разм. Супрацоўнік аддзела кадраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.
Разм.
1.Многа, доўга памаліцца. А дома маліцца богу не выпадала, — больш награшыш, чым намолішся.Колас.
2.перан.(задмоўемідзеясл. магчы). Прасякнуцца любоўю, павагай да каго‑н. — Ды што вы, Якуб Панасавіч, .. [Захар] жа заўсёды не можа памаліцца на вас! — ўзмахнула.. [Каця] рукамі.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Пахадзіць многа, доўга, уволю. Дзень прамінуў для Міхася неўзаметку, хоць і нахадзіўся ён і напрацаваўся за добры іншы тыдзень.Якімовіч.[У вёсцы] я цудоўна адпачыў, пазнаёміўся з многімі цікавымі людзьмі, нахадзіўся ўдосталь па лесе і сенажацях.Ляўданскі.// Стаміцца, змарыцца ад хады. Нахадзіўся, што ног не чуе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Тое, што і павець. Пад вялікай паветкай на дварэ стаіць многа вазоў.Бядуля.Павець з гумном стаяла радам, А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады.Колас.Тут [ля крыніцы] струменьчык чысты ліўся і журчаў, як чмель над кветкай, пад бярозавай паветкай.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)