he will not hear of it — ён і слу́хаць пра гэ́та не захо́ча
3) слу́хаць, праслухо́ўваць (ле́кцыю, канцэ́рт)
4) чу́ць(ве́стку), даве́двацца пра што
2.
v.i.
мець ве́стку, ліст ад каго́
Have you heard from your brother? — Ці вы ме́лі які́я ве́сткі ад бра́та?
3.
interj. hear! hear!
слу́шна! пра́вільна!
•
- hear out
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паддо́пытны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад следствам. Паддопытныя арыштанты./узнач.наз.паддо́пытны, ‑ага, м.; паддо́пытная, ‑ай, ж.Маёр прывык чуць розныя паказанні, але прызнанне Далінкі было такое нечаканае для следства, што Мядзведзеў не вытрымаў і здзіўлена паглядзеў на паддопытнага.Асіпенка.[Камароўскі:] — Раю пану змяніць тон размовы са мной. Я не панскі паддопытны.Машара.// Які прызначаны для тых, што знаходзяцца пад следствам. Паддопытнае аддзяленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ультыма́тум, ‑у, м.
1. Дыпламатычная нота з рашучым катэгарычным патрабаваннем, невыкананне якога пагражае разрывам дыпламатычных адносін і прымяненнем сілы. Часовы ўрад не прыняў і паўторнага ультыматуму.Гурскі.
2.Разм. Катэгарычнае патрабаванне чаго‑н., якое суправаджаецца пагрозай. [Усевалад:] — Вы ставіце мне ультыматум: або працуй так, як мне трэба, або — не гамінай.Скрыган.Мы ўжо ведалі: чуць што не так — доктар адразу ставіць ультыматум.Шамякін.
[Лац. ultimatum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
Разм.
1. Устаць вельмі рана. [Адэля:] — Што гэта? Яшчэ чуць золак, а ты ўжо ўскруціўся? Звар’яцеў, стары, ці што?Чарот.— Чаго ты ў такую рань ускруціўся? Спі яшчэ.Хадкевіч.
2. Нечакана разбушавацца (пра з’явы прыроды). Ускруціцца такая завея, што з хаты носа не выткнеш.Чарнышэвіч.
3. Узвіцца ўверх. Мяч свечкай ускруціўся ўгору і ўпаў якраз пасярод вуліцы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клёваць1 ’жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ.kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).
Нячы́віль ’напасць, нечаканая бяда’ (Нас.) ’напасць; стан раздражнення’ (міёр., Нар. сл.), не́чывіль ’нечаканасць’ (Касп.), у спалучэнні з нячы́вілі ’ад нечаканасці’ (Нас. Сб.), зьнячывілі ’у непрытомнасці, не памятаючы’ (Бяльк.), параўн. укр.нече́вля, нече́вʼя ’нішто; нікчэмнасць’, рус.нечи́вель ’непрытомнасць, беспамяцтва’. Паводле Мяркулавай (Этимология–77, 91), прасл.дыял.*nečevelь < *čevelь ’прытомнасць, памяць’, што ад *čьvati, čujǫ, паралельнае да čuti, čujǫ > гл. чуць; мяркуецца, што зыходны дзеяслоў захаваўся ў чо́віць ’рус. бдеть’ (< čevěti або *čeviti), гл. Не мае падстаў этымалогія Насовіча (< «не чья воля», гл. Нас. 338).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слу́шны ‘разумны, абгрунтаваны; практычна карысны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Варл., Байк. і Некр., Барад., Сл. ПЗБ), сюды ж ст.-бел.слушне ‘справядліва’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.слу́шний ‘належны, адпаведны, прыстойны’, польск.słuszny, в.-луж.słušny ‘справядлівы, уласцівы, належны’, н.-луж.słušny ‘належны’, чэш.slušný ‘прыстойны, добры’. Паўночнапрасл. *slušьnъ прыметнік ад прасл.*slušati ‘чуць’ (гл. слухаць), дыял.паўн. ‘быць прыналежным, належаць, служыць; стасавацца’; гл. яшчэ Махэк₂, 558 і наст.; Брукнер, 501 і наст. У беларускай і ва ўкраінскай з польскай; гл. ЕСУМ, 5, 311.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заты́каць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць тыкаць 1.
заты́каць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць тыкаць 2.
затыка́ць1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да заткнуць.
•••
Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.
Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.
Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.
затыка́ць2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да заткаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збой, ‑ю, м.
1. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., цесна сабранага, збітага ў адным месцы. І ў гэткім шуме можна парою нічога не чуць, і ў гэткім збоі людзей можна часамі быць адзінокім.Брыль.
2. Перабой у руху, рабоце, дзеянні. [Становішча] вось-вось пяройдзе за тую мяжу, калі замінка дзе-небудзь у адным месцы імгненна выкліча збоі ў іншых месцах.Васілёнак.
3.Спец. Галава, ногі і ўнутранасці забітай на мяса жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Нахіліць, нагнуць. [Рабочы] пахіліў .. [бочку], перакаціў на якога паўметра і рэзка апусціў на днішча.Лынькоў.Тут Сымонка скрыпку вын[я]ў, Чуць галоўку пахіліў І зайграў, ды так прыўдала, Як ніколі не іграў.Колас.
2.безас. Пацягнуць да каго‑, чаго‑н., на што‑н. Мінулі лета, восень, зіма, пайшло другое лета, а Хадоську не пахіліла да людзей.Мележ.Закружылася ў Адася галава, пахіліла на сон.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)