ПАСІЁНЫ (італьян. passione ад лац. passio пакута), страсці,
рэлігійнае дзейства, заснаванае на евангельскіх тэкстах пра пакуты і смерць Ісуса Хрыста. Як асобная літургічная цырымонія П. выкарыстоўваліся хрысц. царквой з 4 ст. У каталіцкім набажэнстве суправаджалася ўрачыстым спяваннем паводле спец. выпрацаваных для гэтай мэты рэчытатыўных формул (тонаў). Адбывалася ў час мес Вербнай нядзелі, серады, чацвярга і пятніцы перадвелікоднага тыдня. Першапачаткова П. рэчытаваліся салістам (дыяканам), з 13 ст. ёсць звесткі пра драматызаванае, падзеленае на ролі (апавядальнік, Хрыстос, хор іудзеяў і інш.) выкананне. З 15 ст. распаўсюдзіліся рэспансарыяльныя (манадыйныя эпізоды чаргаваліся з поліфанічнымі) і матэтныя (увесь тэкст быў апрацаваны поліфанічна) П. У 17 ст. ўзнік новы тып П. — аратарыяльны, у якім біблейскі тэкст дапаўняўся вершамі і гімнамі, а муз. трактоўка (эмацыянальны рэчытатыў саліста замест традыц. псалмодыі, арыі, вак. ансамблі, інстр. эпізоды) адпавядала барочнай стылістыцы (А.Скарлаці). Росквіт П. звязаны з пратэстанцкай традыцыяй («Страсці па Іаану», 1724, «Страсці па Матфею», 1729, І.С.Баха). П. ў правасл. набажэнстве («Страсці Хрыстовы») фіксуюцца ў слав. рукапісах з 12 ст. Яны выконваліся ў час ютрані Вял. пятніцы і ўключалі 12 урыўкаў з Евангелляў, вял. колькасць спеваў (антыфонаў, трапароў, стыхір і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго.
Даглядаць дзіця. Аньцы дазвалялі хадзіць у школу, увесь іншы час яна павінна была няньчыць дзіця гаспадара.Мележ.Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлапцоў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках...»Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфлекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Міжвольны, машынальны, несвядомы; рэфлекторны. Чаму .. [Веньямін] увесьчас думае цытатамі? Можа, у душы няма нічога ўласнага? Дык чаму ён так пакутуе? Яго дамінуючым настроем з’яўляецца сум. Гэта даўно ведаюць многія. «Ты вялы і рэфлектыўны, як Дон-Кіхот...» Гэта сказала Зіна Бандарчык.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.зкаго-чаго і надкім-чым. Кпіць, жартаваць над кім‑, чым‑н. Партызаны.. увесьчас перагаварваліся, жартавалі. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам,.. якога звалі жартам «барада».Мележ.— І калі ты гэтак распанела? — падсмейваецца з жонкі Міхал.Васілевіч.
2. Ціхенька смяяцца, пасмейвацца час ад часу. Да.. [Лабановіча] зноў вярнуўся добры настрой, і, стоячы каля люстэрачка,.. ён сам сабе падсмейваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які перастаў гарэць, свяціць. Патухлая лямпа. Патухлая зорка. □ Гугновіч увесьчас хадзіў за сталом, трымаючы патухлую люльку ў руцэ.Пестрак.// Які перастаў дзейнічаць, функцыяніраваць.
2.перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд). Бародка сядзеў пануры, маўклівы, змораны на выгляд, з патухлымі вачамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zeitf -, -en
1) час;
zur ~ у цяпе́рашні час; цяпе́р;
es ist höchste ~ даўно́ пара́, са́мы час;
die gánze ~ überуве́сьчас;
von ~ zu ~ ча́сам; раз-по́раз; зрэ́дку;
die ~ drängtчас падганя́е;
das hat noch ~ на то́е яшчэ́ ёсць час;
◊
kommt ~, kommt Rat пераначу́ем – бо́лей [ясне́й] пачу́ем;
die ~ bringt Rósenчас прыно́сіць свой плён;
die ~ heilt (álle) Wúndenчас – са́мы ле́пшы ле́кар
2) час, перы́яд, эпо́ха;
das war éine glückliche ~ гэ́та была́ шчаслі́вая пара́;
in álter ~ у старажы́тны час;
er war zu séiner ~ ein gróßer Künstler у свой час ён быў вялі́кім мастако́м;
mit der ~ géhen* кро́чыць у нагу́ з ча́сам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кампрэ́с, ‑а, м.
Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс.Шамякін.— У вас галава надта гарачая, кампрэс увесьчас не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас.Галавач.
[Фр. compresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ever
[ˈevər]
adv.
1) калі́-не́будзь
is she ever at home? — Ці яна́ калі́-не́будзь быва́е до́ма?
2) заўсёды, увесьчас
3) наагу́л; ува ўся́кім ра́зе
•
- ever and again
- for ever and a day
- ever so
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
по́быт, ‑у, М ‑быце, м.
1. Тое, што і быт. Чытаў [Хэлд] у арыгінале творы савецкіх пісьменнікаў, каб хоць трошкі пазнаёміцца з душой, побытам рускіх.Сабаленка.Замаскіраваны вораг умеў схаваць сваё аблічча за гучным словам, за бездакорнымі паводзінамі ў побыце.Няхай.
2. Знаходжанне, прабыванне дзе‑н. За гэты час побыту ў школе Аленка значна змянілася.Колас.Праз увесьчас майго побыту ў Жорнаўцы сюды не даходзілі ніякія газеты, ні лісты.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галы́ш, ‑а, м.
Разм.
1. Голы чалавек, голае дзіця.
2. Бедны чалавек. Хто Якім? Галыш, без роду, сын убогага, батрак!Колас.
3. Круглы гладкі камень. На галышах, ля стромкай кручы Расце самшыт з каравым суччам.Грахоўскі.Анечка ішла, увесьчас баязліва паглядаючы на ваду, чаплялася жоўтымі сандалікамі за вапенныя галышы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)