Квасо́льнік ’лісце фасолі’, ’фасолевы суп’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Шатал.). Гл. квасоль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скабапу́тра ‘падкіслены суп’ (даўг., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. skābputra ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаро́хавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гароху (у 1 знач.). Гарохавае сцябло. // Прыгатаваны з гароху (у 2 знач.). Гарохавы суп.

•••

Гарохавы вянок гл. вянок.

Пудзіла гарохавае гл. пудзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тама́т, ‑а і ‑у, М ‑маце, м.

1. ‑а. Тое, што і памідор. Вырошчванне таматаў. Салёныя таматы.

2. ‑у. Паста, соус з памідораў. Суп з таматам. Рыба ў тамаце.

[Ісп. tomate.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бацві́нне ср.

1. ботва́ ж.;

2. кул. (суп из молодой свёклы) борщ м.; свеко́льник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясма́чны:

нясма́чны суп die Sppe schmeckt nicht;

гэ́та ве́льмі нясма́чна das schmeckt überhupt nicht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

крыша́н, ‑а, м.

1. Адрэзаны плоскі кусок чаго‑н. ядомага. Крышан сала.

2. толькі мн. (крышаны́, о́ў). Абл. Бульбяны суп. — Крышаны гатовы, — будзіў мяне дзед, тармосячы за плячук. — Мыйся... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крупе́ня ’крупяны суп’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Мат. Маг., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kruopiẽnėсуп з крупы’. Суфіксацыя, характэрная для літоўскай мовы. Параўн. іншыя назвы страў, утвораныя пры дапамозе той жа словаўтваральнай мадэлі: лапеня, раўчэня (Лаўчутэ, Лекс. балт., 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́рква, ‑ы, ж.

1. Агародная культура сямейства парасонавых з саладкаватым аранжавага колеру караняплодам. Побач зелянелі густыя градкі морквы. Якімовіч.

2. зб. Караняплоды гэтай расліны як ежа. Тушаная морква. Суп з морквай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагрэ́цца, ‑грэюся, ‑граешся, ‑граецца; зак.

Стаць цёплым, гарачым; нагрэцца. Жалеза разагрэлася. // Зноў стаць гарачым. Суп разагрэўся. // Разм. Адчуць цяпло ў сваім целе, сагрэцца. Разагрэліся хлопцы, на ўсё забылі. Кіпіць работа... Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)