МЯДЗВЕ́ДЗЬ Аляксандр Васілевіч (н. 16.9.1937, г. Белая Царква Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1963), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1969), засл. трэнер Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1980). Праф. (1976). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1972 трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 гал. трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе. З 1981 прэзідэнт нац. федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 — федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 віцэ-прэзідэнт Нац.алімп.к-та Беларусі. Выступаў у паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). ЧэмпіёнСССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970). З 1970 на Беларусі праводзіцца традыц.міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы М. (катэгорыя «Гран-пры»). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 2.1.1947, с. Уйскае Чэлябінскай вобл., Расія),
расійскі спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1968). Чэмпіён X, XI, XII і XIII зімовых Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя; 1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША) у эстафеце 4×7,5 км. Чэмпіён свету (1969, 1970, 1973 — у гонцы на 20 км; 1976, 1977 — у гонцы на 10 км; 1969, 1970, 1971, 1973, 1974, 1977 — у эстафеце). Сярэбраны прызёр X Алімп. гульняў і чэмпіянатаў свету ў 1971, 1979 — у гонцы на 20 км, 1967, 1975 — у эстафеце. Бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1977 — у гонцы на 20 км; 1979 — у эстафеце). ЧэмпіёнСССР (1969, 1970, 1972, 1974, 1977 — у гонцы на 20 км; 1976, 1977 — у гонцы на 10 км; у 1970, 1971, 1972, 1974 — у эстафеце). Чэмпіён II зімовай Спартакіяды народаў СССР (1966, г. Свярдлоўск, Расія) у лыжных гонках на 5 і 10 км.
Літ.:
Снегирев В. Лед и пламень // Твои чемпионы, Россия. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чатырохразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які чатыры разы быў, паўтараўся. // Які чатыры разы дамагаўся чаго‑н., атрымліваў што‑н. Чатырохразовы чэмпіён.// Прызначаны на чатыры разы, сапраўдны на чатыры разы. Чатырохразовы пропуск.// Які адбываецца чатыры разы, разлічаны на чатыры разы. Чатырохразовае харчаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЫ́КАЎ Віктар Мікалаевіч (н. 19.2.1945, г. Алматы, Казахстан),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). Чэмпіён свету ў каманднай (1967, 1969), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывід. і каманднай (1970) гонках з праследаваннем на 4 км на трэку, чэмпіёнСССР у індывід. (1965) і камандных (1968—69, 1971) гонках, неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ТНІКАЎ Пётр Рыгоравіч (н. 8.3.1930, в. Зіноўкіна Чырвонаслабодскага р-на, Мардовія),
расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1959). Скончыў ін-тфіз. культуры ў Маскве (1967). Алімп.чэмпіён (1960, Рым), чэмпіён Еўропы 1962, СССР у 1957—62, 1964, рэкардсмен свету ў 1960—63 у бегу на 5 і 10 тыс.м. Прэзідэнт Цэнтр. савета т-ва «Спартак», трэнер-выкладчык (да 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛАБО́ЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч (н. 8.5.1946, в. Скіпоравічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Майстар спорту міжнар. класа (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1969). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні ў эстафеце 3 × 1000 м (1969). Неаднаразовы чэмпіёнСССР у бегу на 1500 м, 5000 м і ў кросе на дыстанцыі 8 км. Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Аляксандр Аскольдавіч (н. 12.2.1957, г. Алматы, Казахстан),
бел. спартсмен (стралковы спорт). Скончыў БДУ (1986). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1977). Чэмпіён Еўропы ў камандным і бронз. прызёр у асабістым першынстве (1977, Бухарэст), чэмпіёнСССР у камандным першынстве (1979). З 1986 малодшы навук. супрацоўнік Ін-та фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. З 1996 — трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. стральбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЙФ, Круіф (Crujiff) Іохан (н. 25.4.1947, Амстэрдам), галандскі спартсмен (футбол). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1976). Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1971—73), Суперкубка і Міжкантынентальнага кубка (1972), Кубка «Залаты мяч» (1971, 1973—74). Чэмпіён Нідэрландаў (1966—68, 1970, 1972—73, 1982—84) і ўладальнік Кубка Нідэрландаў (1967, 1970—72, 1983—84). Чэмпіён (1974) і ўладальнік Кубка Іспаніі (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАЎЦО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 25.4.1936, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР (1956). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1960). З 1979 інструктар фіз. культуры. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м, сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). ЧэмпіёнСССР на байдарцы-адзіночцы (1957—1958) на дыстанцыі 500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЗЕРАЎ Мікалай Мікалаевіч (11.12.1922, Масква — 2.6.1997),
расійскі спартсмен (тэніс); спарт. каментатар. Брат Ю.М.Озерава. Засл. майстар спорту СССР (1947). Нар.арт. РСФСР (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1945, Масква). З 1945 акцёр Малога маст.акад. тэатра (Масква). З 1950 спарт. каментатар на радыё і тэлебачанні. 45-разовы чэмпіёнСССР (1939—58) па тэнісе ў розных разрадах, абс.чэмпіёнСССР (1944, 1953).