вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Вісліца, на аўтадарозе Лагішын—Ганцавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пн ад горада і чыг. ст. Пінск, 215 км ад Брэста. 520 ж., 248 двароў (1999). Станцыя тэхн. абслугоўвання аўтамабіляў акц.т-ва «Прыпяць—Лада». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Аляксандра Неўскага царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНЬ,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Вілейка—Мядзел. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і чыг. ст. Вілейка, 108 км ад Мінска. 1148 ж., 444 двары (1999). Спірт- і вінзаводы, цэх мінер. вады, кансервавы цэх, малое прадпрыемства «Любань». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́НДА (Юрый Аўраамавіч) (29.3.1892, Мінск — 19.8.1960),
генерал-лейтэнант ветэрынарнай службы (1944). Праф. (1946). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1916). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн. і Ленінградскім франтах, удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, у Карэліі і Прыбалтыцы. У 1945—49 нач.вет. службы Ленінградскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́ЛЁЎСКІ СТАДЫЯ́Л,
адзін з буйнейшых этапаў развіцця сожскага зледзянення, які наступіў пасля горацкага інтэрстадыялу. На тэр. Беларусі М.с. разглядаецца як другі пасля макс.слаўгарадскага стадыялу насоў мацерыковага лёду з Пн Швецыі і Батнічнага зал. Ільды праніклі на тэр. Беларусі трыма ледавіковымі патокамі: нёманскім, мінскім і дняпроўскім, якія вызначаліся вял. актыўнасцю. Пры адступанні ледавіка сфарміраваліся Цэнтральнабярэзінская, Слуцкая, Прыбугская і інш. водналедавіковыя раўніны і канчаткова аформіўся рэльеф Паўд.-зах. адгалінавання Беларускай грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РЛЯ,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад г. Шчучын, 91 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ражанка. 518 ж., 217 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі селішча 12—13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВІ́ЦЦЕ,
вёска ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 49 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 95 км ад Брэста. 1906 ж., 758 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч вайну. Помнік архітэктуры — Павіццеўская Прачысценская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДАВА́ШКІН (Аляксандр Васілевіч) (25.9.1919, ст. Карпава Адэскай вобл., Украіна — 23.1.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Палтаўскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую бранятанк. школу (1947). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Паўд., Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір танк. роты лейтэнант П. вызначыўся 24.4.1945 у час Берлінскай аперацыі. Да 1967 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАНТЭ́РА» («Panther») № 32, кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Расонскім р-не Віцебскай вобл. ў жн. 1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 201-й ахоўнай дывізіі з мэтай знішчыць расонскую групу партыз. атрадаў. Не дасягнуўшы мэты, карнікі расстралялі каля 100 мясц. жыхароў, захапілі 475 галоў свойскай жывёлы. За лета 1942 аперацыя «П.» была шостай праваленай спробай «уціхамірыць» насельніцтва раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЧ-РЫ́БА (Xiphias gladius),
адзіны від сям. мечарылых атр. акунепадобных. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках. Мігрыруе на вял. адлегласці. Зрэдку трапляецца ў Азоўскім, Балтыйскім, Баранцавым, Чорным, Японскім морах.
Даўж. да 4,5 м, маса да 0,5 т. Цела без лускі. Верхняя сківіца выцягнута ў мечападобны адростак (адсюль назва) даўж. да 1/3 усёй рыбы. Драпежнік, корміцца кальмарамі, рыбай і інш. Аб’ект промыслу і спарт. лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАЦЭФА́ЛІЯ (ад мікра... + грэч. kephalē галава),
малая велічыня чэрапа і галаўнога мозга пры адносна нармальных памерах іншых частак цела чалавека; загана развіцця. Суправаджаецца недаразвіццём і структурнымі парушэннямі будовы вял. паўшар’яў, разумовай недаразвітасцю (гл.Алігафрэнія), затрымкай псіхічнага развіцця, мышачнай гіпатаніяй і інш. Бывае М. першасная (спадчынная) і другасная (пашкоджанні галаўнога мозга, напр., родавая траўма, запаленне і інш.). М. адрозніваюць ад гіпаплазіі галаўнога мозга (змяншэнне масы мозга без структурных парушэнняў).