Тушо́нчыкі ‘смолка лугавая’ (ТС). Рэдкая назва расліны Viskaria L., звязаная, хутчэйзаўсё, з яе знешнім выглядам — ружова-чырвоным колерам кветак, што стварае ўражанне падсмаленасці («падсмажанасці»), параўн. некаторыя з яе іншамоўных назваў: укр.horyćvit, vohnyk (Макавецкі, Sł. botan.). Да тушыць1, 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятры́ла ’ветразь’ (КСТ). Хутчэйзаўсё, як і ўкр.вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус.ветрило са ст.-слав.вѣтрило; параўн. балг.дыял.ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал.ветри́ло ’прыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непадле́глы ’незалежны’ (БРС, ТСБМ), непадле́гласць ’незалежнасць, самастойнасць’ (там жа), неподле́глый ’незалежны, свабодны; непадуладны, непадначалены’ (пач. XVI ст., КГС). Хутчэйзаўсё запазычана з польск.niepodległy, niepodległość ’тс’ як юрыдычны тэрмін, чым тлумачыцца адсутнасць у гаворках, параўн. дыял.подлега́ць ’падыходзіць’, подле́гці ’падкаціцца, падлашчыцца’ (ТС) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надобрыцу ’на правы бок’ (смарг., Шатал.; ашм., Сцяшк. Сл.). З на (прыназоўнік) і до́брыца (назоўнік у він. скл. адз. л.), апошні хутчэйзаўсё — вынік семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу добры бок ’правы бок’, рус. ’лицо’ ў адрозненне ад ліхі бок ’левы бок’, рус. ’изнанка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпаве́ня ’лопух’ (воран., Сл. ПЗБ). У выразе: наламаў рэпавеня. Хутчэйзаўсё, гэта форма роднага склону ад *рэпавенне/*рэпавенё < рэпа (гл.), аналагічна як буракавене/буракавенё (ДАБМ, камент., 867) < бурак. Магчыма, такая форма ўтварыліся ў выніку кандэнсацыі састаўной назвы рэпавае націнне (Сцяцко, Афікс. наз., 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скварж, сквірж ‘скручаная пятля на нітцы’ (кам., кобр., ЛА, 5), сквырж ‘закрутка на нітках’ (кобр., Ск. нар. мовы), скваржі́ ‘скруткі на прадзенай нітцы’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Хутчэйзаўсё, ад *vьrzti (гл. вярзці), параўн. балг.вържа ‘вязаць, рабіць вузел’, з гіпатэтычнай прыстаўкай *sk(o)‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́пка1 ‘невялікая шклянка для віна’ (ТСБМ, ЛА, 5), ‘высокая чарка, келіх’, ‘кадоўбчык’ (Бяльк.). У значэнні ‘келіх’, хутчэйзаўсё, з рус.сто́пка ‘тс’.
Тро́пка (трёпка) ‘пакаранне, біццё’ (Растарг.), ‘наганяй з асаблівай злосцю і лаянкай’ (Юрч. Сін.). Хутчэйзаўсё, з рус.трёпка, ад трепа́ть (гл. трапа́ць1) у сувязі з малой прадуктыўнасцю словаўтваральнага тыпу на ‑ка са значэннем “адцягненага дзеяння” ў народных гаворках (Сцяцко, Афікс, наз., 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няйна́чай,
1.прысл. Напэўна, іменна. Павел уважліва агледзеў кожную мясцінку, заўважыў пасохлыя галінкі бярэзніку, няйначай камісар наводзіў тут якую маскіроўку.Лынькоў.Зося дапускала, што калі.. [Рыгор] прыехаў, то няйначай павінен выйсці на рынак.Гартны.
2.узнач.пабочн.Хутчэйзаўсё, відавочна. [Нехта з дамашніх:] — І хто ж мог запаліць.. [стажок]? Пастушкі, няйначай.Колас.[Майбарада] зірнуў на чалавека. Высокі, танклявы, яшчэ малады, няйначай, студэнт, чалавек глядзеў дабрадушна, выказваючы шчырую ўдзячнасць за паслугу.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
apt
[æpt]
adj.
1) адпаве́дны, тра́пны
his apt reply — яго́ны тра́пны адка́з
an apt quotation — уда́лая цыта́та
2) схі́льны
apt to do — схі́льны не́шта рабі́ць
3) здо́льны, зда́тны, уме́лы
Some pupils are more apt than others — Некато́рыя ву́чні здальне́йшыя заі́ншых
4) магчы́мы
Difficulties are more apt to occur — Хутчэ́йзаўсё, мо́гуць паўста́ць ця́жкасьці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)