калчада́н, ‑у, м.

Агульная назва мінералаў, якія з’яўляюцца сярністымі, мыш’яковістымі, а таксама сурмяністымі злучэннямі металаў (жалеза, медзі і інш.). Серны калчадан. Жалезны калчадан. Медны калчадан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́рса, ‑ы, ж.

Інтэрнат для навучэнцаў духоўных навучальных устаноў у 18 ст. і першай палове 19 ст., а таксама гэтыя навучальныя ўстановы (духоўнае вучылішча, семінарыя).

[Польск. bursa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́сканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На пустой шашы, з боку панскага палаца, пачулася лясканне конскіх падкоў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́панне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. драпаць ​1 і драпацца (у 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Драпанне кіпцюрамі па дзвярах. Чуваць драпанне мышэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караты́ш, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека невысокага росту. Пецька, дармо што і каратыш, і нават з жыватком такім-сякім, але ж таксама не адставаў. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяні́сіма,

Спец.

1. прысл. Вельмі ціха, цішэй, чым піяна.

2. нескл., н. Месца ў музычным творы, якое выконваецца вельмі ціха, а таксама само такое выкананне.

[Іт. pianissimo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поўна..., (а таксама паўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «поўны» (у 4 і 6 знач.), напрыклад: поўнагабарытны, поўнагалоссе, поўнаметражпы, поўнарацыённы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскры́пцыя, ‑і, ж.

Гіст. У Старажытным Рыме — публічнае асуджэнне палітычных праціўнікаў з абвяшчэннем іх па-за законам, а таксама спісы асоб, абвешчаных па-за законам.

[Лац. proscriptio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рандэву́, нескл., н.

1. Разм. уст. Раней дамоўленае спатканне (пераважна любоўнае).

2. Спец. Дамоўленая сустрэча асобных караблёў або злучэнняў караблёў, а таксама месца такой сустрэчы.

[Фр. render-vous — з’явіцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сараба́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Старажытны іспанскі танец трохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца.

2. Музычны твор у рытме гэтага танца.

[Ісп. zarabanda.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)