рускі літаратурны і грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў 1836—66 у Пецярбургу; да 1843 4 разы ў год, потым штомесячна. Рэдактар і заснавальнік А.Пушкін. Ён залучыў да ўдзелу ў часопісе У.Адоеўскага, П.Вяземскага, М.Гогаля, В.Жукоўскага, А.Кальцова, Ф.Цютчава.
Пасля смерці Пушкіна «С.» выдавалі Вяземскі, Жукоўскі і інш. У 1838 належаў П.Плятнёву. З 1847 (выдаўцы М.Някрасаў і І.Панаеў, ідэйны кіраўнік В.Бялінскі) «С.» набыў рэв.-дэмакр. кірунак. Выступаў супраць прыгонніцтва, прапагандаваў ідэі утапічнага сацыялізму, адстойваў метад крытычнага рэалізму ў л-ры. У ім супрацоўнічалі М.Агароў, А.Герцэн, Дз.Грыгаровіч. А.Майкаў, Л.Талстой, І.Тургенеў і інш. З прыходам М.Чарнышэўскага (1853) і М.Дабралюбава (1856) «С.» стаў цэнтрам прапаганды ідэй рэв. дэмакратыі. У чэрв. 1853—55 у «С.» друкаваліся нарысы П.Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», якія асвятлялі жыццё бел. народа, яго гісторыю.
«С.» палемізаваў са славянафіламі, у т. л.газ. «День» І.Аксакава, якая нібыта абараняла беларусаў ад паланізацыі і акаталічвання, але рабіла гэта з пазіцый самадзяржаўя. З крытыкай славянафілаў выступіў Чарнышэўскі ў арт. «Нацыянальная бестактоўнасць», М.Салтыкоў-Шчадрын у арт. «Наша грамадскае жыццё», Дабралюбаў у арт. «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя». Яны адстойвалі правы на развіццё бел.нац. культуры, указвалі на неабходнасць вывучэння жыцця і побыту бел. народа. Закрыты ва ўмовах паліт. рэакцыі.
Літ.:
История русской журналистики XVIII—XIX вв. 3 изд. М., 1973;
Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СУРО́ВЫ СТЫЛЬ»,
умоўная назва вобразна-стылістычнага кірунку ў творчасці групы сав. мастакоў канца 1950—пач. 70-х г. Зварот мастакоў да паказу жыцця і працы сав. чалавека ў суровых прыродных умовах, стойкасць і гераізм у пераадоленні цяжкасцей вымагалі новых сродкаў выразнасці, здольных максімальна поўна і шматбакова перадаць пафас і маштабнасць працы, супярэчлівы дынамізм жыцця. Творам «С.с.» ўласцівы шырокая абагульненасць і манументальнасць вобразаў, адмаўленне ад апавядальнай ілюстрацыйнасці, строгая прастата і выразнасць стылізаванай формы, інтанацыі рамантычнага, публіцыстычнага характару. Спецыфічная лапідарнасць маст. мовы «С.с.» дасягалася строгім адборам і актывізацыяй рытму, сілуэта, буйных колеравых плям. З мэтай найб. поўнага выяўлення ідэйнай праграмы «С.с.» мастакі звярталіся да пластычнай і жывапіснай метафары, алегорыі, сімвала, мантажнага вырашэння твора. Найб. паслядоўна рысы «С.с.» выявіліся ў творах жывапісцаў М.Андронава, А.Васняцова, М.Грэку, Э.Ілтнера, Г.Коржава, П.Ніканава, В.Папкова, Т.Салахава, А. і П. Смоліных.
У бел.выяўл. мастацтве ідэйна-эстэт. прынцыпы «С.с.» найб. выразныя ў творах на тэмы працы і асабліва Вял.Айч. вайны. Для іх характэрны эпічная гераізацыя, асэнсаванне асобы ў шырокім кантэксце нар. жыцця, нац. гісторыі: асобныя творы Б.Аракчэева, Л.Асядоўскага, Г.Вашчанкі, В.Грамыкі, М.Данцыга, Л.Дударэнкі, М.Залознага, А.Малішэўскага, Г.Паплаўскага, М.Савіцкага, Л.Шчамялёва. У рэчышчы «С.с.» працавалі скульптары В.Грос, М.Якавенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ВЫ ЎРА́Д ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА, Камісія часовага кіравання Вялікага княства Літоўскага (Komisja Rządu Tymczasowego w Wielkim księstwe Litewskim),
каардынацыйна-калегіяльны орган вышэйшай цывільнай улады, створаны ў ходзе вайны 1812 паводле загаду Напалеона 1.7.1812 у Вільні для адм. кіравання акупіраванымі тэрыторыямі Беластоцкай вобл., Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ., перайменаваных у дэпартаменты. Складаўся са старшынь 7 камітэтаў: харчавання і магазінаў (С.Солтан), скарбу (К.Прозар, гл. ў арт.Прозары), паліцыі (Ю.Серакоўскі), ваеннага (А.Сапега, гл. ў арт.Сапегі), судовага (Ф.Ельскі, гл. ў арт.Ельскія), унутр. спраў (А.Патоцкі), нар. асветы і духоўных спраў (Я.Снядэцкі). Генеральным сакратаром прызначаны Ю.Касакоўскі, імператарскім камісарам пры ўрадзе — барон Л.П.Э.Біньён (1.7.1812). Старшыня ўрада Солтан, 24.8.1812 яго змяніў ваенны ген.-губернатар Літвы, граф Д. ван Гогендорп. 14.7.1812 урад далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі 1812 у Варшаўскім княстве, аднак Напалеон не задаволіў просьбу пра аб’яднанне ВКЛ з Варшаўскім княствам. Гал. мэта ўрада — збор усяго неабходнага для патрэб «Вял. арміі». Асн. функцыі: фарміраванне літоўскіх войск 1812, нарыхтоўка і дастаўка правіянту і фуражу, кіраванне фінансамі краю, арг-цыя судаводства, адукацыі і інш. З 2.7.1812 да 30.7.1813 правёў 134 пасяджэнні. З-за шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў Часовы ўрад не змог разгарнуць дзейнасць у поўным аб’ёме. Пасля разгрому напалеонаўскай арміі ўрад дзейнічаў у эміграцыі; спыніў дзейнасць у Дрэздэне.
Літ.:
Ліс Я. Палітыка Напалеона на Беларусі // Спадчына. 1996. № 5;
Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 г. // Бел.гіст.часоп. 2000. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЛА́ЕЎ (сапр.Бутэнка) Аляксандр Мікалаевіч
(11.4.1894, г. Міргарад, Украіна — 12.8.1976),
артыст цырка, дрэсіроўшчык ільвоў. Нар.арт. Расіі (1963). У 1929 стварыў паветраны атракцыён «Палёт на санках з-пад купала цырка» (разам з І.М.Бугрымавай). У 1940—63 працаваў з драпежнікамі. Аўтар успамінаў «Запіскі дрэсіроўшчыка ільвоў» (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКАЯ Галіна Віктараўна (н. 15.12.1936 г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. дамрыстка і педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1962, клас Г.Жыхарава), з 1963 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1960—70 была ў складзе секстэта домраў Бел. тэлебачання і радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАНА́СЕНКА Марыя Акімаўна (н. 16.3.1926, г. Днепрапятроўск),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1964). З 1945 працавала ў розных маст. калектывах Украіны, у 1959—68 салістка Дзярж. ансамбля танца БССР. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках калектыву «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чардаш» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Зінаіда Аляксандраўна (н. 28.4.1939, Мінск),
дыктар бел. тэлебачання. Нар.арт. Беларусі (1985). Скончыла БДУ (1968). З 1959 дыктар Гомельскай абл. студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Бел.рэсп. студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нац. характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЕРЭ́ЛЬ,
адзінка актыўнасці нукліда ў радыеактыўнай крыніцы (актыўнасці ізатопа) у СІ. Абазначаецца Бк. 1 Бк роўны актыўнасці нукліда, пры якой за 1 с адбываецца 1 акт распаду. Названа ў гонар франц. фізіка А.А.Бекерэля (гл. ў арт.Бекерэль). 1 Бк=2,703∙10−11 кюры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТА́ЛІЯ (ад італьян. intagalio разьба),
від гемы, разны камень з паглыбленай выявай. Выкарыстоўвалася пераважна І. як пячатка. Першыя І. вядомы з 4-га тыс. да н.э. ў краінах Д.Усходу, пашырыліся ў перыяд антычнасці.
Да арт.Інталія. Дэксамен. Ляціць чапля. 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАВО́З,
судна для перавозкі круглага лесу і піламатэрыялаў. Мае павялічаныя памеры грузавых люкаў, звычайна адну палубу, прыстасаванні для пагрузкі, перамяшчэння і выгрузкі грузаў. Грузавыя памяшканні прыстасаваны для ўкладкі лесаматэрыялаў асобнымі адзінкамі і ў пакетах. Грузападымальнасць да 30 тыс.т.