раздзел радыётэхнікі, які вывучае задачы аналізу і сінтэзу радыётэхн. апаратаў і сістэм з улікам наяўнасці радыёперашкод і выпадковага характару сфарміраваных і прынятых радыёсігналаў.
Асн. кірункі даследаванняў: аналіз унутраных флуктуацыйных шумаў у элементах радыёапаратуры — шротавы эфект у электравакуумных і паўправадніковых прыладах (выяўлены ням. вучоным В.Шоткі; 1918—22), цеплавы шум у рэзістарах (амер. фізік Х.Найквіст; 1928); стат. характарыстыкі знешніх перашкод, напр., атм., індустр. і касм. шумаў (М.Дз.Папалексі); скажэнні радыёсігналаў пры іх распаўсюджванні ў розных умовах (каналы наземнай, іанасфернай, трапасфернай, метэорнай, касм. сувязі і інш.). Сінтэз радыёэлектронных сістэм і апаратаў, якія працуюць пры ўздзеянні перашкод, заснаваны на метадах матэм. статыстыкі, дазваляе ацаніць лімітныя магчымасці і вызначыць алгарытмы канструявання такіх сістэм.
На Беларусі даследаванні па праблемах С.р. і статыстычнай радыёфізікі праводзяцца ў БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.:
Артемьев В.М. Теория динамических систем со случайными изменениями структуры. Мн., 1979;
Чердынцев В.А. Статистическая теория совмещенных радиотехнических систем. Мн., 1980;
Тихонов В.И. Статистическая радиотехника. 2 изд. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАКТА́ЛЫ (ад лац. fractus складзены з фрагментаў, разбіты),
мноствы з нерэгулярнай разгалінаванай ці парэзанай структурай; структуры, складзеныя з частак, якія ў некаторым сэнсе падобныя да цэлага. Напр., натуральнымі Ф. з’яўляюцца берагавыя лініі мацерыкоў і астравоў, горы, воблакі, галіны і лісце дрэў, сняжынкі, броўнаўскія крывыя.
Найб. часта Ф. ўзнікаюць у задачах нелінейнай дынамікі, гідрадынамікі, стат. механікі, тэорыі фазавых пераходаў, тэорыі палімераў. хім. кінетыцы і інш. Адрозніваюць 3 класы Ф.: геаметрычныя Ф. (у 2-мерным выпадку іх атрымліваюць з дапамогай ламанай лініі, у 3-мерным — паверхні, якія наз. генератарам). За 1 крок алгарытму пабудавання кожны з адрэзкаў ламанай замяняюць на ламаную-генератар у пэўным маштабе. Алгебраічныя Ф. (атрымліваюць з дапамогай нелінейных працэсаў у n-мерных прасторах) і стахастычныя Ф., якія атрымліваюць, калі ў ітэрацыйным працэсе выпадкова змяняюць які-н. з параметраў (генерыруюцца аб’екты, якія нагадваюць прыродныя — дрэвы, берагавыя лініі, рэльефы мясцовасці, паверхні мора і інш.). Ф. выкарыстоўваюцца ў машыннай графіцы для адлюстравання і мадэліравання розных працэсаў, пры пераўтварэнні відарысаў і інш.
Літ.:
Федер Е. Фракталы: Пер. с англ.М., 1991.
М.П.Савік.
Да арт.Фракталы. Першыя этапы атрымання «дывана Сярпінскага».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сідэраста́т
(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла + -стат)
прыбор з рухомым плоскім люстэркам, які рухаецца так, што прамяні нябеснага свяціла, адбітыя ад люстэрка, захоўваюць строга вызначаны напрамак і іх можна сабраць у фокусе нерухомага аб’ектыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКІ АБЛАСНЫ́ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1918 у Віцебску як губернскі на базе музеяў старажытнасцей пры Віцебскім губ.стат. к-це (засн. ў 1868), Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, матэрыялаў Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віленскага ваен. збору, прыватнага музея В.П.Федаровіча, калекцый А.Брадоўскага і інш. З 1924 — Віцебскае аддз.Бел.дзярж. музея, з 1929 Віцебскі культ.-гіст. музей, з 1951 сучасная назва. У Вял.Айч. вайну частка экспанатаў разрабавана ням.-фаш. захопнікамі. Адноўлены ў 1945. Займае будынак б. ратушы (18 ст.), мае 16 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 921 м²), каля 157 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Аддзелы: н.-д. фондаў, навук асветны, рэстаўрацыйна-мастацкі. Сярод экспанатаў археал. знаходкі, берасцяная грамата 13 ст., кніга прывілеяў Віцебска, рыцарскі пояс караля Стафана Баторыя, кларнет караля Яна III Сабескага, старадрукі 17—18 ст., посуд Налібоцкай і Ўрэцкай мануфактур 18 ст., калекцыі манет 9—20 ст., у т. л. рэдкая — яфімкаў, стараж. зброі, атрыбутыкі масонаў, габеленаў 18—19 ст. Зберагаюцца асабістыя фонды гісторыка А.П.Сапунова, грамадскага дзеяча Ф.Нікановіча, матэрыялы па гісторыі Вял.Айч. вайны, пасляваен. развіцця Віцебшчыны. Мае філіялы: мастацкі, літаратурны, музей прыватных калекцый, Рэпіна Ільі музей-сядзіба (у в. Здраўнева).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫВІЧА́НІН»,
бел. палітычна-літ. часопіс. Выдадзены ў кастр. 1918 у Вільні на бел. мове (лацініцай). Выйшаў 1 нумар. Рэдактар-выдавец В.Ластоўскі. Меў на мэце тэарэт. распрацоўку бел.нац. пытання і яго папулярызацыі сярод грамадзянства. Увага акцэнтавалася на эканам. аспекце пазнання Беларусі і духоўнай сферы, у т. л. прыгожага пісьменства і мастацтва. Апублікаваў арт. «Нацыянальнае пытанне», гіст. нарыс «Тураўскае княства», стат. агляд тэр. і насельніцтва Беларусі ў яе этнагр. межах, кароткі аналіз этнічнай сітуацыі на Віленшчыне, маст. творы (прытчу Ластоўскага «Прыповесць аб старым мужу і гожай дзеве», ананімную паэму «Энеіда навыварат», апавяданне «Русалкі» З.Бядулі, «Санет» М.Багдановіча і яго пераклад оды Гарацыя «Помнік»), Змясціў аналіт. разбор легенды «Жалезны воўк» пра заснаванне Вільні і нататак пра герб «Пагоня», пра наданне ў 1274 на 2-м Ліёнскім саборы імя патронкі Беларусі Праксэдзе-Ефрасінні Полацкай. Апублікаваў інфарм. матэрыял пра заснаванне ў Вільні арг-цыі «Сувязі культурна-нацыянальнага адраджэння беларускага народу», пра з’езд каталіцкіх святароў Дзісенскага дэканата. На вокладцы час. змешчаны графічны і тэкставы план эвакуацыі з У ад Бярэзіны герм.акупац. войск паводле Брэсцкага міру 1918. «К.» — правобраз час.«Крывіч».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў, Таварыства мінскіх урачоў. Створана ў 1862 па ініцыятыве губ. ўрачэбнага інспектара Дз.В.Спасовіча з мэтай сан. вывучэння губерні, барацьбы з эпідэміямі, арг-цыі ўрачэбнай дапамогі насельніцтву, сан. асветы. У 1863 зачынена. У 1867 дзейнасць адноўлена намаганнямі доктара М.К.Берга. Т-ва праводзіла медыка-тапаграфічнае і сан.-стат. апісанне гарадоў і мястэчак Мінскай губ., лабараторныя сан.-гігіенічныя даследаванні вады і прадуктаў харчавання, арганізавала дэзінфекцыйную камеру, сан.-бактэрыялагічную лабараторыю. Засн.мед. б-ку (1867), метэаралагічную станцыю (1869), бясплатную лячэбніцу для бедных (1879), гар. бальніцу сан.к-та (1898), гар. амбулаторыю (1899), дачу-калонію для хворых на туберкулёз (1912). Т-ва выдавала свае «Пратаколы» і «Працы», у 1910—15 штомесячны час. «Минские врачебные известия»; удзельнічала ў стварэнні ў Мінску б-к — імя А.С.Пушкіна (1899), чыгуначнай (1902), імя Л.М.Талстога (1911). У 1919—21 і 1941—44 дзейнасць т-ва перапынялася. У 1929 пераўтворана ў навук. асацыяцыю, у 1933 — у профільныя т-вы, у 1940 — ва Усебел. мед.т-ва. У 1944 створаны шэраг спецыялізаваных мед. т-ваў.
Літ.:
Молчанов А.П. К истории научных медицинских обществ в Белоруссии // Научные медицинские общества БССР: Сб. справ. сведений. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАРО́БАчалавека,
парушэнне жыццядзейнасці, выкліканае неадпаведнасцю ахоўных уласцівасцей арганізма празмернаму ўплыву фактараў навакольнага асяроддзя (мех., фіз., хім., біял., псіхагенных). Характарызуецца спалучэннем паталаг. і ахоўна-прыстасавальных, кампенсаторных (узнаўляльных) рэакцый арганізма, баланс якіх пры Х. зменьваецца. Падзяляюцца на інфекц. і неінфекц., псіхічныя, саматычныя, жан., дзіцячыя, Х. старасці, сэрца, печані, нырак і інш. Паводле формы развіцця і цячэння адрозніваюць Х. вастрэйшыя (маланкавыя), вострыя, падвострыя, хранічныя (характэрна хвалепадобнасць цячэння).
Вылучаюць 4 перыяды Х.: латэнтны перыяд, прадрамальны перыяд, перыяд развіцця і зыход (заканчэнне). Зыход вядзе да выздараўлення поўнага або няпоўнага, рэцыдыву, пераходу вострай формы ў хранічную, ускладнення ці смерці. Многія няцяжкія Х. аказваюць станоўчы ўплыў на арганізм, рыхтуюць яго да эфектыўнай аховы ад розных патагенных фактараў. Сусв.арг-цыя аховы здароўя распрацавала Міжнар.стат. класіфікацыю Х., траўмаў і прычын смерці (21 клас станаў). Пра асобныя Х. чалавека гл. адпаведныя арт., а таксама Малекулярныя хваробы, Сацыяльныя хваробы, Спадчынныя хваробы.
Літ.:
Общая патология человека: Руководство для врачей. Т. 1—2. 2 изд. М., 1990;
Петленко В.П. Основные методологические проблемы теории медицины. Л., 1982;
Теория и практика медицины: Сб. науч. тр.Вып. 1. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНГ (Yang) Чжэньнін (н. 1.10.1922, г. Хэфэй, Кітай),
кітайска-амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1965), Кітайскай АН (1994), Рас.АН (1994) і інш. Скончыў ун-ты Цыньхуа ў Пекіне (1944) і Чыкагскі (1948). З 1949 у Ін-це перспектыўных даследаванняў у Прынстане, з 1966 праф. ун-та штата Нью-Йорк (у 1966—99 дырэктар Ін-та тэарэт. фізікі ун-та). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, стат. механіцы, фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў, гісторыі фізікі. Прапанаваў (з Э.Фермі) першую састаўную мадэль элементарных часціц (мадэль Фермі—Я., 1949). Пабудаваў (з Р.Л.Мілсам) неабелеву калібровачную квантавую тэорыю поля (тэорыя Я.—Мілса, 1954). Тэарэтычна даказаў (з Лі Цзундао) незахаванне прасторавай цотнасці ў слабых узаемадзеяннях (1956), выказаў гіпотэзу аб захаванні камбінаванай цотнасці (1957; незалежна ад Л.Д.Ландау і А.Салама). Нобелеўская прэмія 1957 (з Лі Цзундао). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Selected Papers 1945—1980. San Francisco; New York, 1983; Рус.пер. — Элементарные частицы: Краткая история некоторых открытий в атомной физике. М., 1963; Эйнштейн и физика второй половины XX века // Успехи физ. наук. 1980. Т. 132, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 1.3.1938, в. Буда-Петрыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2003), праф. (1994). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1966). З 1961 у Аддзеле фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АНБССР, Бел.політэхн. ін-це. У 1969—93 і з 1994 у Бел.эканам. ун-це (у 1988—93 заг. кафедры), адначасова ў 1992—93 дырэктар навук. цэнтра нац. рахункаводства пры Бел.эканам. ун-це. У 1980—83 ва ун-це імя Эдуарду Мандлане (Нар.Рэсп. Мазамбік). У 1993—94 дырэктар НДІ статыстыкі пры Дзяржкамстаце Беларусі. Навук. працы па статыст. мадэліраванні і аналізе патокаў даходаў і расходаў у сістэме даных нац. рахункаў, цыклічных ваганняў мікраэканам. паказчыкаў, эфектыўнасці выкарыстаных рэсурсаў вытворчасці.
Тв.:
Введение в систему национальных счетов. Мн., 1995;
Общая теория статистики. Практикум. Мн., 1996 (у сааўт.);
Макроэкономическая статистика. Мн., 1996 (разам з І.Я.Цеслюком);
Макроэкономические закономерности циклообразования, стабилизации и равновесного развития рыночных процессов: Методология стат. моделирования и анализа. Мн., 2000;
Моделирование и анализ малых циклических колебаний валового внутреннего продукта // Науч. тр. БГЭУ: Юбил. вып.Мн., 2003. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэласта́т
(ад лац. caelum = неба + -стат)
астранамічны прыбор з двума плоскімі люстэркамі, з якіх адно нерухомае, а другое рухаецца пры дапамозе гадзіннікавага механізма, што дае магчымасць вывучаць бачны рух нябесных свяцілаў, які назіраецца ў выніку сутачнага вярчэння Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)