Ствараць кароткія адрывістыя гукі (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак). Каля варот сакаталі куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, і адна, надзьмутая і сярдзітая, упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым валлём.Чорны.Цішыня, толькі дзесьці квахтала курыца ды рохкалі ў хляве свінні.Хомчанка.//перан. Бурчаць, прыгаворваць. Старая квокча. □ Паклаўшы рукі на жывот, Шчасліва мама квокча: Загналі шмат мы ўсе нягод, Няхай міне іх хлопчык.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасяле́нец, ‑нца, м.
Той, хто перасяляецца, перасяліўся на новае месца. На нашы позіркі ён усміхнуўся І адказаў: — Я магілёўскі родам. Перасяленец. Сёлета вясною Было паўвека роўна, як адтуль...Гілевіч./ Пра расліны, жывёл, птушак і пад. Вясной дрэўца пусціла першыя зялёныя пятачкі глянцавітага лісця, і ўзрадаваўся Мітрафан: перасяленец прыняўся.Ракітны.За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца ў Парыцкім раёне, дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распушы́ць, ‑пушу, ‑пушыш, ‑пушыць; зак., што.
1. Расцерабіўшы, расчасаўшы, зрабіць пушыстым (шэрсць, валасы, пер’е і пад.). Вецер распушыў яе густыя залацістыя косы.«Маладосць».// Натапырыць (поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак). [Папугай] чубок распушыць і скрыпіць, як стары дзядок: «Добры вечар».Даніленка.// Раскрыць, распусціць (пупышкі, кветкі). Вербалоз толькі што распушыў свае каткі.Дамашэвіч.
2.перан.Разм. Раскрытыкаваць каго‑н., насварыцца на каго‑н. Бацьку сёння на сходзе распушылі пасля справаздачы, знялі з старшыні калгаса.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спікі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Рэзка знізіцца на вялікай хуткасці, зрабіць піке 2. [Самалёты] спікіравалі з дзікім свістам, і пасля мы даведаліся, што разам з бомбамі фашысты кідалі рэйкі і пустыя бочкі, каб нагнаць больш панікі.Шамякін./ Пра птушак. [Сіваграк] узнімаўся высока ўгору, каб потым імкліва спікіраваць уніз, ледзь не да самай вады, і зноў узлятаў у вышыню.В. Вольскі.Над параходам з’явілася чайка і паляцела ўслед. Потым перадумала, нешта выглядзела сабе ў хвалях, спрытна спікіравала.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́мблія
(н.-лац. lamblia, ад рус. В. Лямбль = прозвішча рус. ўрача 19 ст.)
прасцейшае класа жгуцікавых; паразітуе ў кішэчніку млекакормячых (грызуноў), птушак, паўзуноў і земнаводных, у тонкім кішэчніку, жоўцевых пратоках і пузыры чалавека, выклікае страўнікава-кішачныя захворванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ку́рыца, -ы, мн. ку́ры і (з ліч. 2, 3, 4) ку́рыцы, -рэ́й, ж.
1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.
2. Самка птушак атрада курыных.
К. з куранятамі.
3. Мяса курыцы; кураціна.
◊
Класціся спаць з курамі — вельмі рана.
Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае.
Куры засмяюцькаго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае.
Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).
Мокрая курыца — пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.
|| памянш.ку́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.куры́ны, -ая, -ае.
○
Курыная слепата —
1) тое, што і кураслеп;
2) хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)