СКАРПІЁН (лац. Scorpius),

адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Найб. яркія зоркі 0,8—1,2 (Антарэс), 1,6 і 1,9 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У С. знаходзіцца магутная (10​30 дж/с) крыніца рэнтгенаўскага выпрамянення Sco X = 1. З тэр. Беларусі часткова відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Скарпіён.

т. 14, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРАЛЕ́Ц (лац. Sagittarius),

адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Найб. яркія зоркі 1,8 і 2,0 візуальнай зорнай велічыні; 115 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У С. знаходзіцца пункт зімовага сонцастаяння і цэнтр Галактыкі, размешчана многа зорных скопішчаў і туманнасцей, бачна простым вокам шаравое зорнае скопішча М55. На Беларусі відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Стралец.

т. 15, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паўднёвы трыкутнік (сузор’е) 4/597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Віжар 1 ’яма ад выгаралага торфу і травы’ (палес., Яшк.). Да вы́жар, вы́жары (гл.).

Віжар 2 ’сузор’е з 7 зорак’ (бых., Мат., АС), відаць, скарочанае вісажар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

konstelacja

ж.

1. астр. сузор’е;

2. абставіны, акалічнасць; становішча;

konstelacja polityczna — палітычнае становішча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВАДАЛІ́Ў (лац. Aquarius),

адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Самая яркая зорка 2,9 бачнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і назіраецца самая яркая і вял. на зямным небе планетарная туманнасць (вуглавыя памеры 15′ × 12′, сапраўдны сярэдні папярочнік каля 300 000 а.а.). На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета і ўвосень. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Вадаліў.

т. 3, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕГА́С (лац. Pegasus),

экватарыяльнае сузор’е неба; адно з самых вялікіх сузор’яў. Найб. яркія зоркі 2,4; 2,4; 2,5; 2,8; 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 яркія зоркі П. разам з зоркай α Андрамеды ўтвараюць фігуру, падобную на квадрат. Паблізу зоркі λ знаходзіцца радыянт метэорнага патоку Пегасід (назіраецца штогод 19—31 ліп.). На тэр. Беларусі відаць у жн.—кастрычніку. Гл. Зорнае неба.

т. 12, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРСЕ́Й (лац. Perseus),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі П. — α (Мірфак) і β (Альголь), 1,8 і 2,2—3,5 візуальнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Зорка β П. — адна з найб. вядомых зацьменных пераменных зорак. У П. знаходзіцца візуальна бачнае падвойнае рассеянае зорнае скопішча χ і η Персея. На тэр. Беларусі відаць увесь год, акрамя позняй вясны. Гл. Зорнае неба.

т. 12, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЯЛЕ́Ц (лац. Taurus),

адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркія зоркі Альдэбаран, Нат, Альцыёна і ξ Ц., адпаведна 0,8; 1,6; 2,9 і 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 125 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У Ц. знаходзяцца 2 рассеяныя зорныя скопішчы: Плеяды і Гіяды, а таксама магутная крыніца эл.-магн. выпрамянення — Крабападобная туманнасць. З тэр. Беларусі відаць увосень і зімой. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Цялец.

т. 17, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАБО́ВІЧ Якаў Міхайлавіч (н. 21.6.1946, г. Гомель),

бел. дзеяч цырка. Засл. дз. культ. Беларусі (1998). Скончыў Гомельскі ун-т (1984). З 1972 у Гомельскім цырку (з 1982 дырэктар, маст. кіраўнік). Паставіў цыркавыя спектаклі: «Усе фарбы манежа» (1987), «Месца сустрэчы — арэна» (1990), «Сузор’е цудаў» (1991), «Старажытны і заўсёды малады» (1992), «Рускія забавы» (1999), «Магія цырка» (2001), «Цырк «Кантыненталь», «Калізей» (абодва 2002), «Цырк «Лапландыя» (2003) і інш.

т. 18, кн. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)