вадасховішча ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на р. Волма (бас. Дняпра); за 41 км ад вусця, за 16 км на З ад г. Чэрвень. Створана ў 1932. Пл. 0,87 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 3,1 м (1988). У выніку моцнага зарастання каля берагоў і заглейвання дна аб’ём вады зменшыўся з 1,25 да 0,62 млн.м³. Выкарыстоўваецца для рыбаводства і адпачынку, паблізу санаторый-прафілакторый «Волма».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬТА (Volta),
рака ў Зах. Афрыцы, пераважна ў Гане. Утвараецца ад зліцця Чорнай Вольты і Белай Вольты. Даўж. 1600 км (ад вытоку р. Чорная Вольта). Пл.бас. 394 тыс.км². Упадае ў Гвінейскі заліў, утварае балоцістую дэльту. Буйныя прытокі — Оты (левы), Афрам (правы). Паўнаводная са жн. да снежня. Сярэдні расход вады 1288 м³/с. Гадавы сцёк 41 км³. ГЭС. Вадасх.Вольта. Рыбалоўства. Суднаходная за 400 км ад вусця. Гал. парты — Кетэ-Крачы, Акасомба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ПІ (Okapia johnstoni),
парнакапытнае млекакормячае сям. жырафаў. Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах бас.р. Конга. Рэдкая жывёліна.
Даўж. цела каля 2 м, выш. ў карку да 1,2 м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невял. рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца. Корміцца лісцем. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў. Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ НА́ТАПА,
рака ў Беларусі, у Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток Чорнай Натапы (бас. Дняпра). Даўж. 50 км. Пл. вадазбору 235 км². Пачынаецца за 1,2 км на У ад в. Багацькаўка.
Даліна складаная, у прырэчышчавай частцы скрынкападобная. Пойма вузкая. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на 20,5 км і ў сярэднім цячэнні на 2,9 км каналізаванае. Берагі абрывістыя, выш. 2—3 м. Прытокі — невял. ручаі і канавы. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫМНЯ́НКА, Вымніца,
рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Касплі (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 357 км². Выцякае з возера без назвы каля в. Раніца, цячэ ў межах Віцебскага узв., працякае праз воз.Вымна, пратокай злучана з Янавіцкім возерам. Асн. прыток — р. Паловец (справа). Даліна да в. Півавары трапецападобная, шыр. 300—500 м. Пойма перарывістая, шыр. да 500 м. Рэчышча звілістае, шыр. 6—10 м. На рацэ г.п. Янавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛЫША, Гольша,
рака ў Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 225 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Чапялінка Горацкага р-на. Асн. прыток — р. Дабранка (справа). Вадазбор на паўн. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна скрынкападобная, глыбокаўрэзаная, шыр. 500 м — 1 км. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй свабодна меандруе. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЫШЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маларыта, за 11 км на ПдЗ ад г. Маларыта. Пл. 0,23 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 540 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 8,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пад лугам. Берагі нізкія, тарфяністыя. У возера з дапамогай помпаў падаецца вада з асушальных каналаў, з ПдУ выцякае ручай у р. Маларыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́МНА, Ямуна,
рака ў Індыі, правы, самы доўгі прыток р. Ганг. Даўж. 1384 км, пл.бас. 351 тыс.км². Пачынаецца ў ледавіках хр. Заскар у Гімалаях, у вярхоўі цячэ па вузкай глыбокай цясніне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — на Інда-Гангскай раўніне. Буйны прыток Чамбал. Сярэдні расход вады каля 2,5 тыс.м³/с. Летнія паводкі ад мусонных дажджоў. Ад Дж. адыходзяць шматлікія арашальныя каналы. На Дж. — гарады Дэлі (пачатак суднаходства), Агра, Алахабад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 27 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,18 км², даўж. 960 м, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 2,23 км. Пл. вадазбору 2,7 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей за 3—3,5 м глеістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН (МАСІ́Ў),
басейн падземных вод, элемент падземнай гідрасферы ў межах тэктанічнай структуры. Адрозніваюць некалькі тыпаў гідрагеалагічнага басейна (м.): артэзіянскі басейн; басейн грунтавых вод, абмежаваны гідрадынамічнымі межамі або прымеркаваны да адкладаў пэўнага літолага-стратыграфічнага комплексу; басейн трэшчынных вод або гідрагеал. масіў трэшчынных грунтавых і трэшчынна-жыльных вод (гл.Беларускі гідрагеалагічны масіў); бас. падземнага сцёку (гл.Рачны басейн). На тэр. Беларусі вылучаюць 3 гідрагеал. басейны (Аршанскі, Брэсцкі і Прыпяцкі) і 1 гідрагеал. масіў.