бараві́ца, ‑ы, ж.

Лясная трава, якая расце па нізкіх мясцінах і па берагах баравых азёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; насо́х, -хла; зак.

1. Засыхаючы, прыстаць, прыліпнуць да чаго-н.

Насохла гразь на колах.

2. Засохнуць у вялікай колькасці (разм.).

Насохла дрэў у лесе.

3. Стаць надта сухім.

Трава насохла за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

батанізава́ць

(ням. botanisieren = збіраць расліны, ад гр. botane = трава)

збіраць расліны з мэтай іх вывучэння; гербарызаваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

foxtail

[ˈfɑ:ksteɪl]

n.

1) лісі́ны хвост

2) Bot. лісахво́ст -у m. (трава́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бура́чнікавыя, ‑ых, адз. няма.

Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца незабудкі, медуніцы, геліятроп, агурочная трава і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трын-трава́ ‘ўсё адно, усё роўна, хоць бы што’ (ТСБМ), ‘дробязь, тое, што не заслугоўвае аніякай увагі’ (Юрч. Фраз.). Параўн. рус. фалькл. трын былинушка трава ‘нейкая трава’ (СРНГ), аргат. трын‑трава ‘каноплі’ (Шчарбакова-Бруева, Соц.-корп. лексика, 174). Разглядаецца як русізм у беларускай мове; рус. трын‑трава перакладаецца як тынь-трава або апісальна: ему все трын‑трава — яму хоць бы што (Некр. і Байк.). Аналагічна Станкевіч (Язык, 948) адносна рус. трынь-трава, для якога прапануецца ў якасці адпаведніка народны фразеалагізм, запісаны на Чэрвеньшчыне: ані шум баравы. Гл. трынь-трава, тынь-трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ха ж. мы́шка, подмы́шка;

пад па́хамі (па́хай, па́хі, па́ху) — под мы́шками (мы́шкой, мы́шки, мы́шку);

трава́ па па́хітрава́ до мы́шек (до подмы́шек);

ла́хі пад па́хі — ша́пку в оха́пку; убира́ться восвоя́си

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛЬГІЦЫ́ДЫ [ад лац. alga марская трава, водарасць + ...цыд(ы)],

хімічныя рэчывы, якія знішчаюць водарасці. Найчасцей як альгіцыды выкарыстоўваюцца злучэнні з актыўным хлорам, хлорная вапна, чацвярцічныя солі амонію, многія солі і комплексы медзі. Прымяняюцца для ачысткі ў тэхн. сістэме, водазабеспячэння, прадухілення цвіцення вады і барацьбы з пашырэннем непажаданай альгафлоры.

т. 1, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЕ́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,

невялікая група песень летняга цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы ў многіх земляробчых народаў свету. Спяваліся ў час касьбы і ўборкі сена. Перадаюць атмасферу касавіцы, клопат селяніна пра тое, каб своечасова ўправіцца з работай на сенажаці. К.п. пераважна лірычнага характару, у іх трапляюцца элементы рамант. ўспрымання касецкай працы («Касары косяць, вецер павявае, // Шаўкова трава на касу палягае»), паказаны яе размах («Пакосяць усе горы і даліны»), чуецца скарга касцоў на пана-прыгонніка, цяжар працы («Ой, да бокам, хмарачка, бокам»). Тэматыка К.п. уключае і любоўныя матывы («Зажурылася маладая ўдовушка», «Ветрык вее, сонейка грэе»), закранае сямейныя адносіны («На балоце касец косіць»). Некат. з іх маюць жартоўную афарбоўку. Для паэтыкі К.п. характэрна выкарыстанне вобразаў прыроды (дуброва, луг, скошаная трава, лёгкі ветрык, сонца, хмара і інш.), якія ствараюць натуральны фон працы касцоў. Мелодыка асобных К.п. набліжаецца да жніўных песень.

А.​С.​Ліс.

т. 8, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выга́рышча, ‑а, н.

Выгаралае месца ў лесе, на балоце; пажарышча. Дождж абмые выгарышча — трава пойдзе маладая расці. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)