адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Казлоўшчына. Плошча 0,7 тыс.км². 12.10.1940 падзелены на 11 сельсаветаў. 20.1.1960 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Дзятлаўскі і Слонімскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Mandántm -en, -en юрыд.
1) манда́нт, даве́рнік
2) дып. манда́тная тэрыто́рыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КРЫВІ́ЦКІ РАЁН.
Адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — в.Крывічы (з 1958 гар. пасёлак). 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. З 1944 у Маладзечанскай, з 1960 у Мінскай абласцях. Скасаваны 25.12.1962, тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскага і Вілейскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНДЖЭР (Ranger),
уранавае радовішча на Пн Аўстраліі ў бас.р. Іст — Алігейтар (Паўн.тэрыторыя). Адкрыта ў 1969—70. Распрацоўваецца з 1981. Запасы 90 тыс.т аксіду урану (U3O8) пры 0,32% аксіду урану ў рудзе. Гідратэрмальнае. Выяўлена 5 рудных цел у ніжнепратэразойскім складкавым фундаменце. Здабыча адкрытым спосабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЖСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—60. Цэнтр — г.п.Сураж, з 1957 — г.п.Янавічы. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі, 28.8.1924 падзяляўся на 12 сельсаветаў. З 1938 у Віцебскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Гарадоцкаму, Езярышчанскаму і Віцебскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЛАЎСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК Існаваў у 1940—51 у Валожынскім і Івянецкім р-нах Мінскай вобл.Пл. 13,6 тыс.га (80% пад лесам). Створаны для аховы, аднаўлення і вывучэння каштоўных капытных жывёл — ланей, аленяў, казуль, дзікоў, а таксама рачных баброў. З 1960 тэрыторыяб. запаведніка ў складзе біял. заказніка Налібоцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПААЗЕ́Р’Е,
тэрыторыя з вялікай колькасцю азёр (звычайна больш за 2%). Характарызуецца своеасаблівымі рысамі рэльефу і азёрамі аднолькавага паходжання — ледавіковага, тэрмакарставага, карставага і інш. Звычайна ў П. маляўнічыя ландшафты, якія часта вылучаюцца ў буйныя рэкрэацыйныя зоны. Пояс П. цягнецца праз Еўропу ўздоўж межаў паазерскага зледзянення, на Беларусі прадстаўлены Беларускім Паазер’ем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАСА́ АДЧУЖЭ́ННЯ, паласа адводу,
тэрыторыя абапал шашэйных дарог і чыгунак (да 50 м з кожнага боку), выключаная з землекарыстання. На П.а. ствараюцца лесапалосы, якія ахоўваюць дарогу ад неспрыяльных метэаралагічных і інш. фактараў (заносу снегам, пяском, размыву). Буд-ва ў межах палос, не звязанае з патрэбамі абслугоўвання дарог, забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІЁН (англ. region ад лац. regio вобласць, раён),
пэўная тэрыторыя (акваторыя), значная па памерах, якая вылучаецца характэрнымі эканоміка-геагр. ўмовамі, нац. складам насельніцтва і інш. Р. наз. некалькі абласцей ці раёнаў краіны ці група краін, што адрозніваюцца агульнасцю расавага, этн. складу, культурных традыцый і інш. (напр., блізкаўсходні Р.).