2. Апора для спіны ў крэсла, канапы, лавы і пад. Спінкі сядзенняў у аўтобусе. □ Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгункай лаўкі, Крысціна задрамала.Васілевіч.— Тата, — рашуча сказала Мая, — ты купі мне ў горадзе саначкі, такія маленькія, са спінкай. Добра?Краўчанка.
3. Частка адзення, якая закрывае спіну.
4. Спінная частка рыбы, якая выразаецца для вялення або вэнджання. Спінка асятра.
5. Пра тыльны бок некаторых прадметаў. Спінка шафы.// Верхняя частка некаторых вузкіх прадметаў. Спінка брытвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
Спачуваннем, угаворамі аблягчыць чыё‑н. гора, перажыванне. Суседзі, знаёмыя прыйшлі выказаць сваё спачуванне, суцешыць у горы.Лынькоў.Хлопец плакаў. □ Міця нічым, не мог яго суцешыць.Навуменка.Чым сірату суцешу, што ёй, маўклівай, скажу?..Макарэвіч.// Прынесці каму‑н. супакаенне, палёгку; заспакоіць. Ніхто так не ўмеў зразумець, падтрымаць і суцешыць хворага.Грахоўскі.Ты яшчэ, Люба, маладзец, — старалася суцешыць .. [Юля] Любу.Васілевіч.// Абрадаваць, перадаваць каго‑н. [Алесь:] — Гэта, брат, яшчэ большая радасць... Гэта ўжо не мы адны, а саюз. Сапраўды суцешыў, брат.Караткевіч.//убезас.ужыв.[Пятра] суцешыла крыху і ўзрадавала, калі ён убачыў, што вочы .. [Сашы] поўныя слёз.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туале́т, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.
1.‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. □ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны.Нядзведскі.
2.‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. □ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія».Мікуліч.//Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей.Васілевіч.
3.‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.
4.‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.
[Фр. toilette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халту́ра, ‑ы, ж.
Разм.зневаж.
1. Пабочны, звычайна лёгкі заработак звыш асноўнага. У людзей як у людзей — ва ўсіх па два выхадных ужо, а ў .. [Аўсяніка] вечна гэта «налева», вечна халтура...Васілевіч.
2. Нядобрасумленная, неахайная, выкапаная без ведання справы работа. [Мікола:] — Халтура хутчэй за ўсё, а не вецер... Калі б мы так будавалі, што вецер, няхай і штармавы, у дзевяць балаў, можа бурыць, — грош нам цана была б.Хадкевіч.// Тое, што зроблена такім чынам, прадукт такой работы. Хаджу, разглядаю скульптуры. Мастак быў праўдзівы, Ні спешкі нідзе, ні халтуры!Гілевіч.«Бо пішаш, — заявіў Сівы, — халтуру. Што толку з колькасці, браток, Калі слабы любы радок».Корбан.
[Ад лац. chartularium — спіс нябожчыкаў, які чытаўся свяшчэннікам на дзень памінання памёршых.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыгу́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чыгуну (у 1 знач.). Чыгуннае ліццё. Чыгунная чушка. □ Запасы ржавага жалеза — даўжэзныя прэнты, найцяжэйшыя колы, ўсялякі чыгунны лом — ляжала ўсё гэта паўз глухія сцены цэхавых карпусоў.Чорны.// Выраблены, выліты з чыгуну. Чыгунная агароджа. □ Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгункай лаўкі, Крысціна задрамала.Васілевіч.Ахоўнік павёў .. [Вольгу] ў барак; у пакоі, дзе палілася чыгунная печка і было душна, прадставіў тоўстаму начальніку.Шамякін.//перан. Цяжкі, цвёрды, як чыгун. А ці не так, зямлянін, ты? Было і ёсць. Свінцовы дождж. Чыгунны крок. І ўсё ж, і ўсё ж, Пакуль кароткі перадых, Адтае сэрца. Губ тваіх Не згасне спёка.Семашкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шквал, ‑у, м.
1. Раптоўны моцны парыў ветру (часам з дажджом). І раптам парывы магутнага шквалу На чорныя камні абрушылі пырскі.Звонак.Дождж мацнее. Заходні вецер наганяе цяжкія хмары і б’е па машыне вадзяным шквалам.Мяжэвіч.
2.перан.; чаго або які. Пра што‑н. раптоўнае, імгненнае, што праяўляецца з вялікай сілай, у значнай колькасці. Любіны думкі захліснуў шквал дзявочага смеху і гоману.Васілевіч.І кадр палкоўніцкі радзее, Змывае ўсё салдацкі шквал.Колас.// Моцная масіраваная стрэльба (з гармат, кулямётаў і пад.). На ўскраіне гарадка мітусіліся стракатыя постаці, але лезці пад шквал кулямётнага агню не адважваліся.Грахоўскі.Шрапнельны шквал быццам бы прыцішаўся, радзеў.Кулакоўскі.
[Англ. squall.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Разм.
1. Рваць на шматы, кавалкі; шкуматаць. Вецер хапаў за полы, засыпаў сухім калючым снегам вочы, кідаўся ўбок і шматаваў палотнішчы афіш.Васілевіч.Гэтак было і са мною: колькі разоў я пачынаў пісаць, і кожны раз напісанае шматаваў на кавалачкі і кідаў у кошык.Сабаленка.То там, то тут наваколле ўздрыгвала ад моцных абвальных выбухаў бомб, якія шматавалі паркую веснавую зямлю.Мележ.
2.перан. Бязлітасна прыгнятаць каго‑н., здзекавацца над кім‑н. [Война:] — Гарнастай — подлы і хцівы звер, але з яго робяць бялюткую мантыю, і яе гаспадар чамусьці атрымлівае правы шматаваць свой народ і процьму другіх.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Не скрыты, не сакрэтны; адкрыты. Адсідка ў крэпасці вяла за сабою паліцэйскі нагляд: яўны або патайны.Лужанін.Пасля ўсяго Гані стала зразумела адно: калі ў бойцы вораг быў яўны, адкрыты, узброены, яго бачылі твар у твар, то зараз, у мірную пару, яго цяжка распазнаць, нават з вока на вока.Грамовіч.І ні разу ён [Алесь] не прамінаў, каб дазнацца прычыну тых страхаў. А іх — яўных і ўяўных — хапала тады.Ваданосаў.
2. Зусім відавочны, зразумелы ўсім. Конь выказаў яўныя намеры кінуцца ўперад.Лынькоў.Ад гэтага вее ўжо не чым іншым, як яўным жаданнем некаму спадабацца.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГАТЫРО́Ў (Анатоль Васілевіч) (н. 13.8.1913, г. Віцебск),
бел. кампазітар, педагог. Нар.арт. Беларусі (1968). Праф. (1960). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). З 1948 выкладчык Бел. акадэміі музыкі (у 1948—62 рэктар). Сярод яго вучняў Г.Вагнер, В.Войцік, Я.Глебаў, С.Картэс, І.Лучанок, Ю.Семяняка, Дз.Смольскі, У.Солтан. Адзін з заснавальнікаў нац. оперы. У музыцы Багатырова гуманіст. ідэі перадаюцца яснай, пераканаўчай муз. мовай, заснаванай пераважна на інтанацыях бел.нар. песні. Узбагаціў многія жанры бел. музыкі. Сярод асн. твораў: оперы «У пушчах Палесся» (лібр. Я.Рамановіча паводле аповесці Я.Коласа «Дрыгва», паст. 1939, Дзярж. прэмія СССР 1941; у 1982 здзейснена тэлеэкранізацыя 2-й рэд.), «Надзея Дурава» (лібр. І.Келера, 1946, паст. 1956), кантаты «Сказ пра Мядзведзіху» (1937, сл. А.Пушкіна), «Ленінградцы» (1942, вершы Джамбула), «Беларускім партызанам» (1942, вершы Я.Купалы), «Беларусь» (1949, вершы Я.Купалы, П.Броўкі, П.Труса), «Беларускія песні» (1967, сл. народныя і Н.Гілевіча, Дзярж. прэмія Беларусі 1969), «Юбілейная» (1973); араторыя «Бітва за Беларусь» (1984, вершы Гілевіча); 2 сімфоніі (1946, 1947); «Святочная уверцюра» (1961); канцэрты для віяланчэлі (1962) і кантрабаса (1964) з арк.; фп. трыо; санаты для скрыпкі і фп., віяланчэлі і фп., трамбона і фп., кантрабаса і фп.; хары (у т. л. «Шумелі бярозы», «Калісьці бура на Карпатах»); вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Купалы, Броўкі, А.Куляшова, Пушкіна, М.Лермантава, У.Шэкспіра, Г.Ахматавай; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў (у т. л. да драмы Лермантава «Маскарад»), кінафільмаў.
Літ.:
Дубкова Т.А. Анатоль Багатыроў. Мн., 1972;
Яе ж. Беларуская сімфонія. Мн., 1974. С. 150—162;
Ляшчэня Т. А.В.Багатыроў // Бел. музыка. Мн., 1977. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́ЦЫНЫ,
расійскія ваен. і дзярж. дзеячы, князі з розных галін аднаго стараж. роду.
Паходзяць ад Гедзімінавічаў. Родапачынальнік — Міхаіл па мянушцы Галіца (п. у 1554), баярын, удзельнік паходаў на Ноўгарад, Смаленск, бітвы пад Оршай (1514), дзе трапіў у палон. Яго сын Юрый Міхайлавіч першы стаў пісацца князем Галіцыным. У 11—17 ст. Галіцыны служылі акольнічымі, стольнікамі, ваяводамі, намеснікамі, баярамі, начальнікамі прыказаў. У 17 ст. род Галіцыных разгалінаваўся, а ў 18—19 ст. налічваў некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў.
Найб. вядомыя: Васіль Васілевіч (1643—2.5.1714), вылучыўся пры цару Фёдару Аляксеевічу, баярын (з 1676), прыхільнік Міласлаўскіх, фаварыт правіцельніцы Соф’і Аляксееўны, пасля прыходу да ўлады ўрада Пятра I пазбаўлены баярства, усёй маёмасці, сасланы ў Архангельскі край; Барыс Аляксеевіч (1654—1714), дзярж. дзеяч, баярын (з 1690), дзядзька-выхавальнік Пятра I, у 1697—98 узначальваў урад; Дзмітрый Міхайлавіч (1665—25.4.1737), дзярж. дзеяч, дыпламат, сенатар (з 1718), чл.Вярх. тайнага савета (1726—30); Міхаіл Міхайлавіч (11.11.1675—21.12.1730), ген.-фельдмаршал (1725), дзярж. дзеяч, паплечнік Пятра I, удзельнік Паўночнай вайны 1700—21, з 1728 прэзідэнт Ваен. калегіі; Міхаіл Міхайлавіч (1681—5.6.1764), ген.-адмірал (1756), дзярж. дзеяч, дыпламат, астраханскі ген.-губернатар (з 1740), пасол у Іране (1745—48); Аляксандр Міхайлавіч, гл.Галіцын А.М.; Дзмітрый Аляксеевіч (26.5.1734—7.3.1803), аўтар кніг па прыродазнаўстве, філасофіі і паліт. эканоміі, ганаровы чл. Пецярбургскай і шэрагу замежных АН, пасол у Францыі і Нідэрландах (1762—98); Аляксандр Мікалаевіч (19.12.1773—4.12.1884), дзярж. дзеяч, міністр нар. асветы (1816—24); Мікалай Сяргеевіч (28.6.1809—15.7.1892), ваен. гісторык, ген. ад інфантэрыі (1880), удзельнік рус.-тур. вайны 1828—29 і задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і на Беларусі; Мікалай Дзмітрыевіч, гл.Галіцын М.Дз.