Які мае адносіны да сыру. Сырны пах. □ З-пад расцярушаных сырных крошак можна было прачытаць на .. рубчастым беразе [талеркі] славянскія літары.Баранавых.// Прыгатаваны з сыру, з сырам. Прысеў і .. [Рыгор] і заказаў шклянку гарбаты ды пару сырных бутэрбродаў.Гартны.// Які прызначаны, служыць для вырабу сыру. Сырная маса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тылаві́к, ‑а, м.
Разм. Той, хто служыць, працуе ў тыле (у 2–4 знач.). Нічога, што між іх шмат абознікаў, забеспячэнцаў, сувязістаў і іншых тылавікоў.Машара.Надышла яшчэ адна вясна, і .. [Арсень] пабойваўся ўжо, што гэтак і вайна скончыцца без яго ўдзелу ў баях, так і пражыве ён тылавіком.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́каль, ‑я, м.
1. Ніжняя частка цаглянага ці каменнага будынка. Будынак стаіць на высокім цокалі з мноствам акенцаў і нішаў.«Помнікі».
2. Металічная частка электрычнае лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне. На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі.Скрыган.
[Іт. zoccolo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
życzyć
życzy|ć
незак. жадаць, зычыць; хацець;
~ć sobie — жадаць сабе;
dobrze (źle) komu ~ć — жадаць каму добрага (дрэннага);
czego pan sobie życzyć? — чым магу вам служыць?
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
крыні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.
Прынесці вады з крыніцы.
2.перан., чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.
К. святла.
К. дабра.
3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні (спец.).
Мовазнаўчыя крыніцы.
◊
Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.
|| прым.крыні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лепш, прысл.
1.
Выш. ст. да прыслоўя добра. Вучыцца л. за іншых.
2.у знач.вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага.
Хвораму стала л.
3.у знач.часц.Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад.
Пойдзем л. дамоў.
Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).
◊
Лепш (і) не трэба (разм.) — ужыв. для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.
Лепш позна, як (чым) ніколі — ужыв. як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.
Лепш сказаць (у знач.пабочн. сл.) — дакладней, праўдзівей кажучы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
між, прыназ.
1.зТ. Выражае прасторавыя адносіны, ужыв. для ўказання на прадметы, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што-н. знаходзіцца, адбываецца.
Дарога віецца між палямі.
2.зРабоТ. Выражае аб’ектныя адносіны; служыць для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі.
Спрэчка між сяброў.
Дружба між народамі.
◊
Між іншым —
1) мімаходам, не звяртаючы асаблівай увагі;
2) дарэчы, к слову кажучы.
Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
све́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення і іншых мэт.
Стэарынавая с.
Паставіць свечку ў царкве.
Запаліць свечку з водарам язміну.
Сувенірная с.
2. Прыстасаванне для запальвання чаго-н. (спец.).
Запальныя свечкі рухавіка (у рухавіках унутранага згарання).
3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе невялікай капсулы.
4. Прамы ўзлёт, круты пад’ём уверх (спец.).
5. Плямка тлушчу ў варыве.
С. ў супе.
|| прым.све́чачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцяг, -а, мн. сцягі́, -о́ў, м.
1. Палотнішча ўстаноўленага памеру, формы і колеру (колераў), звычайна з эмблемай дзяржавы, вайсковай часці, арганізацыі і інш., якое выкарыстоўваецца ў якасці іх сімвалу і, як правіла, прымацоўваецца адным бокам да дрэўка або шнура.
Дзяржаўны с.
Беларусі.
Палкавы с.
С.
Перамогі.
2. Кавалак тканіны пэўнай формы і афарбоўкі, які служыць знакам чаго-н., упрыгожаннем і інш.
Зялёны с.
Махаць сцягамі.
◊
Пад сцягам міру — у імя міру.
Трымаць высока сцяг (чаго-н.) — захоўваць якія-н. ідэалы, запаветы (высок.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)