прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў; цвердацелая іанізацыйная камера. Прынцып дзеяння К.л. заснаваны на ўзнікненні пад уздзеяннем выпрамяненняў прыкметнай электраправоднасці дыэлектрыкаў. Пры праходжанні праз крышталь (напр., сульфіду кадмію) іанізавальныя часціцы выклікаюць у ім утварэнне носьбітаў зараду (электронаў і дзірак), якія пад уздзеяннем знешняга эл. поля рухаюцца да адпаведных электродаў. Асобная іанізавальная часціца выклікае ў ланцугу К.л. кароткачасовы імпульс, які пасля ўзмацнення рэгіструецца лічыльнай прыладай. Гл. таксама Паўправадніковы дэтэктар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА машына для перамотвання пражы і нітак з розных валокнаў на бабіну, шпулю ці інш. пакоўку, зручную для далейшага выкарыстання. Пры перамотванні М.м. ачышчае пражу ад дробнага смецця і ліквідуе патаўшчэнні ў ёй, павялічвае даўжыню і паляпшае якасць нітак. Найб. пашыраны крыжаматальныя машыны, што ўтвараюць бабіну з крыжападобнай намоткай. Выкарыстоўваюцца ў ткацкай, трыкат. і круцільнай вытв-сці.
Схемаматальнай машыны: 1 — нерухомае верацяно; 2 — накіравальны дроцік; 3 — нацяжное прыстасаванне; 4 — матальны барабанчык з канаўкамі для нітак (для ўтварэння крыжападобнай намоткі); 5 — бабіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКА́ТКА,
накатванне, апрацоўка пластычным дэфармаваннем вонкавых паверхняў метал. вырабаў і дэталяў з дапамогай накатвальнага інструменту (ролікаў, плашак і інш.).
Формаўтваральная Н. выкарыстоўваецца для ўтварэння рысак і сетак (напр., на ручках інструментаў), для надання формы зубам зубчастых колаў, утварэння разьбы на дэталях, нанясення шкал, умацавальная Н. — для ўтварэння наклёпу і павышэння трываласці, зносаўстойлівасці паверхняў валоў, восей, утулак і г.д. Для Н. выкарыстоўваюць спец. прыстасаванні, зубанакатныя станкі, рэзьбанакатныя аўтаматы.
Схеманакаткі рыфленай паверхні (а) і віды рыфленняў (б): 1 — загатоўка; 2 — ролікі накатніка; 3 — трымалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРМЕАМЕ́ТР (ад лац. permeo пранікаю + ...метр),
прылада для вымярэння магн. характарыстык ферамагнетыкаў. Даследаваны ўзор замыкае магнітаправод П., на ім размешчаны абмотка для вызначэння магнітнай індукцыі і дадатковая шпуля для вызначэння напружанасці намагнічвальнага поля. На аснове атрыманых даных будуюцца крывыя намагнічвання (ці петлі гістэрэзіса), па якіх вызначаюцца інш.магн. характарыстыкі. П. выкарыстоўваюцца ў лабараторнай практыцы.
Схемапермеаметра: 1 — ярмо; 2 — рухомыя полюсныя наканечнікі; 3 — намагнічвальныя шпулі; 4 — абмотка для вымярэння магнітнай індукцыі; 5 — даследаваны ўзор; 6 — магнітны патэнцыяламетр для вымярэння напружанасці намагнічвальнага поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МНЫ МОСТ,
тып моста, статычная схема якога ўяўляе сабой раму. Пралётныя канструкцыі яго жорстка злучаны з маставымі апорамі (стойкамі, калонамі). Існуюць рамна-падвесныя масты (з бэлькамі, падвешанымі да канцоў рыгеляў) і рамна-кансольныя (з Т-падобных рам, злучаных пасярэдзіне пралёта шарнірам). Невялікія Р.м. звычайна выкарыстоўваюцца як пуцеправоды. Будуюць Р.м. пераважна з жалезабетону (маналітнага і зборнага), часам са сталі.
І.І.Леановіч.
Схемы рамных мастоў: а, б — з вертыкальнымі і нахіленымі стойкамі; в — рамна-падвеснага; 1 — стойка; 2 — рыгель; 3 — шарнір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pattern[ˈpætn]n.
1. пры́клад; узо́р (у розных знач.);
the pattern of the carpet узо́р дывана́;
made to a pattern зро́блены па ўзо́ры
2. фо́рма, мадэ́ль; схе́ма, дыягра́ма; вы́крайка
3. хара́ктар, спо́саб, мане́ра;
a pattern of thoughts склад ду́мак;
a pattern of behaviour мане́ра паво́дзін
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Schéman -s, -s і -ta
1) схе́ма
2) перан.пагардл. шабло́н, трафарэ́т;
álles geht nach ~ F усё ідзе́ [ро́біцца] па стары́х звы́чаях [па-старо́му]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
элемента́рны
(лац. elementarius)
1) зыходны, пачатковы (напр. э-ая матэматыка);
2) прасцейшы, нескладаны (напр. э. схема);
3) асноўны, самы неабходны (напр. э-ыя ўмовы);
4) найменшы з вядомых, з наяўных (напр. э-ыя часціцы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АДАПТАЦЫ́ЙНЫ СІНДРО́М,
стрэс, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў (стрэсараў). Адрозніваюць 3 стадыі: трывогі (мабілізацыя ахоўных сіл арганізма), рэзістэнтнасці або супраціўлення (прыстасаванне да цяжкай сітуацыі), знясілення (пры моцным і доўгім уздзеянні стрэсараў можа скончыцца смерцю). У развіцці адаптацыйнага сіндрому гал. роля належыць пярэдняй долі гіпофіза і кары наднырачнікаў. Змены ў арганізме на стадыі рэзістэнтнасці небяспечныя (напр., павелічэнне артэрыяльнага ціску ў чалавека) і могуць прывесці да інсульту або інфаркту. Канцэпцыя адаптацыйнага сіндрому прапанавана канадскім патолагам Г.Селье (1936).
Схема асноўных рэакцый і вынікаў адаптацыйнага сіндрому.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЯ́ЧЫ МОСТ,
від моста, асн. нясучай канструкцыяй якога з’яўляецца гнуткі элемент (канат, метал. кабель, ланцуг і інш.), замацаваны на канцах і падвешаны на пілоны (вежы). Успрымае ў асноўным расцягвальныя намаганні. Праезная ч. ў выглядзе фермы або бэлькі жорсткасці мацуецца да нясучай канструкцыі. Пралёты пабудаваных вісячых мастоў перавышаюць 1000 м (напр., сярэдні пралёт вісячага моста ў бухце каля Нью-Йорка 1298 м). Разнавіднасць вісячага моста — вантавы мост.