Зухва́л ’свавольнік’ (Нас.). Укр. зухва́лець ’тс’, зухва́лий ’свавольны’, польск. zuchwały ’свавольны, смелы’. Верагодна, зухва́лы ’дзёрзкі’, ст.-бел. зуфалы і іншыя з польск. (Булыка, Запазыч., 124). Андзел (Укр. слов’янознавство. З, 113) лічыць, што зуфальство ў Скарыны з чэш. Магчыма. Зухвал утворана шляхам адсячэння суфікса ‑ец/‑ца ці ад прыметніка на бел. глебе (націск!). Польск. zuchwały, zuchwalec, н.-луж. zuchwały, zufały, ст.-чэш. zúfalý, zúfalec ’тс’. Паводле Брукнера (657), польск. з *z‑upwałyтакі, што страціў давер’ (upwę, ufanie), дзе корань *pъw‑ той самы, што ў пэўны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц. tour ‘вежа’ < лац. turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел. тура ‘вежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск. tura ‘тс’, якое з франц. tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.

Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск. tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц. tour, што з сярэднявечнага лац. turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gerdeso adv якра́з, і́менна, менаві́та, якра́з-такі́, якра́з такса́ма;

er ist ~ groß wie du ён тако́га са́мага ро́сту, як ты;

~ gut з такі́м жа по́спехам, такса́ма до́бра;

~ viel якра́з сто́лькі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

про́сто нареч., част. про́ста;

зада́ча реша́ется про́сто зада́ча раша́ецца про́ста;

мне про́сто не удало́сь прие́хать мне про́ста не ўдало́ся прые́хаць;

про́сто-на́просто про́ста, про́ста-такі, ве́льмі про́ста;

про́сто так про́ста так;

а ла́рчик про́сто открыва́лся а разга́дка была́ про́стая.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гэ́такі і гэ́ткі, ‑ая, ‑ае, займ.

Разм. Тое, што і такі. Дарогу! Дарогу сустрэчнаму плану! З гэтакім лозунгам хто ж не згодзіцца? Крапіва. — Няўжо табе, Амяллян, не сорам глядзець на гэтакі двор? — пачаў ушчуваць яго Журавінка. Лобан. Душой я вольны чалавек І гэткім буду цэлы век! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што, на каго-што, са злучн. «што» і без дап.

Абл. Забыць. — Нібы падмянілі мяне. Азарт такі да працы з’явіўся, да канала, што на ўсё запамятаваў. Галавач. Чытаючы, [Зося] запамятавала, што час быў позні і жыццё на вуліцы пачало глухнуць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іканапі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да іканапісу. Іканапісная майстэрня. Іканапісныя школы. // Уласцівы іканапісу, характэрны для іканапісу. Іканапісны стыль царкоўнага жывапісу. Іканапісныя каноны.

2. перан. Такі, як у святога на іконе; выглядам падобны на малюнак святога. Ідуць баркалабаўскія старцы з сінявокімі хлопчыкамі празрыстай іканапіснай прыгажосці. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казыры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм. Ганарыста паводзіць сябе перад кім‑н.; фанабэрыцца, выхваляцца. Хлопчыкі трохі казырыліся, рабілі выгляд, што да заўваг .. [Кацярыны Іванаўны] абыякавыя, дурэлі, але ўсё-такі не абсмейвалі. Лось. Барбутовіч проста застрашваў яго, каб дзядзька не надта казырыўся перад ім і на згоду пайшоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апраці́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць агідным, невыносным для каго‑н. Яго гаспадар Сымон, Ракуцька здорава такі .. апрацівеў [Паліводскаму] сваёю хатняю гаворкаю заўсёды аб хлебе і вопратцы. Чорны. Усё.. [Нэлі] раптам апрацівела: і сённяшні вечар з нечаканай трывогай ад сустрэчы з Ласухам, падман маці, п’яны голас Сцяпана. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяца́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Абяцанне (часцей нявыкананае). [Тапурыя:] — Цара-такі прагналі, але вольнасць народу багатыя не далі, ашукалі народ абяцанкамі... Самуйлёнак. Сымон жа крыўду дзён спазнаў, Цану спазнаў ён абяцанкам. Броўка. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Прыказка.

•••

Абяцанкамі карміць гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)