Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМБЕ́ТАЎ (Азербайджан Мадзіевіч) (н. 1.9.1932),
казахскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр.мастацтва ў Маскве (1957). З 1957 рэжысёр, з 1964 гал. рэжысёр Каз.акад.т-ра драмы імя М.Аўэзава. Сярод пастановак: «Ваўчаня пад шапкай» і «Свацця прыехала» К.Мухамеджанава, «Летуценнікі» А.Абішава, «Айман Шалпан» Аўэзава, «Абай» Аўэзава і Л.Собалева, «Казы-Карпеш і Баян-Слу» Г.Мусрэпава, «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава, «Кроў і пот» паводле А.Нурпіесава і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСО́ ((Marceau) Марсель) (н. 22.3. 1923, г. Страсбур, Францыя),
французскі акцёр-мім. Вучань рэжысёра Ш.Дзюлена, акцёра Э.Дэкру. Развіваў традыцыі мастацтва Ж.Б.Г.Дэбюро. У 1947—60 выступаў са сваёй трупай «Садружнасць мімаў». Творчасць вылучаецца драматызмам, паэтычнасцю, вастрынёй думкі, змястоўнымі вобразнымі абагульненнямі. Стварыў лірычны і наіўны вобраз Біпа, які з’яўляецца цэнтр. фігурай разнастайных паводле сюжэта і асн. тэмы мімічных сцэнак. Сярод лепшых работ: пантамімы «Шынель» (паводле М.Гогаля), «Парыж плача, Парыж смяецца», мініяцюры «Юнацтва, сталасць, старасць, смерць», «У майстэрні масак», «Давід і Галіяф».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДЭНА ((Modena) Густава) (13.2.1803, г. Венецыя, Італія — 20.2.1861),
італьянскі акцёр, адзін з заснавальнікаў рэаліст. школы акцёрскага мастацтва. З 1824 выступаў у трупах розных антрэпрэнёраў, у 1843 стварыў уласную трупу. Садзейнічаў рэфармаванню італьян.т-ра, станаўлення нац. драматургіі. Творчасць склалася пад уплывам ідэй адраджэння незалежнасці і ўсталявання рэсп. ладу ў Італіі. Ролі вызначаліся гераічна-рамантычнай прыўзнятасцю, выкрывальным пафасам: Паала («Франчэска да Рыміні» С.Пеліка), Адэльгіз («Адэльгіз» А.Мандзоні), Брут, Саул, Філіп, («Брут», «Саул», «Філіп» В.Альф’еры), Магамет («Магамет» Вальтэра) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (па мужу Гайдукова) Надзея Міхайлаўна
(18.10.1832, Масква — 6.10.1899),
руская актрыса. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1849). Выступала ў трупе Малога т-ра. Вучаніца М.Шчэпкіна, садзейнічала сцвярджэнню яго традыцый у мастацтве Малога т-ра. Найб. поўна талент М. выявіўся ў ролях пажылых свецкіх жанчын. Яе творчасць вызначалася яскравасцю тыпізацыі, дакладнасцю распрацоўкі характараў, прастатой і праўдзівасцю. Сярод роляў: Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Турусіна, Гурмыжская, Агудалава («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Лес», «Беспасажніца» А.Астроўскага) і інш.Мастацтва М. высока цаніў К.Станіслаўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРЦЫ́С, Наркіс,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі юнак-прыгажун, сын беатыйскага рачнога бога Кефіса і німфы Лірыёпы. Паводле пашыранага міфа, Н. не прыняў кахання німфы Эха, за што быў пакараны Афрадытай: закахаўся ва ўласнае адлюстраванне ў вадзе і памёр ад непадзеленага кахання. Ператвораны багамі ў аднайм. кветку. Вобраз Н. ўвасоблены ў скульптурах Паліклета Старэйшага і Б.Чэліні, карцінах Я.Тынтарэта і М.Караваджа, п’есах П.Кальдэрона дэ ла Баркі і Ж.Ж.Русо, операх Д.Скарлаці, К.В.Глюка і Ж.Маснэ, інш. творах мастацтва і л-ры. У пераносным сэнсе Н. — самаўлюбёны чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКАТА́ШКІН (Валянцін Пятровіч) (н. 1.11.1940, г. Гомель),
бел. мастак, педагог. Брат Я.П.Пакаташкіна. Засл. настаўнік Беларусі (1980). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1974). З 1968 выкладчык нар. студыі выяўл.мастацтва Палаца піянераў г. Гомель, з 1997 нам. дырэктара Гомельскага маст. вучылішча. Творы адметныя стрыманасцю каларыту, лірызмам: «На поўначы далёкай» (1974), «Паўночная бухта» (1978), «Пасля вучэнняў», «Лазенькі дымяць» (абодва 1980), «Нарач», «Браслаўшчына», «Зямля Палеская» (усе 1986), «Новае Палессе» (1993), «Жыццё прадаўжаецца» (1996), «Ранняя вясна» (1997), «Музыка мора», «Царква святога Міхаіла ў Мазыры» (абодва 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Юрый Герасімавіч) (27.6.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. —4.2.1948),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1933). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931. Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зб. нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У.Стэльмахам, паст. 1938), «Дарагі госць» (1950). Асн. тэмы пасляваен. творчасці — Вял. Айч. вайна, пасляваен. буд-ва ў вёсцы.