паддопытны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам. Паддопытныя арыштанты. / у знач. наз. паддопытны, ‑ага, м.; паддопытная, ‑ай, ж. Маёр прывык чуць розныя паказанні, але прызнанне Далінкі было такое нечаканае для следства, што Мядзведзеў не вытрымаў і здзіўлена паглядзеў на паддопытнага. Асіпенка. [Камароўскі:] — Раю пану змяніць тон размовы са мной. Я не панскі паддопытны. Машара. // Які прызначаны для тых, што знаходзяцца пад следствам. Паддопытнае аддзяленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)