1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова «быць». Люба адчула, што яна не адзінокая, што каля яе ёсць свае, родныя людзі.Шамякін.[Хлопцы] не захацелі, каб Аня праводзіла: самі знойдуць, карты і компас ёсць.Мележ.
2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку. — Як не пазнаць! — сказаў стары. — Ты ёсць Наш стараста...З. Астапенка.
3. Ужываецца як вокліч радасці, задаволенасці з прычыны якой‑н. удачы. Ёсць! Трапіў якраз у цэль.
•••
Так і ёсцьгл. так.
Што (колькі) ёсць духугл. дух.
Як ёсць — усё, поўнасцю, цалкам. Ці добра мне, ці кепска мне, Я ўсё, як ёсць, перажыву.Астрэйка.
ёсць2, выкл.
Адказ падначаленага камандзіру, які абазначае: зразумела, будзе выканана. — Адно аддзяленне накіруй праводзіць абоз, а тры — да мінёраў.. Сам, вядзі аддзяленне. — Ёсць! Можна ісці выконваць?М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́калі1, безас.узнач.вык.
Няма калі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай.Барадулін.— Хутчэй, дачушка, а то мне некалі.Васілевіч.— Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе...Ваданосаў.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома.Новікаў.Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус.Ракітны.Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе.Якімовіч.
2. Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., каго-што.
1. Шыючы, прымацаваць. Прышыць гузік. □ — Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы.Брыль.[Тамаш:] — Што ж ты без каўняра ходзіш, скажы, няхай табе дома прышыюць.Чорны.
2.Спец. Прымацаваць, прыбіць. Прышыць рэйкі да шпалаў.
3.перан.; штокаму. Разм.груб. Несправядліва, ілжыва прыпісаць што‑н., абвінаваціць у чым‑н. — Гэта была памылка, пан афіцэр. Я чалавек маленькі. Мне спрабавалі прышыць тое, чаго я не рабіў.Навуменка.[Станавому прыставу] не падабаецца, што Анцыпік учашчае да Ганны Карлаўны, і ён хоча прышыць настаўніку некаторую долю крамолы.Колас.
4.Разм.Груб. Забіць. [Валенда:] — Дзядок гэты, што тады.. Савецкую ўладу лаяў, — во хто выдаў. Не далі вы мне тады контру гэту прышыць.Асіпенка.
•••
Прышый кабыле хвост — пра каго‑, што‑н. лішняе, непатрэбнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
favour1[ˈfeɪvə]n.
1. прыхі́льнасць
2. паслу́га;
Do me a favour. Зрабіце мне ласку;
Can I ask a favour of you? У мяне да вас просьба;
in favour (of) за, у абаро́ну; на кары́сць;
Are you in favour of our new plan? Вы за наш новы план?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
knowledge[ˈnɒlɪdʒ]n.(of/about)
1. ве́ды
2. ве́данне, інфармава́насць;
bring to smb.’s knowledge даво́дзіць да ве́дама каго́-н.;
without smb.’s knowledge без чыйго́-н. ве́дама
♦
to (the best of) my knowledge нако́лькі мне вядо́ма;
it is common knowledge that … усі́м вядо́ма/усе́ ве́даюць, што …
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
strange[streɪndʒ]adj.
1. чужы́, незнаёмы;
I am strange to this job. Я не звыкся з гэтай работай.
2. дзі́ўны
3. незвыча́йны, нязвы́чны;
strange to say/relate дзі́ўна сказа́ць;
strange as it may seem як ні дзі́ўна
♦
feel strange :I feel strange.Мне не па сабе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
затрудня́ться
1. рабі́цца ця́жкім (цяжкава́тым); (не решаться) вага́цца, не адва́жвацца;
я затрудня́юсь отве́тить ваммне ця́жка (цяжкава́та) адказа́ць вам;
он затрудня́лся испо́лнить мою́ про́сьбу яму́ было́ ця́жка (ён не адва́жваўся) вы́канаць маю́ про́сьбу;