Засн. ў 1944 у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. як райпрамкамбінат, з 1960 з-д «Металіст», з 1966 сучасная назва, з 1994 адкрытае акц.т-ва. У 1967 уведзены ў дзеянне цэх прылад і рэканструяваны механазборачны, у 1971 рэканструяваны цэх газавых балонаў. У 1976 асвоены выпуск парашковых вогнетушыцеляў для аўтамабіляў. З 1977 працуе цэх па вытв-сці камплектаў вузлоў і дэталей. Асн. прадукцыя (1999): газавыя балоны, апаратура (вентылі, рэдуктары, клапаны), вогнетушыцелі, газабалонныя сістэмы для аўтамабіляў, газавыя воданагравальныя калонкі і быт. прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯСНЫ́ ЧАС,
сістэма адліку часу па гадзінных паясах, што распасціраюцца ўздоўж мерыдыянаў з даўгатой, кратнай 15°. Нумарацыя 24 паясоў (ад 0 да 23) вядзецца з З на У ад Грынвіцкага мерыдыяна. П.ч. у сумежных паясах адрозніваецца на 1 гадз. Межы часавых паясоў звычайна праводзяць па дзярж. і адм. граніцах, па рэках, хрыбтах і інш. Ва ўсіх пунктах, якія знаходзяцца ў межах аднаго пояса, лічыцца адзін і той жа час сярэдняга мерыдыяна дадзенага пояса. П.ч. уведзены ў 1883 у ЗША, у СССР — з 1919. Гл. таксама Дэкрэтны час, Мясцовы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1946 як гар. харчкамбінат. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю піўцэх, у 1960 — кансервавы цэх, у 1962 — цэх безалкагольных напіткаў. У 1972—1976 кансервавы камбінат. Уключаў Драгічынскі крухмала-сокавы, Парэцкі крухмальны, Пагост-Загародскі кансервавы з-ды, якія выйшлі з саставу ў 1993—95. З 1976 сучасная назва, з 1997 адкрытае акц.т-ва. З 2000 вядзецца рэканструкцыя. Асн. прадукцыя (2001): пладова-агароднінныя кансервы (сокі, соусы, павідла, салаты і інш.), кісялі, экстракты, безалкагольныя напіткі на натур. аснове, у т. л. квасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ СУДНАБУДАЎНІ́ЧА-СУДНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1931 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. у сутоках рэк Дняпро і Ведрыч як прадпрыемства «Суднаверф», дзе будавалі і рамантавалі драўляныя несамаходныя баржы. У Вял.Айч. вайну прадпрыемства разбурана. Пасля аднаўлення будавалі драўляныя, з 1956 метал. баржы. З 1979 — сучасная назва. З-д рэканструяваны, уведзены ў эксплуатацыю блок цэхаў, аснашчаны сучасным абсталяваннем, перадавымі тэхналогіямі. У пач. 1990-х г.з-д супрацоўнічаў з галанд. фірмамі, будавалі судны тыпу «рака—мора». Асн. прадукцыя (2001): буд-ва і рамонт несамаходных метал. суднаў, выраб нестандартнага абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК (франц. franc),
1) грашовая адзінка Францыі (да 2002). Раўнялася 100 сантымам. Уведзены ў 1799 замест ліўра. З 1803 у абарачэнні былі залаты Ф. і сярэбраны, з 1876 толькі залаты, з 1936 толькі банкноты. У 1960 пры дэнамінацыі ўведзены новы Ф. Франц. Ф. да 2002 быў грашовай адзінкай Андоры, Гвіяны, Манака, Марцінікі, Рэюньёна, Сен-П’ера і Мікелона.
2) Грашовая адзінка Бельгіі і Люксембурга (да 2002), Швейцарыі.
3) Грашовая адзінка Буркіна-Фасо, Бурундзі, Габона, Гвадэлупы, Гвінеі, Джыбуці, Камеруна, Конга, Кот-д’Івуара, Мадагаскара, Малі, Нігера, Руанды, Сенегала, Тога, Цэнтральнаафр. Рэспублікі, Чада, Экватарыяльнай Гвінеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУРПА́ТАСЦЬ ПАВЕ́РХНІў машынабудаванні,
сукупнасць мікраняроўнасцей апрацаванай паверхні; характарыстыка якасці апрацоўкі гэтай паверхні. Вызначаецца з дапамогай кантактных (прафілометраў, прафілографаў) ці бескантактных (аптычных) прылад, а таксама візуальным параўнаннем кантралюемай паверхні з паверхняй узору з вядомай шурпатасцю.
Апісваецца наборам параметраў, якія характарызуюць сярэднія і найбольшыя вышыні няроўнасцей і іх шырыні, адлегласці паміж імі і інш. Уплывае на эксплуатацыйныя характарыстыкі дэталей: зноса- і каразійную ўстойлівасць, каэфіцыент трэння і інш. Значэнні параметраў Ш.п. для розных тыпаў вырабаў і ўмоў іх эксплуатацыі ўстанаўліваюцца стандартамі. Тэрмін уведзены ў 1980 дзярж. стандартам замест тэрміна класы чысціні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСДЫВІ́ЗАРСКА-ТАКСА́ТАРСКІ СУД,
часовы суд у Беларусі і Літве ў канцы 16—1-й пал. 19 ст. па падзеле землеўладання неплацежаздольнага даўжніка паміж крэдыторамі прапарцыянальна іх прэтэнзіям. Уведзены Статутам ВКЛ 1588. Выконваўся падкаморым паводле пастановы земскага суда або Трыбунала Вялікага княства Літоўскага адпаведна чарговасці іскаў. Пасля далучэння ВКЛ да Рас. імперыі Э.-т.с. прызначаліся гал. судамі губерняў звычайна ў складзе 3 членаў земскага суда, рэгента і каморніка, а калі справа датычыла значных маёнткаў, то і да 12 членаў. Скасаваны разам са Статутам ВКЛ у 1840.
прававы акт, уведзенырас. ўладамі пасля задушэння паўстання 1830—31 у Каралеўстве Польскім замест скасаванай канстытуцыі 1815. Выдадзены 26.2.1832 у Пецярбургу царом Мікалаем I. Паводле статута тэр. Каралеўства ўключалася ў склад Рас. імперыі, скасоўваліся асобны акт каранацыі цара ў Варшаве, сейм і частка ўрадавых камісій, польск. армія, але захоўваліся аўтаномныя польскія ўстановы (намесніцтва, адм. і дзярж. саветы і інш.), польск. мова ва ўстановах і ў школах і інш. Дэклараваныя статутам элементы польск. аўтаноміі па меры ўвядзення ў Каралеўстве адм. нормаў Рас. імерыі былі ліквідаваны (напр., Дзярж. савет у 1841).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВО́Т (франц. gavotte),
1) старадаўні франц.нар. танец, напачатку карагодны. Муз. памер ці , тэмп умераны. Музыка гавота светлая, вытанчаная, часам з наіўна-пастаральным, радзей урачыстым адценнем. Вядомы з 16 ст. У 17—19 ст. прыдворны танец, грацыёзны і нярэдка манерны. Вядомы і цяпер у франц. правінцыі (асабліва ў Брэтані).
2) Частка інстр.сюіты (у музыцы І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш.), радзей самаст. п’еса. У оперу і балет уведзены Ж.Б.Люлі. Класічныя ўзоры гавота стварылі Ж.Ф.Рамо, К.В.Глюк, П.Чайкоўскі, А.Глазуноў, С.Пракоф’еў.