Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фра́кцыя1, ‑і, ж.
1.Уст. Група людзей, аб’яднаных прафесійнымі, цэхавымі інтарэсамі.
2. Арганізаваная група членаў палітычнай партыі, якая праводзіць яе палітыку ў парламенце, органах мясцовага самакіравання або ў іншых арганізацыях.
3.Частка палітычнай партыі, якая не згодна з генеральнай лініяй партыі і выступае з сваёй уласнай платформай; антыпартыйная групоўка.
фра́кцыя2, ‑і, ж.
Спец.
1.Частка сыпучага або кускавога цвёрдага рэчыва або група блізкіх па якой‑н. прымеце рэчываў, выдзеленых дробнай перагонкай з чаго‑н. (раздробленага матэрыялу, вадкасці, раствору і пад.). Фракцыя нафты.
2.Частка зярністага матэрыялу, выдзеленая пры сартаванні чаго‑н. Буйная фракцыя пяску, Дробныя фракцыі шчэбеню.
3. Састаўная частка глебы, пароды. Фракцыя грунту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБАРО́ТНЫЯ ФО́НДЫ,
часткавытворчых фондаў прадпрыемства, якая цалкам расходуецца ў вытв. цыкле і цалкам пераносіць сваю вартасць на новы прадукт. Матэрыяльна-рэчыўную аснову абаротных фондаў складаюць прадметы працы (матэрыялы, сыравіна і інш.), што знаходзяцца на складах у выглядзе вытворчых запасаў і незавершанай вытв-сці. У рыначнай эканоміцы абаротныя фонды — пастаянная часткаабаротнага капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПААПО́ (Poopó),
салёнае возера ў Балівіі, у Цэнтральных Андах, на выш. 3690 м. Пл. 2,5—3 тыс.км² (мяняецца па сезонах). Глыб. (у сухі перыяд) да 3 м. П. — часткастараж. больш буйнога вадаёма. У возера ўпадае р. Дэсагуадэра; у дажджлівы сезон частка вады з П. па р. Лакаауіра паступае ў воз. Кайпаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫАЗО́ЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На ПдУсх.-Еўрап. раўніны, у Запарожскай і Данецкай абласцях, на ПдУ Украіны. Выш. да 324 м (г. Магіла-Бельмак). Паката зніжаецца да Азоўскага м. Фундамент складзены з крышт. парод, укрыты лёсападобнымі пародамі. Участкі ціпчакова-кавыльных стэпаў. Большая частка тэрыторыі ўзарана. На П.у. размешчана часткаУкр. стэпавага запаведніка — «Мураваныя магілы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЕ́ЗСКІЯ ВО́ЙНЫ,
назва войнаў Прусіі супраць Аўстрыі за авалоданне Сілезіяй (належала Аўстрыі); састаўная частка вайны за Аўстрыйскую спадчыну. У выніку 1-й (1740—42) і 2-й (1744—45) С.в. большая частка Сілезіі была захоплена Прусіяй. Спроба Аўстрыі вярнуць Сілезію ў ходзе Сямігадовай вайны 1756—63 (часам яе наз. 3-й С.в.) была безвыніковай.