прыту́лак, ‑лку, м.

1. Месца, дзе можна схавацца ад каго‑, чаго‑н., адпачыць, прабыць патрэбны час. Амаль кожная кватэра давала прытулак двум, тром ці нават чатыром сем’ям. Мележ. Сафрон Дзядзюля .. цёрся каля бежанскай фурманкі, пакуль высокі гаспадар яе хадзіў па хатах і апытваў прытулку. Чорны.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей, старых і інш. Камітэт па справах бежанцаў змясціў хворую ў бальніцу, а сямігадовую Галіну накіраваў з партыяй дзяцей у адзін з дзіцячых прытулкаў Мінска. Галавач. Прыйшлі людзі, пагаравалі і, гледзячы на сірот, сказалі: — Куды іх цяпер? Застаецца адно — у прытулак. Данілевіч.

3. Права бяспечнага пражывання, што дае якая‑н. дзяржава іншаземным грамадзянам, якіх праследуюць улады іншых краін. Беларуская ССР дае права на прытулак іншаземцам, якія праследуюцца за абарону інтарэсаў працоўных і справы міру, за ўдзел у рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым руху, за прагрэсіўную грамадска-палітычную, навуковую або іншую творчую дзейнасць. Канстытуцыя БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абло́г Закінутае поле са слядамі ляхі і разораў (Бабр., Гом., Маз., Хойн. ДАБМ, Брэст. Нарысы 372, Дзярж., Смален. Дабр., Сядл. губ. Бес. 309).

□ в. Слабада Аблог (1733) каля в. Ельня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2349, вып. 1, спр. 1, л. 78).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

кало́нія

1. Населены пункт, які складаецца з перасяленцаў іншай мясцовасці ці іншай нацыі (Слаўг.).

2. Хутар (Вілен.).

□ в. Калонія Уюн Чыгірынскай вол. Бых. пав. Маг. губ. (ЦДГА БССР, ф. 2001, воп. 1, адз. зах. 1923, л. 5), в. Калона Сінайская Зэльв.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Жэ́рах ’рыба Aspius aspius’, дыял. жэ́расць, жэ́расель, жэ́расвель, жэ́раствень, жэ́распер, жэ́распень, шэ́распер (Жукаў, Рыбы Белоруссии. Минск, 1965; БССР. Каротк. энц.). Рус. же́рех, дыял. жэрёха, ше́респер, шелеспер, шелешпер, черех. Іншыя слав. назвы і іх геаграфію гл. Усачова, Этимология, 1971, 164–173; іншамоўныя назвы: Ліндберг-Герд, Словарь, 136–138. Фасмер (2, 49), спасылаючыся на Лідэна і інш., імкнуўся даць паралелі з і.-е. моў: швед. gärs, нарв. gjøirs ’ёрш, бычок’, магчыма, ст.-інд. jhaṣás ’вялікая рыба’. Сабалеўскі (Лингвистические наблюдения, 1, 13), Гараеў (Доп., 2, 12), Шанскі (1, Д, Е, Ж, 286) звязваюць з жэрці праз жер ’ежа, апетыт’. Герд, Бел. лекс., 37–38. Герд (ЭИРЯ, 9, 47–48) этымалагізуе бел. формы, як кантамінацыю жерех (рус. < тат. на Волзе) і распер (параўн. польск. rozpiór ’Abramis bollerus’, паводле Лінберга–Герца, і ’Aspius’, балг. распер), якое, аднак, не этымалагізуецца. Калі гаварыць аб цюрк. крыніцы, трэба ўлічыць нетыповасць ж для тат., а таксама чув. шерӗх ’жэрах’ (Ашмарын); не выключана, што тат., чув. < рус., патрэбна іх больш дакладная этымалагізацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́чыць 1 ’везці (з грукатам)’ (лях., Сл. ПЗБ), тара́чыць ’цягнуць, несці, везці’ (Сержп. Прык., Бяльк., Юрч., Нар. Гом.). Параўноўваюць з літ. taračkinti ’цягнуць, валачы’, taračkénti ’цягнуць па зямлі з шумам’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94), што наўрад ці магло быць крыніцай запазычання. Хутчэй гукапераймальнае, гл. наступнае слова.

Таро́чыць 2 ’сакатаць (пра курэй)’ (віц., сен., лёзн., ЛА, 1), ’трашчаць’: у выгарі лягушкі тарочуць (Касп.), ’квакаць, крахтаць (пра жаб)’ (лёзн., Жыв. св.), ’гаварыць’ (гродз., ЖНС; Жд. 1), ’балбатаць’ (Мат. Гом.), тарочыць ’гаварыць абы-што, задурваць галаву’ (ТС), торо́чыті ’тс’ (Вруб.), торо́чыты ’расказваць, даказваць’ (Сл. Брэс.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’гаварыць’, ’дзяўбці’ (Клім.), ’дурыць, абдурваць, казаць бязглуздасць’ (драг., Жыв. НС), ’цвярдзіць, назаляць адным і тым жа’ (пін., Нар. лекс.), ’дакучліва гаварыць, расказваць’ (драг., Нар. лекс.), тарачы́ць ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.), ’многа раз гаварыць’ (Шатал.). Параўн. укр. торо́чити ’гаварыць тое самае шмат разоў, гаварыць глупства’, рус. торо́чить ’тс’. Гукапераймальнае, суадносіцца з тарокаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРЛО́ЎСКІ (Кірыла Пракопавіч) (30.1.1895, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1968),

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, гасп. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943), Герой Сац. Працы (1958). Скончыў Камуніст. ун-т меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1930). З 1915 у арміі, з 1918 у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіях (ЧК), камандзір атрада на Бабруйшчыне, на падп. рабоце ў Коўне. У 1922—25 камандзір партыз. атрада ў Зах. Беларусі. У 1930—36 у органах ДПУ—НКУС Беларусі. Удзельнік нац.-вызв. вайны ў Іспаніі 1936—39. У 1940—42 у Кітаі. У 1942—43 камандзір спец. атрада НКДБ СССР «Сокалы». З 1944 старшыня калгаса «Рассвет» на радзіме. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51, Вярх. Савета СССР з 1950. Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», у в. Мышкавічы ўстаноўлены бюст Арлоўскаму.

Літ.:

Ражкоў І. Чалавек з легенды. Мн., 1976.

К.П.Арлоўскі.

т. 1, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГДА́НАВА,

вёска ў Беларусі, у Багданаўскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобласці. За 34 км на ПнЗ ад Валожына, 107 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Багданаў. 192 ж., 76 двароў (1995).

Вядома з 2-й пал. 16 ст. як маёнтак Багдана Сапегі. З 1653 уладанне Пацаў, Данілевічаў, Чаховічаў, Рушчыцаў. З 1795 у Рас. імперыі ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. Чаховічы залажылі ў вёсцы бат. сад з гадавальнікам баброў. У Багданаве нарадзіўся, пэўны час жыў і працаваў мастак Ф.Рушчыц. У канцы 19 ст. ў Багданаве касцёл, вадзяны млын, сукнавальня, піцейны дом. У пач. 20 ст. ў маёнтку 22 ж., у вёсцы 197. У 1905 за 3 км ад Багданава пачалося буд-ва чыг. станцыі і пасёлка (цяпер пас. Багданаў). У 1921—39 у Польшчы, потым у БССР. У 1960—62 у Ашмянскім, у 1962—65 у Іўеўскім р-нах. Помнік архітэктуры — касцёл (1844).

т. 2, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЕВА,

вёска ў Беларусі, у Дубровенскім раёне Віцебскай вобл., на р. Мярэя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПдУ ад Дуброўна, 120 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 297 ж., 98 двароў (1995).

Вядома з 16 ст. як сяло. З 1772 у Копыскім, з 1861 у Горацкім пав. Магілёўскай губ. У 1880 у мястэчку Баева каля 1000 ж., 98 дамоў, валасное праўленне, 2 школы, 2 правасл. царквы, вадзяны млын, багадзельня, 7 крам. З 1919 мястэчка ў Гомельскай, з 1922 валасны цэнтр у Смаленскай губ. РСФСР. З 1924 у складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 — у Дубровенскім р-нах. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ў Баеве было 1095 ж., 220 двароў. За час акупацыі (ліп. 1941 — 30.9.1943) ням.-фаш. захопнікі загубілі 110 жыхароў, вёску спалілі.

У Баеве базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 2, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАВЕ́Ц,

гарадскі пасёлак на Беларусі, у Гродзенскай вобл., на р. Лоша. Цэнтр Астравецкага р-на. За 250 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс. Аўтадарогай злучаны з Ашмянамі. 8,9 тыс. ж. (1995).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1468 у складзе Віленскага ваяв. Належаў Гаштольдам, Карыцкім, Корсакам, у 19 ст. Кастравіцкім, Сыцянкам. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Віленскім, потым Ашмянскім пав. У 1886 мястэчка, 176 ж., 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня дрэнажных трубаў. У 1915—18 акупіраваны герм. войскамі. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у складзе БССР. З 1940 цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. З 25.4.1958 гар. пасёлак.

Прадпрыемствы харч., дрэваапр. і буд. матэрыялаў прам-сці. Помнік сав. воінам і партызанам. Помнікі архітэктуры: Казьмадзям’янаўскі (1787) і Георгіеўскі (1911) касцёлы.

т. 2, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЯ САНА́ЦЫЯ,

неафіцыйная назва групы бел. дзеячаў у Зах. Беларусі. Створана ў сярэдзіне 1929. Лідэры А.​Луцкевіч, Р.​Астроўскі, Я.​Станкевіч, Ф.​Акінчыц. Друкаваны орган — газ. «Наперад». Была выразнікам той часткі крыла нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, што ва ўмовах узмацнення рэпрэсій польскіх улад, а таксама рэпрэсіўнай палітыкі бальшавікоў у БССР адзіна магчымым шляхам культ.-нац. развіцця лічыла пошук кампрамісаў з «санацыйным» урадам Ю.​Пілсудскага, не выключаючы парламенцкіх сродкаў барацьбы. За гэта сярод бел. грамадскасці, што арыентавалася на КПЗБ і Камінтэрн, група атрымала назву «санацыя» (лац. sanatio аздараўленне). Пад арганізац. кіраўніцтвам групы знаходзіліся Т-ва бел. асветы, Бел. навук. т-ва, Бел. дабрачыннае т-ва, Бел. студэнцкі саюз, інш. культ.-асв. і дабрачынныя арг-цыі і суполкі. Адсутнасць адзінства і рознагалоссі сярод лідэраў групы, а таксама імкненні польскіх улад унесці разлад у яе дзейнасць прывялі да канчатковага расколу Беларускай санацыі ў 1934.

У.​Ф.​Ладысеў.

т. 2, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)