ПІНА́Р-ДЭЛЬ-РЫ́О (Pinar dei Rio),
горад на З Кубы. Адм. цэнтр аднайменнай правінцыі. Засн. ў 1571. Каля 130 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл.фін. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харчасмакавая, хім., буд. матэрыялаў. Музей.
т. 12, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЦІ,
горад у Грузіі, порт на Чорным м., у вусці р. Рыёні. Засн. ў 1578 як крэпасць. Чыг. станцыя. 50,9 тыс. ж. (1995). Прам-сць: машынабудаўнічая (суднабудаванне, суднарамонт і інш.), харчасмакавая. Цэнтр рыбалоўства. Тэатр. Краязн. музей.
т. 12, с. 521
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКВЕ́ТАК,
ліст, у пазусе якога развіваецца кветка і які ўкрывае кветкавы парастак. Ад вегетатыўнага лісця таго ж віду часта адрозніваецца больш простай формай і дробнымі памерамі; часам мае характар плеўкавых лускавінак ці падобны на звычайнае лісце.
т. 13, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́РТА-ЛА-КРУС (Puerto la Cruz),
горад на ПнУ Венесуэлы. Разам з суседнім г. Барселона каля 500 тыс. ж. (2000). Буйны порт на Карыбскім м. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., харч., буд. матэрыялаў.
т. 13, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЁЎКА,
вёска ў Родненскім с/с Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр птушкафабрыкі «Клімавіцкая». За 25 км на У ад горада і чыг. ст. Клімавічы, 149 км ад Магілёва. 310 ж., 102 двары (2001). Клуб, б-ка.
т. 14, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-МАРЫ́НА (San Marino),
горад, сталіца дзяржавы Сан-Марына. Засн. ў 301. 2,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 4,5 тыс. ж. (1996). Невял. прадпрыемствы тэкст., папяровай, гарбарнай, металаапр., мэблевай прам-сці. Арх. помнікі 7—19 ст. Турызм.
т. 14, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕТЫ́Ф, Сатыф,
горад на ПнУ Алжыра. Адм. ц. аднайм. вілайі. Засн. ў 1 ст. да н.э. як рым. ваен. паселішча. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч., цэм., хімічная. Дыванаткацтва. Ун-т.
т. 14, с. 355
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЙ,
горад у Львоўскай вобл. Украіны, на р. Стрый. Вядомы з 1385. Каля 80 тыс. ж. (2002). Чыг. вузел. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., радыёэлектронная, дрэваапр., лёгкая (тэкст., гарбарна-абутковая, швейная), харч., буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.
т. 15, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́БАЦІЦА (Subotica),
горад на Пн Югаславіі, у Сербіі, у б. аўт. краі Ваяводзіна. Каля 120 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр збожжавага раёна. Прам-сць: маш.-буд. (с.-г., эл.тэхн.), харч., паліграф., хім., тэкст., дрэваапрацоўчая.
т. 15, с. 239
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТХАНЬХАА́ (Thanh Hóa),
горад на Пн В’етнама, на р. Ма. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: дрэваапр., тэкст., харчовая. Саматужныя промыслы. Паблізу — хромавы руднік. і абагачальная ф-ка.
т. 16, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)