1. (абчым-н.) stréiten*vi, sich stréiten* (über A);
2. (ісці ўзаклад) wétten vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
фатыгава́ццаразм. sich be¦únruhigen, sich (D) Sórgen máchen (абчым-н., з прычынычаго-н. wégen G)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нястро́йны
1. nicht wóhlgestaltet;
2. (няправільнаразмеркаваны):
нястро́йныя рады́úngeordnete Réihen;
3. (абгуках, мове) úngeordnet; disharmónisch
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рэгістра́цыяж. Verzéichnung f -, Registríerung f -, Registríeren n -s;
адзна́ка аб рэгістра́цыі Registríervermerk m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
асле́плены
1. gebléndet, blind;
2. (пазбаўлены здольнасці правільна меркаваць аб чым-н.) gebléndet, verbléndet;
асле́плены зло́сцю blíndwütend
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАНДУ́НГСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1955,
канферэнцыя 29 краін Азіі і Афрыкі, якая адбылася 18—24 красавіка ў г. Бандунг (Інданезія). Яе ініцыятары Бірма, Індыя, Інданезія, Пакістан і Цэйлон. Канферэнцыя асудзіла каланіялізм, палітыку расавай дыскрымінацыі і сегрэгацыі; яе рашэнні замацаваны ў рэзалюцыях (аб праблемах залежных народаў, правах чалавека, аб самавызначэнні, эканам. і культ. супрацоўніцтве) і дэкларацыі аб садзейнічанні ўсеагульнаму міру і супрацоўніцтву, у аснову якой пакладзены пяць прынцыпаў мірнага суіснавання (Панча шыла). Ідэі Бандунгскай канферэнцыі леглі ў аснову Каірскай канферэнцыі салідарнасці краін Азіі і Афрыкі (1957—58) і Акрскіх канферэнцый краін Афрыкі (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛЯ́НДСКІЯ СТАТУ́ТЫ (лац. Statuta Curlandica),
збор законаў Курляндскага герцагства, складзены ў 1617 з улікам патрабаванняў дваран Курляндыі. Мелі 9 раздзелаў (1-ы і 2-і абсуд. ладзе, 3-і — 8-ы аб прывілеях дваран, 9-ы абкрымін. праве). К.с. абмяжоўвалі на карысць дваран (пераважна немцаў па паходжанні) уладу герцага (мог чаканіць манету, прызначаць чыноўнікаў толькі па ўзгадненні з дваранамі, знешнюю палітыку ўзгадняў з уладамі Рэчы Паспалітай), узаконьвалі прыгонную залежнасць сялян. Пасля далучэння да Расіі і ліквідацыі Курляндскага герцагства (1795) статуты паступова касаваліся, канчаткова адменены ў 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКАНАВА́ННЕ,
рэлігійнае ўяўленне аб прадвызначанасці божай воляй з’яў сусв. гісторыі, дэтэрмінаванасці жыцця і паводзін чалавека (гл.Правідэнцыялізм, Фаталізм). Канцэпцыя Н. ўступае ў процідзеянне з вучэннем абсвабодзе волі і адказнасці чалавека за свае ўчынкі, без якой не можа існаваць нават рэліг. этыка. Гэта абумовіла ўзнікненне спрэчак аб Н. ў розных рэліг. кірунках. Праваслаўе і каталіцызм абгрунтоўваюць сумяшчэнне свабоды волі з божым Н. Іслам, захоўваючы арыентацыю на фаталізм, спалучае Н. з дапушчэннем свабоды волі. Сучасная тэалогія імкнецца змякчыць фаталістычны характар Н. з дапамогай мадэрнізацыі рэліг. футуралогіі і эсхаталогіі.