1. Збудаванне для пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ; плаціна, гаць. Не даязджаючы да рэчкі, усе пазлазілі з фурманкі, каб запыніцца на мастку, палюбавацца двухпавярховым млыном і струменем вады, якая падала ўніз з запруды на вышыні некалькіх сажняў.Колас.На канаве калгас пабудаваў запруду, пачысціў ад раскі дно, і цяпер у ёй вада, як крынічная.Сабаленка.
2. Запруджанае месца. У замку трывога. Рэйтары ў запрудзе знайшлі цівуна, як выкошвалі зелле.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да упасці (у 3 знач.).
2.(1і2ас.неўжыв.), ушто. Улівацца, уцякаць. Там, дзе ў раку ўпадае вузенькі ручаёк, я спыніўся.Ваданосаў.Неўзабаве [людзі] апынуліся каля невялікай рэчкі, якая ўпадала ў Нёман.Гурскі.
3.закім-чым. Разм. Даглядаць каго‑, што‑н. Не ўпадаў стары ні за гаспадаркаю, ні за ўласнаю зямлёю.Лужанін.Ласкавая, дагодлівая і яшчэ рухавая кабета, [цётка Макрына] вельмі ўпадала за сваімі «нявестачкамі».Ракітны.
4.закім. Разм. Заляцацца да каго‑н. Упадаць за дзяўчынаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дру́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны дружбай, узаемнай згодай. Дружная сям’я. Дружны калектыў. □ Добрае, дружнае звяно падабралася ў Грышы.Пальчэўскі.Слаўна правялі .. [рыбакі] дзень у дружнай кампаніі на беразе рэчкі!Якімовіч./узнач.наз.дру́жныя, ‑ых. Толькі дружныя ніякіх Не баяцца перашкод.Кірэенка.
2. Які адбываецца адначасова, узгоднена; аднадушны. Дружная работа. Дружны рогат. □ Такога дружнага сходу яшчэ ні разу ў калгасе не было.Дуброўскі.Камандзіры прайшлі ўздоўж строю. Атрады сустракалі іх дружным «ура!».Шамякін.// Які бурна, хутка адбываецца; спорны. Вясна выдалася дружнай і цёплай.Лынькоў.Апоўначы наліўся дружны цёплы дождж.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. Вымаўляць, зачытваць што‑н. уголас з тым, каб слухачы (слухач) запісвалі. Дыктаваць тэкст пісьма машыністцы. □ — Я не хутка дыктую, вы паспяваеце запісваць?Краўчанка.
2. Загадваць, прадпісваць што‑н. для безагаворачнага выканання. Дыктаваць сваю волю. □ Укалола .. [Ельскага] графская пыха, што не можа дыктаваць .. ён, афіцэр, пан, шляхціц.Пестрак.//перан. Падказваць, пераконваць. Сам розум дыктаваў даць гэту паркалёвую хустку Марылі: ёй не прыйшлося мануфактуры, а хустка гэтая аставалася.Чорны.Ехаў Юрка дамоў з намерам правесці канікулы на беразе рэчкі. Аднак нейкая маўклівая праца розуму, унутранае пачуццё дыктавала зусім іншае.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Аслабнуць, зрабіцца менш нацягнутым, заціснутым. Гайкі адпусціліся. Супоня адпусцілася. □ Грузавік — відаць, у ім адпусціліся тармазы — заднім ходам павольна коціцца ўніз да рэчкі.Хомчанка.
2.(1і2ас.неўжыв.). Страціць гарт ад награвання (пра металічныя рэчы, вырабы).
3.перан. Палагаднець, змякчыцца; стаць больш згаворлівым. [Люба:] Родная матка не мачыха: пазлуе і адпусціцца.Козел.
4.(1і2ас.неўжыв.). Уст. Зняцца, даравацца (пра грэх, віну і пад.). Гісторыяй асуджаны паны; Ім не адпусціцца віна — Прыпомніцца ім здзек...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад скурыць.
скураны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры. Скураны завод. Скураная сыравіна. □ З краю гарадка, на беразе рэчкі, некалькі ўжо год існаваў скураны заводзік.Чорны.
2. Зроблены, пашыты са скуры (у 2 знач.). Скураны абутак. Скураная тужурка. □ З двара ў палату віхрам уляцеў высокі, шыракаплечы баец у скураным шлеме.Якімовіч.Заскрыпелі веснічкі і ўпусцілі кульгавага Пракопа з тоўстай скураной торбай цераз плячо.Васілевіч.// Абцягнуты, абабіты скурай. Мы паселі ў мяккія скураныя крэслы, што стаялі пры масіўным стале.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадаро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які рухаецца ў адным кірунку з чым‑н. Якраз дзьмуў вецер спадарожны.Аўрамчык.Ад бліжэйшай да МТС чыгуначнай станцыі юнак дабіраўся на спадарожнай машыне.Даніленка./узнач.наз.спадаро́жны, ‑ага, м.Спадарожныя стаялі на беразе і казалі: «Глядзі ты, які .. наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць».Колас.
2. Які сустракаецца на шляху, на дарозе. Спадарожная станцыя. Спадарожная вёска.
3. Які існуе поруч, разам з чым‑н., спадарожнічае чаму‑н. асноўнаму. Спадарожныя газы. □ У каментарыях .. не прыводзяцца спадарожныя элементы бытавання і расказвання казак, запісаных у пасляваенны час.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траншэ́я, ‑і, ж.
1. Вузкі, глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны. І толькі я падышоў да берага, як з траншэі, якую калісьці выкапалі ўздоўж рэчкі мае салдаты, падняліся два хлопчыкі.Хомчанка.// Вузкі роў для хавання ад асколкаў снарадаў і бомбаў.
2. Доўгі роў, канава і пад., якія служаць для ўкладкі, захоўвання або вырошчвання чаго‑н. Траншэя для кабеля. □ Пры запаўненні траншэй будзе дабаўляцца мякіна, здробненая салома і іншыя кампаненты з такім разлікам, каб атрымаць корм высокай якасці.«Звязда».
3.Спец. Адкрытая горная вырабатка.
[Фр. tranchée.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
curve
[ˈkɜ:rv]1.
n.
1) крыва́я лінія, крыва́я f.
2) вы́гін, вы́гіб -у m. (рэ́чкі, даро́гі), крывізна́f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Пульвына́ ’мясцовасць на ўсход ад Камянца і Брэста ў бок Пінска, дзе мала лесу і балот, многа палёў’ (кам., ЖНС). З фанетычна змененага *полевина ад поле (гл.), параўн. назву людзей з гэтых мясцовасцей — полюхи ’палевікі’ (Клімчук, там жа). Аднак польск.pólwy (pulwy) ’затопленыя нізіны’, гідронім Пульва (назва рэчкі, што ўпадае ў Буг), нямецкія (з Прусіі) і балтыйскія паралелі дазваляюць бачыць тут заходнебалтыйскі ўплыў, параўн. Непакупны (Связи, 142–144): суадносіць з прус.Palwe ’пустка, зарослая нізкарослым хмызняком’, збліжэнне з поле лічыць другасным. Лаўчутэ (Балтизмы, 126) звязвае з літ.palves ’марошка; ягада, якая расце ў забалочаных мясцінах’, palios ’вялікія балоты’, лат.pali ’забалочаны бераг возера’, што малаверагодна. Бяднарчук (ABSl, 9, 51) адносіць балтыйскія формы да уграфінізмаў, параўн. карэл.palvi ’населеная мясцовасць’, эст.palu ’паляна, лес на пясчанай глебе; зарослая кустамі раўніна’.