verve[vɜ:v]n.fml выра́знасць, я́ркасць (выканання, апісання і да т.п.);
do smth. with ver ve рабі́ць што-н. з энтузія́змам;
The per for mance lacked verve.Спектакль прайшоў без уздыму.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фее́рыя
(фр. féerie, ад fée = фея, чараўніца)
1) тэатральны спектакль або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам і выкарыстаннем розных сцэнічных эфектаў;
2) перан. чароўнае, казачнае відовішча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інсцэніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. інсцэніраваць (у 1 знач.). Інсцэніроўка апавядання.
2. Інсцэніраваны твор, спектакль. Ставіць інсцэніроўкі. Інсцэніроўка аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз».
3.перан.Дзеяннепаводледзеясл. інсцэніраваць (у 2 знач.); разыгрыванне. Капітану стала ясна — забітага неслі ад дарогі, бой — звычайная імітацыя, інсцэніроўка...Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каменці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Даць (даваць) каментарый, каментарыі да якога‑н. тэксту. Каменціраваць помнік старажытнай пісьменнасці.
2. Абмяркоўваць, тлумачыць што‑н., рабіць свае заўвагі аб чым‑н. Каменціраваць спектакль. □ — Вярнуўся ўчора, — скорагаворкай паведамляла Таццяна Цімафееўна пра дырэктара завода, не адважваючыся, аднак, адкрыта каменціраваць гэтыя падзеі.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пантамі́ма
(гр. pantomimos = які ўсё пераймае)
тэатральны спектакль, у якім змест сцэн перадаецца не словамі, а жэстамі, мімікай, пластычнымі рухамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЙНІЧ (Voynich) Этэль Ліліян (11.5.1864, г. Корк, Ірландыя — 28.7.1960),
англійская пісьменніца. Жонка М.Л.Войніча. Скончыла кансерваторыю ў Берліне. У 1887—89 жыла ў Расіі, з 1920 у Нью-Йорку. Блізкая да расійскіх і міжнародных рэв. колаў. Пачынала як перакладчыца твораў рус. пісьменнікаў. У трылогіі «Авадзень» (1897, бел.пер. 1934), «Перарваная дружба» (1910), «Здымі абутак свой» (1945), раманах «Джэк Рэйманд» (1901), «Алівія Лэтам» (1904) рэалістычныя тэндэнцыі спалучаюцца з неарамантычнымі. З Войніч сустракаліся бел. журналісты, пісьменнікі П.Глебка, І.Новікаў. У 1948 Бел.т-р імя Я.Коласа паставіў паводле рамана «Авадзень» спектакль.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1975.
Літ.:
Таратута Е.А. Этель Лилиан Войнич: Судьба писателя и судьба книги. 2 изд. М., 1964;