падводная катлавіна на ПдУ Ціхага ак., паміж мацерыковымі схіламі Антарктыды, Паўд. Амерыкі і Паўд.-Ціхаакіянскім, Усх.-Ціхаакіянскім і Зах.-Чылійскім падводнымі падняццямі. Працягласць з ПдУ на ПнЗ каля 8 тыс.км. Пераважная глыб. 4000—5000 м, найб. 5290 м. Грунт — чырвоныя глыбакаводныя гліны і дыятомавыя глеі. Названа ў гонар Ф.Ф.Белінсгаўзена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́льва, ‑ы, ж.
Высокая дэкаратыўная расліна сямейства мальвавых з вялікімі яркімі кветкамі. Цягнуцца аж пад самае застрэшша цыбатыя мальвы.Вітка.Чырвоныя мальвы выглядалі з .. гародчыкаў перад хатамі.Брыль.
[Лац. malva.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таксо́метр, ‑а, м.
Лічыльнік таксі, які паказвае плату за праезд. [Хлопец] спыніў таксі, сеў і паехаў на вакзал, паглядаючы, як скачуць з сухім трэскам у таксометры чырвоныя лічбы.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уза́пар, прысл.
Разм. Тое, што і запар. Колькі дзён узапар сеяў ціхі, цёплы дожджык.Даніленка.Тры чырвоныя ракеты — адна за другой узапар — узвіліся ў хмарнае асенняе неба.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парэ́чкімн.бат.
1. (ягада) Johánnisbeere f -, -n;
чырво́ныя парэ́чкі róte Johánnisbeere;
чо́рныя парэ́чкіразм. schwarze Johánnisbeere;
2. (куст) Johánnisbeerstrauch m -(e)s, -sträucher
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
брыля́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікім брылём (у 1 знач.). Зноў папаліся лісічкі — раз, другі, а потым у бярэзніку на ўзбалотку знайшоў я абабак і брылястыя чырвоныя сыраежкі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяз’я́дзерны, ‑ая, ‑ае.
1. У якім адсутнічае ядро. Чырвоныя крывяныя цельцы — гэта бяз’ядзерныя клеткі, якія маюць форму дваякаўвагнутага дыска.
2. У якім адсутнічае ядзерная зброя.
•••
Бяз’ядзерная зонагл. зона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́сік, прыск ’адзёр ці хвароба накшталт адру’ (барыс., Шн. 3). Вытворныя ад пры́скаць (гл.). Хвароба, магчыма, названая таму, што высыпка на целе падобна на чырвоныя пырскі. Але параўн. прышч (гл.), значэнне якога Мяркулава (Этимология–1970, 148 і наст., 204) рэканструюе як ’расток; элемент сыпі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНДАРА́К,
паясное жаночае адзенне, спадніца з шарсцяной ці паўшарсцяной саматканкі. Вядомы па ўсёй Беларусі за выключэннем паўн.-зах. раёнаў. Шылі з 3—5 полак. Малюнак (у клетку або ў падоўжныя ці ў папярочныя палосы) утвараўся на вохрыста-ружовым, вішнёвым, сінім, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Дадатковымі элементамі дэкору служылі запрасаваныя складкі, вышыўка, карункавыя тасёмкі, стужкі. У 19 — пач. 20 ст.найб. пашыраныя былі клятчастыя андаракі (чырвона-чорныя клеткі па ўсім полі — ваўкавыска-камянецкі строй). Паступова да чорнага і чырвонага колераў пачалі дадаваць зялёны, ружовы, жоўты і інш. У паўд.-зах. і цэнтр. раёнах Беларусі пераважалі андаракі ў папярочныя палосы (ляхавіцкі строй, пухавіцкі строй), ва ўсх. — у падоўжныя (шырокія чырвоныя чаргаваліся з вузейшымі белымі). З пач. 20 ст. пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія і інш. андаракі. Святочныя андаракі абавязкова гафрыравалі. Выйшаў з ужытку ў 1930-я г.
Андаракі з в. Збляны Лідскага раёна Гродзенскай вобл. 1920-я г. (уверсе) і з Брэсцкай вобл.Пач. 20 ст.